Здарэнні22

Гродзенскія мытнікі выявілі ў пасажыраў рэйсавага аўтобуса з Літвы 350 пазалочаных манет на 200 тысяч еўра

Спробу незаконна перавезці праз літоўска-беларускую мяжу больш за 350 пазалочаных інвестыцыйных манет выявілі гродзенскія мытнікі, піша БелТА.

Фота: ДМК

Як расказалі ў Гродзенскай рэгіянальнай мытні, двое грамадзян з Украіны і Расіі перасякалі мяжу праз пункт пропуску «Каменны Лог» на рэйсавым аўтобусе Вільня — Мінск. Пад іх адзеннем знойдзена 3,7 кг брытанскіх, аўстралійскіх і паўднёваафрыканскіх інвестыцыйных манет.

Экспертыза ўстанавіла, што паверхня манет выраблена з золата і з яго сплаву.

Спецыялісты ацанілі кошт манет больш як у 535 тысяч рублёў.

Пасажыры ехалі па зялёным калідоры і такім чынам хацелі ўхіліцца ад выплаты мытных плацяжоў на суму больш як 236 тысяч рублёў.

Заведзена крымінальная справа.

Каментары2

  • Custom
    04.03.2023
     контрабанда обьединяет народы.
  • Вася
    05.03.2023
    Custom, контрабанда объединяет долбоё@##₽%%в, а не народы.

Цяпер чытаюць

Латушка: Лукашэнка асабіста загадаў мне скараціць Спіс помнікаў удвая, бо яны «замінаюць інвестарам»6

Латушка: Лукашэнка асабіста загадаў мне скараціць Спіс помнікаў удвая, бо яны «замінаюць інвестарам»

Усе навіны →
Усе навіны

Скандальна вядомая сетка дастаўкі сушы «Ёбідаёбі» памяняла назву

Пад Гомелем са дна Сожа паднялі мораныя дубы, якія праляжалі пад вадой тысячы гадоў11

Верагоднасць рэкордна моцнага Эль-Ніньё дасягнула 70%

Талібы прапанавалі ЗША вярнуцца ў Афганістан4

Стала вядома, як склаўся лёс іранскай жанчыны, якая ў знак пратэсту распранулася ва ўніверсітэцкім дворыку16

Кіроўца, які кіраваў мікрааўтобусам з беларускімі турыстамі ў Грузіі, не меў адпаведных правоў6

Вясной пад Гроднам збіраюцца адкрыць «Стары горад»2

Немаўля на Гомельшчыне назвалі Дабрыня Мікіціч12

Гэтыя краіны публічна падтрымліваюць Інфанціна, а гэтыя — супраць

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Латушка: Лукашэнка асабіста загадаў мне скараціць Спіс помнікаў удвая, бо яны «замінаюць інвестарам»6

Латушка: Лукашэнка асабіста загадаў мне скараціць Спіс помнікаў удвая, бо яны «замінаюць інвестарам»

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць