Ежа44

Рэцэпт на выхадныя. Вянок з вяндлінай і сырам — як проста і як прыгожа

Цеста, вяндліна і сыр: вось усё, што трэба, каб прыгатаваць сняданак, варты каралёў.

Фота: BBC Food

Каб прыгатаваць карону з вяндлінай і сырам, вам спатрэбіцца:

  • 2 упакоўкі гатовага слаёнага цеста (кожная вагай каля 320 грамаў)
  • 4 сталовыя лыжкі кетчупу
  • 1 чайная лыжка молатай папрыкі
  • 12 кавалачкаў вэнджанай індычкі ці вяндліны
  • 200 грамаў цёртага сыру
  • 1 яйка (трэба яго трохі ўзбіць)
  • 1 чайная лыжка зерняў кунжуту (лепш браць чорны)
  1. Разагрэйце духоўку да 200 градусаў. Падрыхтуйце вялікую бляху для выпякання.
  2. Дастаньце цеста з упакоўкі. Злучыце пласты кароткімі канцамі і сфармуйце адзін доўгі кавалак. Пакладзіце палоску цеста, што ў вас атрымалася, на працоўную паверхню.
  3. Змяшайце кетчуп і папрыку. Размажце сумесь па ўсім цесце, акрамя 1 сантыметра цеста па краях. Выкладзіце зверху кавалкі мяса ці вяндліны, пакрыйце іх сырам.
  4. Згарніце цеста ў рулет, максімальна шчыльны. Пасля гэтага злучыце два канцы рулета, каб выйшаў кружочак-вяночак, і зляпіце цеста ў месцы злучэння.
  5. Перанясіце вянок з цеста на падрыхтаваную бляху разам з паперай для выпякання (калі вы фармавалі цеста не на ёй, высцеліце бляху такой паперай). Вострым нажом зрабіце па краях усяго вянка надрэзы даўжынёй 2 сантыметры, сачыце за тым, каб яны не праходзілі наскрозь. Асцярожна пацягніце за кожны кавалак цеста і вывярніце яго трохі на бок так, каб сярэдзіна з начынкай была трошкі відаць.
  6. Змажце цеста ўзбітым яйкам, пасыпце соллю і кунжутам. Выпякайце ў духоўцы 30 хвілін.
  7. Пасля выпякання трохі астудзіце вянок на блясе. Падавайце.

Адкуль на шакаладзе бярэцца белы налёт і што ён азначае?

Рэцэпт на выхадныя. Курыныя эскалопы з салатай з рукалы — простае і смачнае мяса

Чатыры спосабы зрабіць сваю каву больш карыснай

Каментары4

  • 2 упакоўкі гатовага слаёнага цеста
    22.10.2022
    што каралеўскага можна прыгатаваць з гатовага слаёнага цеста?

    прыкідваю, як Карл III кажа Карале вой Каміле:
    - Міла, зганяй у Еўреёпт за гатовым цестам і каўбасой варана-вэнджанай з мяса індычкі «Папрыка». каралеўскі сняданак хачу
  • Максим Дизайнер
    22.10.2022
    Жур

    Все эти запахи в шаурмешных, бургер кингах и кулинариях - обычная ароматическая паста для быдла, которую накручивают вентилятором по всему периметру. Даже такого не знаете. О какой культуре питания в этом болоте может идти речь?
  • Жур
    22.10.2022
    Максим Дизайнер, не, Дызайнер, там ня толькі ўзмацняльнікі смаку, справа ня ў іх. Там усяго-усялякага напхаюць, залёжанага, што не раскуплена, і калі ласка, смачна есьці. На адным з гатункаў хлеба, я знайшоў на цэтліку адзін з інградыентаў: "паляпшальнік хлеба" !.. гэта ці не апагей... А гэты во рэцэпт увогуле цікавы, хуткі ды сытны. Не на кожны дзень, канечне, хто ж кажа, але варты, каб сьняданак разнастаіць.

Цяпер чытаюць

Затрыманы член камісіі па вяртанні5

Затрыманы член камісіі па вяртанні

Усе навіны →
Усе навіны

Прыйшоў адказ з МУС наконт месца знаходжання Мікалая Статкевіча12

«Засталося толькі некалькі пунктаў». У Белым доме сказалі, што большасць пунктаў мірнага плана па Украіне ўзгодненыя2

Латушка: Пра месцазнаходжанне Анжалікі Мельнікавай нічога не вядома14

Дар’я Шманай двойчы трапляла ў аварыі ў Маскве на чужым «Мерсэдэсе»28

Прадстаўнікі ЗША і Расіі праводзяць перамовы ў Абу-Дабі 

Сі Цзіньпін сказаў Трампу пра жаданне вяртання Тайваня7

Пазняк пра мірны план Трампа: Гэта не справядліва, але рацыянальна для ЗША98

Амаль 250 украінскіх дронаў атакавалі поўдзень Расіі і анексаваны Крым

Скандал у Брытаніі: кампанія звальняе брытанскіх супрацоўнікаў, але наймае беларусаў9

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Затрыманы член камісіі па вяртанні5

Затрыманы член камісіі па вяртанні

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць