Грамадства1717

Пра што каліноўцы гаварылі са Святланай Ціханоўскай?

Сёння стала вядома, што прадстаўнікі Палка Каліноўскага правялі анлайн-перамовы са Святланай Ціханоўскай. Некаторыя дэталі размовы «Нашай Ніве» прывёў адзін з байцоў, які прысутнічаў на гэтай відэа-сустрэчы.

Баец «Марк» (злева) быў адным з прадстаўнікоў Палка, хто прысутнічаў на анлайн-размове з Ціханоўскай. Фота: belwarriors / Telegram

Баец з пазыўным «Марк» тлумачыць, што байцы на вайне на сітуацыю прывыклі глядзець так: за словам аўтаматычна ідзе справа.

«Я спадзяюся, мы ўбачым канструктыў ад таго, што спрабавалі данесці да Святланы Ціханоўскай. Думаць пра тое, што Беларусь можа вызваліцца неяк сама або Лукашэнка зменіць пазіцыю… гэта глупа. Чалавек амаль 30 год забівае, катуе людзей. Канцлагер толькі ўмацоўваецца, на жаль, сітуацыя не мяняецца.

Я спрабаваў данесці, што Беларусь можна вызваліць толькі ваенным шляхам, рыхтавацца і рыхтаваць людзей. Забыць тэматыку мірных пратэстаў. Сілавы блок у Кабінеце ўжо скора год як прызначаны», — кажа Марк.

Падчас размовы з Ціханоўскай ён даводзіў, што паколькі рэвалюцыя ў 2020-м была крэатыўнай, а рэжым дзейнічаў савецкімі метадамі, то трэба стаўку рабіць на крэатыў. Полк Каліноўскага, які цяпер ваюе ва Украіне, атрымлівае досвед, пра які выхадцы з савецкай вайсковай сістэмы не чулі, і гэта можа дазволіць выйграць.

«На мой погляд, Валерый Сахашчык — кадравы савецкі ваенны. Маленькі «савок» будзе ваяваць супраць вялікага «саўка». Не трэба размываць парадак дня з іншымі злучэннямі. Людзі не разумеюць, куды ім ісці, і ў выніку не ідуць нікуды, хаця маглі б ужо вучыцца ваяваць у Палку Каліноўскага», — дзеліцца Марк. 

«Нам прасцей у Бахмут прыехаць, чым у Вільню, мы чакаем, што да нас нехта прыедзе для размовы», — кажа баец, як палітыкі могуць наладзіць стасункі з Палком. 

Як адрэагавала Ціханоўская на словы, што няма іншага варыянта, апроч сілавога? 

«Яна спрабавала данесці, што людзі чакаюць, пакуль прыйдуць і іх вызваляць. І быў дыялог: людзі чакаюць — і што? З кожным днём усё горш і горш у Беларусі. Не трэба даваць марных надзей, трэба рыхтаваць, што мы ўсе разам павінны вызваліць нашу краіну», — кажа баец. 

Марк кажа, што асаблівай канкрэтыкі па выніках сустрэчы не пачуў. 

«Для мяне канкрэтыка гэта: «Я вас пачула, чым вам дапамагчы? Заўтра я пачну кампанію па закліку, каб беларусы-добраахвотнікі ўступалі ў шэрагі Палка».

Я ўбачыў палітыка, які шмат гаворыць, але гэта вайна. Дзеянняў няма. Мы чакаем дзеянняў. Я не магу сказаць, што нас моцна падтрымліваюць і моцна дапамагаюць. 10 аўтамабіляў, 2 дроны… Пры той нашай колькасці людзей і той інтэнсіўнасці, гэта ўсё… За месяц мы з валанцёрамі збіраем больш», — выказаўся Марк. 

Чытайце таксама:

«Нам патрэбны ваенны досвед, трэніравацца, бо наперадзе Беларусь». Пабрацім успамінае Міраслава Лазоўскага

Байцы Палка Каліноўскага хітрасцю выклікалі агонь расіян па іх жа пазіцыях

Каментары17

  • Вiтаýт
    07.06.2023
    Дык ёсть жа яшчэ батальён Тэрор, Беларускi Дабравольчы Корпус ды фармаваннi пад УСУ, каму што блiжэй туды i iдуць. Адзiную ж спаву робяць. Атрымоýваецца як у традыцыйнай апазiцыi калi ýcе цягнуць коýдру на сябе
  • не такі як ёсць
    07.06.2023
    Хлопцы, а вы гатовы ісці на кампраміс? Бо з артыкула вынікае, што вы хочаце толькі патрабаваць. Наколькі вы здольны слухаць?
  • Ізі
    07.06.2023
    Людзі не разумеюць, куды ім ісці, і ў выніку не ідуць нікуды, хаця маглі б ужо вучыцца ваяваць у Палку Каліноўскага
    https://dck8xvlq18iei.cloudfront.net/318576


    Гэта хлусня !!!!
    Чым вам перашкаджае вялізны БДК (бел дабраахвотніцкі корпус) ці пагоня???

    Усе адно супраць лукашэнкі будуць ваяваць усе разам ды яшчэ падцягнуцца тыя беларусы, што зараз у "звычайным" ЗСУ

Цяпер чытаюць

Што людзі кажуць аб праездзе праз «Брузгі» і «Бераставіцу» і чаму ў апошняй стаяць па 12 гадзін3

Што людзі кажуць аб праездзе праз «Брузгі» і «Бераставіцу» і чаму ў апошняй стаяць па 12 гадзін

Усе навіны →
Усе навіны

Лукашэнка заявіў, што хоча і трэці блок, і новую АЭС7

Дональд Туск пацвердзіў: чыгунка Варшава — Люблін пашкоджаная ў выніку дыверсіі17

Пенсіянерка паблытала педалі і пабіла сем аўтамабіляў у Мінску ВІДЭА7

Польскае МЗС чакае ўбачыць наступствы адкрыцця двух КПП «у найбліжэйшыя тыдні і месяцы»18

Том Круз нарэшце атрымаў «Оскар»: яму ўручылі ганаровую ўзнагароду за ўнёсак у кіно5

У Мінску пачалася мадэрнізацыя незвычайнага аб'екта: абсерваторыі Планетарыя ў парку Горкага1

У Мінску прадаецца кватэра ў доме, у якім нарадзіўся Максім Багдановіч3

Гэты рамонт каштаваў мінчукам амаль $100 000. Як думаеце, ён таго варты?12

Хто той рэдактар беларускай Вікіпедыі, якога пасадзілі на два гады за «дыскрэдытацыю Беларусі»27

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Што людзі кажуць аб праездзе праз «Брузгі» і «Бераставіцу» і чаму ў апошняй стаяць па 12 гадзін3

Што людзі кажуць аб праездзе праз «Брузгі» і «Бераставіцу» і чаму ў апошняй стаяць па 12 гадзін

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць