У ЗША памерла дзяячка беларускай дыяспары, мецэнатка Марыя Дзямковіч, паведаміў тэлеканал «Белсат». Ёй было 93 гады.

Марыя Дзямковіч родам з вёскі Моталь на Палессі (цяперашні Іванаўскі раён). Яе сям’я пасля Другой сусветнай вайны з’ехала на Захад, з 1970 года Марыя жыла ў ЗША, дзе працавала дзіцячай доктаркай.
Пасля аварыі на Чарнобыльскай АЭС Дзямковіч неаднойчы выступала ініцыятаркай навукова-метадычнай і матэрыяльнай дапамогі Беларусі. Па стане на пачатак 1992 года Дзямковіч пераслала на радзіму медыкаментаў больш чым на 100 тысяч даляраў.

Многія гады яна падтрымлівала газету «Беларус» і дабрачынныя арганізацыі ў ЗША. Была на сустрэчах з прэзідэнтамі ЗША Джорджам Бушам-старэйшым і Білам Клінтанам, дзе закранала беларускае пытанне.
Марыя Дзямковіч памерла 28 красавіка на 94-м гады жыцця. Яе пахаваюць у Чыкага побач з бацькам.
Цяпер чытаюць
«З расіян-наведнікаў працэнтаў 70 аказваліся ватнікамі». Экс-гід з музея ВАВ, якога затрымлівалі яго ж экскурсанты, цяпер папулярны ў Варшаве — пагутарылі з ім
«З расіян-наведнікаў працэнтаў 70 аказваліся ватнікамі». Экс-гід з музея ВАВ, якога затрымлівалі яго ж экскурсанты, цяпер папулярны ў Варшаве — пагутарылі з ім
Расійскі рэпер Ягор Крыд зняўся ў майцы з выявай героя фільма «Ідзі і глядзі», якому дамалявалі пірсінг і татуіроўкі. Цішотку выпусцілі крама беларускі
Каментары