Грамадства11

Кіроўцаў еўрасаюзных фураў судзяць за запраўку ў Беларусі не тым палівам

Дальнабойшчыкаў, якія ездзяць па Беларусі на машынах, зарэгістраваных у Еўрасаюзе, абвінавачваюць у «непадпарадкаванні законнаму распараджэнню службовай асобы» за тое, што яны куплялі салярку на звычайнай АЗС і па звычайнай цане, піша «Ганцавіцкі час». Бо для іх мінулай вясной урад увёў спецыяльныя запраўкі з завышанымі цэнамі.

Фота: Алег Супрунюк

У маі 2022 года ў рамках «контрсанкцый» беларускія ўлады абавязалі кіроўцаў грузавых аўтамабіляў на нумарах краін Еўрасаюза запраўляцца толькі на пэўных АЗС, дзе ўстаноўленая павышаная цана на канкрэтны від дызельнага паліва.

На той момант (19 мая 2022 года) кіроўцам фураў на еўрапейскіх нумарах прапаноўваўся спецыяльны від дызпаліва (ДТ-Л-К5 ECO) па «спецыяльнай» цане — 3,58 рубля за літр.

Ніякіх іншых альтэрнатыў для перавозчыкаў з ЕС не было, хоць фуры на беларускіх нумарах маглі тады заправіцца значна танней (літр саляркі каштаваў 2,34 рубля).

Пры гэтым канцэрн «Белнафтахім» разаслаў на АЗС, дзе дызпаліва прадаецца па звычайных цэнах, памятку для аператараў. Згодна з гэтай інструкцыяй, работнікі заправак павінны былі адсочваць нумары фур, якія прыехалі па паліва. Калі гэта грузавік з ЕС, то на працягу паўгадзіны аператары АЗС павінны паведаміць пра факт запраўкі ў мытню. На падставе гэтых даносаў мытнікі складалі пратаколы аб адміністрацыйным парушэнні.

Цяпер гэты працэс набыў маштабны характар: вядома, што толькі за снежань 2022 года суды ў Брэсце пакаралі некалькіх кіроўцаў фур з еўрапейскімі нумарамі.

У дачыненні да іх былі вынесеныя пастановы аб адміністрацыйным правапарушэнні па артыкуле 24.3 КаАП (непадпарадкаванне законнаму распараджэнню ці патрабаванню службовай асобы пры выкананні ёй службовых паўнамоцтваў).

Ва ўсіх выпадках рашэнні судоў былі як пад капірку — прызнанне дальнабойшчыкаў вінаватымі і штраф у памеры 50 базавых велічынь (1600 рублёў на канец 2022 года).

Цікава, што ніводзін з кіроўцаў на судовае пасяджэнне не з'явіўся. У большасці выпадкаў на канфіскаваныя ў іх грошы на суму штрафу накладалі арышт: іх прадпісвалася забраць у кошт выплаты спагнання ў выпадку невыканання пастановы.

Як правіла, гэта тычылася грамадзян Беларусі і Польшчы, якія былі за рулём фур на еўрапейскіх нумарах і заехалі на тэрыторыю нашай краіны для перачэпкі.

Усе яны абвінавачваліся ў адным і тым жа: заправіліся на АЗС, не ўключаных у пэўны пералік для перавозчыкаў з ЕС, набылі паліва па звычайнай цане (а не завышанай), чым парушылі пастанову Савета Міністраў № 247 «Аб перамяшчэнні транспартных сродкаў».

З 16 красавіка 2022 года Беларусь увяла «контрсанкцыі» супраць аўтаперавозчыкаў з Еўрасаюза. Цяпер яны могуць уязджаць у нашу краіну толькі для дастаўкі грузаў у спецыяльныя транспартна-лагістычныя цэнтры для перачэпкі (далей груз могуць дастаўляць беларускія перавозчыкі).

Пры гэтым еўрапейскія грузавікі могуць уехаць у Беларусь толькі праз пэўныя пункты пропуску. Менавіта каля гэтых пагранпераходаў і размешчаны АЗС, дзе прадаюць спецыяльнае дызпаліва ДТ-Л-К5 ECO, якім павінны запраўляцца фуры на заходніх нумарах. 

Напрыклад, у Брэсцкай вобласці яго можна набыць на дзвюх запраўках, якія знаходзяцца ля пункта пропуску «Казловічы».

Каментары1

  • Ы
    19.01.2023
    Страна непуганых дураков

Цяпер чытаюць

Хто такая Алеся Пархоменка з Кіпра, якая развязала беларуска-беларускую вайну4

Хто такая Алеся Пархоменка з Кіпра, якая развязала беларуска-беларускую вайну

Усе навіны →
Усе навіны

Кітай збіраецца пабудаваць першы ў свеце плывучы востраў1

На трасе М-1 затрымалі беларуса, які вёз больш чым 50 кілаграмаў насваю

«Газпрам Цэнтр» у Мінску збіраюцца дабудаваць да канца наступнага года2

Заезджы расіянін у эфіры Азаронка даказваў, што беларусы не асобны народ. Той і не пярэчыў46

У ДАІ расказалі, як працуе «табло ганьбы» пад Мінскам

Памёр шасцігадовы Цімур Кузьміцкі з Гродна — падапечны ліквідаванага фонду KinderVita. На яго лячэнне сабралі больш за 150 тысяч еўра3

«Доктарка», адвакат, чалавек з камерай і некалькі дужых хлопцаў. У Петрапаўлаўскай Баршчагоўцы расійскія спецслужбы скарысталіся спецыфічным украінскім бізнэсам ваеннага часу14

Расійскі афіцэр застрэліў на фронце ва Украіне двух сваіх жа вайскоўцаў7

«Не ўлез нават у тачку». Пад Гроднам вырасцілі гіганцкі кабачок ФОТЫ

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Хто такая Алеся Пархоменка з Кіпра, якая развязала беларуска-беларускую вайну4

Хто такая Алеся Пархоменка з Кіпра, якая развязала беларуска-беларускую вайну

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць