Свет

Двух беларусаў арыштавалі ў Маскве і абвінавацілі ў падпале электравоза 

У Мяшчанскі раённы суд Масквы паступілі хадайніцтвы аб працягненні арышту Арцёму Брэскаму і Кірылу Басько, якіх абвінавачваюць у дыверсіі (пункт «б» часткі 2 артыкула 281 КК РФ). Адпаведную інфармацыю ў базе маскоўскіх судоў выявіла выданне «Медыязона».

Электравозы. Фота ілюстрацыйнае

Хадайніцтва аб працягненні тэрміну ўтрымання абвінавачаных пад вартай разгледзіць суддзя Варвара Аганава 24 красавіка ў 15:30.

Па інфармацыі «Медыязоны», двух грамадзян Беларусі 2003-га і 2004 гадоў нараджэння затрымалі 27 снежня 2022 года на станцыі Масква-Курская. Паводле версіі следства, 22 снежня яны за ўзнагароджанне падпалілі электравоз у лакаматыўным дэпо на станцыі Арэхава-Зуева.

Першапачаткова на затрыманых склалі пратаколы аб дробным хуліганстве (частка 1 артыкула 20.1 КаАП РФ). Па версіі паліцыі, яны мацюкаліся ў грамадскіх месцах. Абодвум маладым людзям 27 снежня Басманны раённы суд прызначыў штрафы.

Пазней маладых людзей арыштавалі па артыкуле аб наўмысным пашкоджанні маёмасці (частка 2 артыкула 167 КК РФ). Затым абвінавачванне перакваліфікавалі на артыкул аб дыверсіі.

Каментары

Беларускага Сінюю Бараду адпусцілі з расійскай турмы паміраць дома6

Беларускага Сінюю Бараду адпусцілі з расійскай турмы паміраць дома

Усе навіны →
Усе навіны

Трамп заявіў, што Украіна не атрымае ракет Patriot17

У Екацярынбургу атакаваны склад Wildberries

На «Гродна Азоце» адбыўся пазапланавы выкід аміяку

Учора ў Беларусі было +40°C1

Трамп забараніў у ЗША «нараджальны турызм» для асобных катэгорый1

Шквал, моцны вецер і град нарабілі бяды гэтай ноччу

Жаночы алкагалізм: чым ён розніцца ад мужчынскага і як да такіх жанчын ставіцца?13

Мінскім Шабанам прысвяцілі модную калекцыю: дзе купіць і што па цэнах?5

БАТЭ абверг чуткі пра продаж Капскім клуба1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Беларускага Сінюю Бараду адпусцілі з расійскай турмы паміраць дома6

Беларускага Сінюю Бараду адпусцілі з расійскай турмы паміраць дома

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць