Грамадства2727

Лукашэнка задумаў пусціць у метро трамваі

Аляксандр Лукашэнка даручыў вывучыць магчымасць выкарыстання сучасных трамваяў у Мінскім метрапалітэне. Гэта пытанне ён падняў 23 кастрычніка падчас наведвання холдынга «Белкамунмаш», піша БелТА.

Здымак ілюстрацыйны. Фота: «Наша Ніва»

Лукашэнку паказалі ўзоры айчыннай трамвайнай тэхнікі, у тым ліку трохсекцыйны нізкападлогавы трамвай, які вырабляюць для Чалябінска. У гэтым расійскім горадзе развіваюць гібрыдную сістэму метратрамвая, якая аб'ядноўвае звычайныя трамвайныя рэйкі і падземныя тунэлі.

Палітык прапанаваў вывучыць, ці можна пасля неабходных дапрацовак выкарыстоўваць такую тэхніку ў беларускім метро. Паводле яго слоў, гэта магло б дапамагчы замяніць імпартную прадукцыю айчыннай.

Ён таксама адзначыў, што будаўніцтва падземных ліній метро значна даражэйшае за выкарыстанне наземнага транспарту. Таму, на яго думку, там, дзе гэта магчыма, варта выводзіць транспартныя маршруты на паверхню і ўлічваць выдаткі.

«Белкамунмаш» вырабляе шматсекцыйныя трамваі, якія, як мяркуецца, можна было б выкарыстоўваць замест закупленых за мяжой цягнікоў метро. Лукашэнка звярнуў увагу і на патрэбу ў такім транспарце для злучэння з аэрапортам і гарадамі-спадарожнікамі Мінска.

Пытанне аб магчымасці выкарыстання трамваяў у метрапалітэне даручана вывучыць у першай палове 2027 года. Гэтым павінны заняцца профільны міністр і віцэ-прэм'ер разам з кіраўнікамі прадпрыемстваў, а таксама старшыня Савета Рэспублікі і ўпаўнаважаная прадстаўніца Лукашэнкі ў Мінску Наталля Качанава.

Міністр прамысловасці Андрэй Кузняцоў паведаміў, што паказаны трохсекцыйны трамвай мае даўжыню 28 метраў. Пры неабходнасці яго можна падоўжыць удвая — да 56 метраў. Магчымасць выкарыстання такой тэхнікі залежыць ад інфраструктуры чыгуначнай лініі. Яшчэ адна асаблівасць трамвая — дзверы з абодвух бакоў вагона.

Каментары27

  • Очэнь інцярэсная новасьць™
    23.10.2026
    А дзя чыво токі яна? Што трамвай, што мітро... Усё адно ідзець на хеўру Хітразачосанага
  • Футра
    23.10.2026
    Наталля Качанава з самага маленькага трамвайнага горада, на трамваі ездзіла. Хай узначальвае.
  • Утрачена техническая школа
    23.10.2026
    А трамвай современный сделать не могут. По Минску ездят полное морально устаревшее д...о.

    [Зрэдагавана]

Цяпер чытаюць

Прабітыя лёгкія, разарваная печань і сэкс з малалетняй: што адбываецца ўнутры беларускай міліцыі і як начальства гэта хавае16

Прабітыя лёгкія, разарваная печань і сэкс з малалетняй: што адбываецца ўнутры беларускай міліцыі і як начальства гэта хавае

Усе навіны →
Усе навіны

Дзе і як беларусы на выгнанні ўшануюць памяць ахвяраў «Ночы расстраляных паэтаў». Расклад мерапрыемстваў7

«Быў пустэльнікам, але быў спакойны». Што вядома пра пенсіянера, які страляў па міліцыі ў Астравецкім раёне17

«Пад маю адказнасць». Беларускі дальнабойшчык чатыры месяцы нелегальна ездзіў па Еўропе

Кліп Ягора Крыда праверыць на адмаўленне генацыду беларуская пракуратура6

Памерла Таццяна Прановіч — выкладчыца журфака БДУ і дачка Івана Чыгрынава7

Рух на плошчы Бангалор у Мінску зменіцца. Новаўвядзенні глабальныя14

«Скарбы, знойдзеныя на гарышчы». Калекцыю картак Pokemon маляра-пенсіянера прадалі за два мільёны даляраў3

Агенцтва ўнутранай бяспекі Польшчы паказала, як мянялі Андрэя Пачобута3

У Нью-Ёрку вырашылі забараніць адну з візітных картак горада — конныя экіпажы Цэнтральнага парку2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Прабітыя лёгкія, разарваная печань і сэкс з малалетняй: што адбываецца ўнутры беларускай міліцыі і як начальства гэта хавае16

Прабітыя лёгкія, разарваная печань і сэкс з малалетняй: што адбываецца ўнутры беларускай міліцыі і як начальства гэта хавае

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць