Грамадства22

Абласныя і раённыя чыноўнікі, «моцныя гаспадарнікі», сілавік. У Гомелі ідзе цэлы канвеер судоў па карупцыі 

У пачатку сакавіка ў судах Гомельскай вобласці разглядаецца адразу некалькі крымінальных спраў у дачыненні да кіраўнікоў дзяржаўных органаў. Выданне «Флагшток» расказала, каго гэтымі днямі судзяць у Гомелі па карупцыйных злачынствах. Імёны для рэгіёна гучныя.

Кіраўніцтва «Мілкавіты»

Былы генеральны дырэктар ААТ «Мілкавіта» Віталь Нікулін

Нягледзячы на багацце карупцыйных спраў з удзелам вышэйшых службовых асоб вобласці, дзяржСМІ абыходзяць гэтую тэму бокам. Адзінае выключэнне — рэзанансная крымінальная справа аб закупцы непрыдатнай для ўжывання кармавой дабаўкі «Зеол 3», выкарыстанне якой прыводзіла да падзяжу жывёлы.

Са звестак следства вядома, што двое прадпрымальнікаў з Мінска, не маючы спецыяльнай адукацыі, прыдумалі рэцэптуру кармавой дабаўкі і замовілі яе вытворчасць у Расіі.

Выпіска з раскладу суда Чыгуначнага раёна Гомеля

Па версіі следчых, для падману спажыўцоў фігуранты схілілі супрацоўніка Інстытута эксперыментальнай ветэрынарыі імя С. М. Вышалескага Івана Дубіну да правядзення фармальных даследаванняў і складання недакладных справаздач аб эфектыўнасці кармавой дабаўкі.

Іншымі фігурантамі крымінальнай справы з'яўляюцца генеральны дырэктар і вядучы спецыяліст па сельскай гаспадарцы ААТ «Мілкавіта». Па версіі следства, былы кіраўнік прадпрыемства Віталь Нікулін за прыняцце рашэння аб закупцы «Зеол 3» атрымаў хабар у памеры 25 000 рублёў, а ягоны падначалены — 16 000 рублёў.

Судовае разбіральніцтва па справе праходзіць у судзе Чыгуначнага раёна Гомеля. Абвінавачваным ставяць у віну махлярства, службовыя падробкі, атрыманне хабару і перавышэнне ўлады і службовых паўнамоцтваў.

Першы намеснік старшыні Веткаўскага райвыканкама

Экс — першы намеснік старшыні Веткаўскага райвыканкама Сяргей Заблоцкі

У асобную вытворчасць па справе непрыдатнай для ўжывання кармавой дабаўкі «Зеол 3» выдзелены эпізод з удзелам першага намесніка старшыні Веткаўскага райвыканкама Сяргея Заблоцкага. Па версіі следства, для лабіравання продажу «Зеол 3» сярод гаспадарак Веткаўскага раёна намеснік старшыні райвыканкама атрымаў у якасці хабару не менш за 5000 рублёў.

Цяпер экс-чыноўніка судзяць за перавышэнне ўлады і службовых паўнамоцтваў, а таксама за атрыманне хабару. Справа разглядаецца ў судзе Чыгуначнага раёна Гомеля.

Кіраўніцтва Гомельскага завода ветэрынарных прэпаратаў

Выпіска з раскладу Гомельскага абласнога суда

Пастаўка гаспадаркам непрыдатнай да ўжывання кармавой дабаўкі — не адзіны карупцыйны скандал у ветэрынарнай сферы Гомельскай вобласці.

Перад судом Навабеліцкага раёна Гомеля раней таксама сталі дырэктар, галоўны бухгалтар і начальнік камерцыйнага аддзела УП «Гомельскі завод ветэрынарных прэпаратаў». Іх абвінавацілі ў крадзяжы, злоўжыванні ўладай і службовымі паўнамоцтвамі ды ў службовых падробках.

Цяпер у Гомельскім абласным судзе ідзе разгляд апеляцыі.

Галоўны чыгуначнік вобласці

Былы начальнік Гомельскага аддзялення БЧ Рыгор Дворак

У судзе Савецкага раёна Гомеля праходзіць разгляд крымінальнай справы па факце карупцыі на Беларускай чыгунцы. Адзін з абвінавачваных — былы начальнік Гомельскага аддзялення БЧ Рыгор Дворак.

Усяго па справе праходзіць сем фігурантаў, якіх абвінавачваюць у хабарніцтве, крадзяжы, злоўжыванні ўладай, а таксама ў службовых падробках.

Міліцэйскі начальнік

Гомельскія сілавікі не толькі ловяць чыноўнікаў на хабарах, але і самі імі не грэбуюць. У судзе Цэнтральнага раёна Гомеля праходзіць разгляд крымінальнай справы ў дачыненні да Андрэя Кузьмянкова. Абвінавачваны ўзначальваў упраўленне фінансаў і тылу УУС Гомельскага аблвыканкама.

Цяпер яго судзяць паводле артыкула 430 ч. 3 КК Беларусі. Гэты артыкул прадугледжвае, што для здзяйснення злачынства службовыя асобы аб'ядналіся ў кіраваную ўстойлівую групу.

Галоўны будаўнік вобласці

Экс-старшыня камітэта па архітэктуры і будаўніцтве Гомельскага аблвыканкама Сяргей Атрашкоў

З пункту гледжання пасады фігурантаў самым рэзанансным варта прызнаць судовы працэс над экс-старшынёй камітэта архітэктуры і будаўніцтва Гомельскага аблвыканкама Сяргеем Атрашковым.

Выпіска з раскладу суда Савецкага раёна Гомеля

Сяргей Атрашкоў узначаліў будаўнічую галіну Гомельскай вобласці ў красавіку 2022-га, але не пратрымаўся і года.

Сёння ён адзін з фігурантаў крымінальнай справы па службовых падробках, крадзяжы і перавышэнні ўлады. Акрамя чыноўніка з аблвыканкама, абвінавачваным выступае таксама дырэктар СУ-243 ААТ «ДСК» Віктар Кончыц. Справа разглядаецца ў судзе Савецкага раёна Гомеля.

На нядаўнім пасяджэнні Гомельскага гарадскога выканаўчага камітэта пракурор абласнога цэнтра Юрый Булынка заявіў, што ў параўнанні з 2021 годам у Гомелі ўзрасла колькасць карупцыйных спраў на 30 працэнтаў. Пра гэта паведамляе «Гомельская праўда».

Значная колькасць зарэгістраваных крадзяжоў шляхам злоўжывання службовымі паўнамоцтвамі здзейснілі самі кіраўнікі арганізацый, на якіх ускладзены абавязак па арганізацыі антыкарупцыйнай працы, акцэнтаваў увагу пракурор. Імёны фігурантаў карупцыйных спраў Булынка не назваў.

Каментары2

  • Не служите хунте
    01.03.2023
    Чиновники думали, что все эти репрессии против обычного народа, а уж они то привилегированная часть народа. Как бы ни так, такие регрессии будут репрессировать всех подряд. Когда запугали и посадили таких, кто сопротивлялся вы ничего не делали. Теперь пришли к вам и уже за вас некому вступиться. Чиновники - делайте выводы! Этой власти плевать на вас, вы такой же расходный материал для них. Вы отработали свое - теперь и вас будут репрессировать. Переходите на сторону народа!
  • Не служите хунте
    01.03.2023
    Даже если там и были коррупционные дела, и их судят за дело, то власть создает такие условия, чтобы они были на крючке и зависимы, после чего начинает давить и на них. Бьют своих чтобы чужие боялись. Чиновники, вам это нужно? Вы воруете эти копейки и трясетесь за себя как холопы, а могли не воровать и жить за достойную зарплату и быть уважаемыми людьми в развитой стране

Цяпер чытаюць

Трамп падымае мыты супраць Кітая да 125%, прыпыняе іх супраць іншых краін34

Трамп падымае мыты супраць Кітая да 125%, прыпыняе іх супраць іншых краін

Усе навіны →
Усе навіны

У Мінску ўжо перапрадаюць блатныя аўтамабільныя нумары з васьмёркай. Колькі просяць?11

Мадура абвясціў надзвычайнае эканамічнае становішча ў Венесуэле ў адказ на мыты ЗША4

Расійскі акцёр Міхаіл Яфрэмаў, які забіў чалавека ў ДТЗ, выйшаў на свабоду пасля амаль 5 гадоў зняволення4

«Твой дом заўсёды побач». Мінская мастачка стварае кішэнныя паштоўкі — паглядзіце, як прыгожа

Бацька Ілана Маска мае дваіх дзяцей ад сваёй падчаркі, якая маладзейшая за яго на 42 гады11

Знаўца Леанід Клімовіч вярнуўся ў маскоўскі «Што? Дзе? Калі?»8

Тарыфы Трампа ўступілі ў сілу5

У Германіі затрымалі беларусаў з сотнямі плітак шакаладу

Найвядомейшая гістарычная выява Новага замка ў Гродне аказалася несапраўднай4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Трамп падымае мыты супраць Кітая да 125%, прыпыняе іх супраць іншых краін34

Трамп падымае мыты супраць Кітая да 125%, прыпыняе іх супраць іншых краін

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць