Усяго патроху22

У іх цячэ самая каштоўная кроў у свеце. Яна блакітная і лечыць людзей

Мечахвост — адзін з самых старажытных насельнікаў Зямлі. Гэты від засяляе нашу планету каля 425 мільёнаў гадоў. У наш час ён сустракаецца ў асноўным на абодвух узбярэжжах Амерыкі і ў Азіі.

Мечахвосты на ўзбярэжжы. Фота: Breese Greg / Pixnio.com

Мечахвосты захаваліся да нашых дзён амаль у нязменным з юрскага перыяду выглядзе. Іх целы пакрыты хіцінавым панцырам. А дарослыя асобіны могуць быць да 60 см у даўжыню і 4,5 кг вагой. У іх дзевяць вачэй, некаторыя з якіх шматлінзавыя. Гэтыя істоты могуць бачыць вакол сябе ва ўсіх кірунках — спераду, ззаду, абапал і зверху! Аднак асаблівымі іх робіць не толькі гэта, распавядае Medonet.pl.

Атлантычны мечахвост (Limulus polyphemus). Фота: Flickr

Блакітная кроў ратуе жыцці

Мечахвосты ўнікальныя дзякуючы ўласцівасцям іх крыві. Па-першае, яна арыстакратычнага блакітнага колеру. А па-другое, кроў мечахвостаў мае ўнікальную здольнасць: яна згортваецца пры траплянні ў яе нават самай малой колькасці хваробатворных бактэрый ці іншых чужародных мікраарганізмаў, а дакладней, ператвараецца ў жэле. Такім чынам імунная сістэма жывёл абараняе іншыя органы ад паражэння.

Так як гэтая ўласцівасць дазваляе стоадсоткава дазнацца, ці ёсць у нейкіх прадметах або рэчывах бактэрыі, фармацэўты выкарыстоўваюць кроў мечахвостаў для тэставання лекаў, інфузійных вадкасцяў, эндапратэзаў і кардыястымулятараў. 

Мечахвосты нават паўдзельнічалі ў заваяванні космасу. Іх кроў выкарыстоўваецца для стэрылізацыі зондаў, адпраўленых у пазаземную прастору. Такім чынам навукоўцы хочуць пазбегнуць распаўсюджвання «нашых» мікробаў у іншыя месцы галактыкі.

Мечахвост — ахвяра пандэміі COVID-19?

Падчас распрацоўкі вакцыны супраць COVID-19 павялічыўся адлоў мечахвостаў для лабараторных мэт. Арганізацыі па ахове навакольнага асяроддзя б'юць трывогу, што больш шырокае выкарыстанне гэтых членістаногіх можа прывесці да вымірання віду. Тым больш, што арэал іх жыхарства паступова памяншаецца.

Аднак здабываецца гэтая кроў не самым гуманным чынам: у лабараторыі мечахвоста змяшчаюць на падстаўку, у тканку вакол сэрца жывёлы ўстаўляецца іголка, пасля чаго зліваецца кроў. Потым мечахвостаў адпускаюць, аднак каля 30% з іх не выжывае (і гэтая лічба — недакладная).

Фота: AkwariumGdynskie / Facebook

У допісе Акварыума Гдыні ў фэйсбуку за 2021 год пад назвай «Супергерой у крызісе» апавядаецца, як прыродаахоўнікі настойваюць на тым, каб біямедыцынская прамысловасць як мага хутчэй пачала выкарыстоўваць замест крыві мечахвостаў сінтэтычную альтэрнатыву, вядомую як рэкамбінатарны фактар C (анг. варыянт — rFC). Хоць rFC, распрацаваны ў 1980-х гадах, эквівалентны гемалімфе гэтых жывёл, існуюць нарматыўныя перашкоды, якія не дазваляюць яму адпавядаць высокім стандартам мечахвоста.

Акрамя гэтага, здабыццё крыві мечахвоста — вельмі прыбытковы бізнэс: літр каштуе каля 16 тысяч даляраў.

Каментары2

  • Юзік са станцыі Крулеўшчына
    03.03.2023
    Калі ў чалавека і іншых жывых арганізмаў -- кроў чырвоная, то гэта ад наяўнасці  ў ёй жалеза. А ў гэтых кузурак? Мяркую -- ад наяўнасці ў крыві медзі?
  • Жвір
    03.03.2023
    Дык гэта трылабіты ? Гэта ж яны. Што за назва такая, мечахвост ? А яшчэ цікава, што цяперашняя "прасунутая" навука, зь яе Маскамі ды Цукербергамі, ды іншымі прашчалыгамі, ня ў стане зразумець прыроду тэй "крыві", ды вынайсьці штучны замяняльнік. Для тых жывёлак людзі - істоты, прыхадні (як для нас героі фантастычных фільмаў з захопам Зямлі іншаплянэтнікамі) на гэтай плянэце, якія захапілі гэты сьвет, рабуюць ды разбураюць усё, што гэты сьвет стварыў.

Цяпер чытаюць

Выйшаў на свабоду выбітны хірург Андрэй Любецкі11

Выйшаў на свабоду выбітны хірург Андрэй Любецкі

Усе навіны →
Усе навіны

Латушка пра магчымасць вайны ў Беларусі: Гэта ж вар'яцтва, не ўяўляю, як крамлёўская прапаганда будзе тлумачыць гэта13

«Да канца года, спадзяюся, зможам рэалізаваць адну-дзве рэчы». Бабарыка — пра свой новы праект і беларускую мову26

Лідар вядомай расійскай рок-групы прыехаў ва Украіну і пакаяўся за канцэрты ў акупаваным Крыме5

У гарах Кыргызстана зніклі двое беларусаў

Пасля працяглай хваробы памёр 31‑гадовы беларускі футбаліст1

Каранік пакаштаваў смажаных цвыркуноў і загадаў уключыць іх у меню сталовай Акадэміі навук16

Чаму на канферэнцыі «Новая Беларусь» не было Сяргея Ціханоўскага?9

Святлана Ціханоўская адказала, чаму не вызваляюць новых палітвязняў па амерыканскім трэку6

Пятрухін і яшчэ чалавек пяць прыйшлі пікетаваць канферэнцыю Ціханоўскай23

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Выйшаў на свабоду выбітны хірург Андрэй Любецкі11

Выйшаў на свабоду выбітны хірург Андрэй Любецкі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць