Навука і тэхналогіі44

Фізікі назвалі месца ў памяшканні, дзе найлепш хавацца ад ударнай хвалі пры ядзерным выбуху

Вокны, дзвярныя праёмы і калідоры — рызыкоўныя месцы, нават калі вы знаходзіцеся далёка ад выбуху і вам пашанцавала апынуцца ўнутры жалезабетоннага будынка.

Фота: pixabay

Новае даследаванне дае рэальную праверку шанцаў выжыць пасля ядзернага выбуху. Нават калі чалавек знаходзіцца ў памяшканні і досыць далёка, каб пазбегнуць неадкладнага распаду, то высакахуткаснага выбуховага ветру можа быць дастаткова, каб забіць або нанесці сур’ёзныя раненні. Высновы кіпрскай каманды навукоўцаў з Універсітэта Нікасіі вызначаюць найлепшыя месцы ў будынку, калі раптам адбудзецца горшы сцэнар.

Даследчыкі стварылі камп'ютарную мадэль удараў боегалоўкі магутнасцю 750 кілатон, якая выбухнула над звычайным горадам. Вынікі, апублікаваныя ў часопісе Physics of Fluids, сведчаць, што выбух такой бомбы прывядзе да выпарэння людзей, якія аказаліся непасрэдна ў прыкладна кіламетровым радыусе ад выбуху.

Праз 10 секунд выбух створыць бурбалку з ударнай хваляй радыусам амаль 5 км на ўзроўні зямлі. Гэтая хваля падняла б дастаткова моцны вецер, каб забіць ці пакалечыць людзей, якім не пашанцавала затрымацца на вуліцы, і яна нават магла б знесці некалькі хісткіх будынкаў. Узмоцненыя бетонам будынкі ў значнай ступені застануцца некранутымі, але не абавязкова ўсе ўнутры іх выжывуць.

Так цесная прастора ў гэтых будынках можа насамрэч павялічыць хуткасць паветра, у той час як бягучая хваля можа прымусіць гэтае паветра адскокваць ад сцен або загінацца вакол вуглоў. У залежнасці ад месца і часу, людзей унутры памяшкання хваля можа падняць з зямлі і кідаць у сцены як лялькі. І, вядома, выніковае выпадзенне радыяцыі і навакольныя структурныя пашкоджанні зробяць жыццё пасля ядзернай атакі не салодкім, нават калі атрымаецца перажыць першапачатковы хаос адносна цэлым.

Здаецца, нічога асабліва нечаканага ў гэтых жахлівых выніках даследавання няма, але ўсё ж камп’ютарная мадэль выявіла, што некаторыя схованкі лепш за іншыя — пры ўмове, што вы зможаце дабрацца да іх дастаткова хутка, калі спрацуе ядзерная зброя.

Горш за ўсё схавацца ў непасрэднай блізкасці ад вокнаў, дзвярных праёмаў і калідораў, бо гэта тыя месцы, дзе ўдарная хваля паветра будзе найбольш адчувальнай. Хутчэй за ўсё, самая нізкая хуткасць паветра будзе ў кутах пакоя, удалечыні ад дзвярных і ваконных праёмаў, уздоўж сцен, павернутых да выбуху. Таму гэтыя вобласці павінны быць лепшымі для таго, каб схавацца. Даследчыкі кажуць, што нават у пярэднім пакоі, звернутым да выбуху, можна быць у адноснай бяспецы ад высокахуткасных паветраных мас, калі размясціцца па кутах сцяны, якая павернутая тварам да выбуху.

Акрамя таго, выданне Gizmodo паведамляе, што каманда, на жаль, не разглядала, што адбудзецца, калі вы паспрабуеце выжыць пасля ядзернага выбуху, схаваўшыся ў халадзільніку, як гэта зрабіў Індыяна Джонс.

Каментары4

  • Арнольд
    24.01.2023
    Лядоўня, каб там хавацца павінна мец свінцовы корпус, а цяпер такіх ня робяць.
  • Абу
    24.01.2023
    Нашвыя людзі схаваюцца, вядома, у бульбе.
  • хх
    25.01.2023
    правіла 3-х сцен

Цяпер чытаюць

Ці пагражае Крыму блакада праз паралізаваны Крымскі мост?14

Ці пагражае Крыму блакада праз паралізаваны Крымскі мост?

Усе навіны →
Усе навіны

Свет на парозе фінансавага абвалу, яшчэ больш агрэсіўны Трамп і небяспека для Тайваня. The Economist даў прагноз на 2027 год13

Жанчыне, якая арганізавала ў Мінску незалежную культурную прастору, далі пяць гадоў калоніі18

Самая танная кватэра — 222 тысячы рублёў. МАПІД прапанаваў кватэры ў «Сонечным» для ўсіх ахвотных5

46‑гадовага мінскага псіхолага і бізнэс-трэнера пасадзілі па палітычнай справе2

Прэзідэнт Манголіі, які тры тыдні таму сустракаўся з Лукашэнкам, падаў у адстаўку, абвінавачаны ў карупцыі1

У Германіі малады беларус ушчэнт раскалаціў фуру аб аўтадом пенсіянераў. Кіроўцаў ратавалі з дапамогай верталётаў

Расійскія і лукашэнкаўскія СМІ дагэтуль не паведамілі пра руйнаванне Крымскага моста7

Цэны на нерухомасць пайшлі ўніз. Прычым не толькі ў Мінску13

У крамах пачалі прадаваць новую экзатычную рэч

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Ці пагражае Крыму блакада праз паралізаваны Крымскі мост?14

Ці пагражае Крыму блакада праз паралізаваны Крымскі мост?

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць