Свет55

Дональда Трампа афіцыйна абвінавацілі ў злачынстве супраць дзяржавы і грамадзян — спробе скасаваць вынікі выбараў

Па двух з гэтых абвінавачванняў закон прадугледжвае да 20 гадоў турмы.

Дональд Трамп Фота: Charlie Neibergall / AP

Экс-прэзідэнту ЗША Дональду Трампу ў аўторак выстаўленае афіцыйнае абвінавачванне ў злачынстве супраць Злучаных Штатаў і іх грамадзян — у спробе падманам скасаваць вынікі прэзідэнцкіх выбараў 2020 года, піша Бі-бі-сі.

Трампу загадана з'явіцца ў суд у Вашынгтоне ў чацвер, 3 жніўня.

Беспартыйны спецпракурор Джэк Сміт, які кантраляваў расследаванне падзей 6 студзеня 2021 года, выставіў Трампу абвінавачванні па чатырох пунктах:

  • змова з мэтай падману Злучаных Штатаў
  • змова з мэтай перашкодзіць афіцыйным працэдурам
  • перашкода і спроба перашкодзіць афіцыйным працэдурам
  • змова з мэтай парушэння правоў грамадзян.

Гэта трэцяе і самае сур'ёзнае з крымінальных абвінавачванняў, вылучаных супраць Трампа, які пакуль мае намер зноў балатавацца ў прэзідэнты налета.

Па двух з гэтых абвінавачванняў закон прадугледжвае да 20 гадоў турмы.

У тэксце абвінавачвання, перададзеным у вялікае журы ў судзе Вашынгтона, гаворыцца, што Дональд Трамп цвёрда наважыўся застацца ва ўладзе пасля выбараў 2020 года і «распаўсюджваў хлусню», заяўляючы, што ён іх выйграў.

«Гэтыя сцвярджэнні былі ілжывымі, і абвінавачаны ведаў, што яны ілжывыя», — гаворыцца ў дакуменце.

Каманда Трампа, сабраная ім для перадвыбарнай кампаніі, у сваёй заяве назвала абвінавачванне чарговай спробай умяшання ў ход прэзідэнцкіх выбараў 2024 года.

Паплечнікі Трампа заяўляюць, што гэтая крымінальная справа супраць яго з'яўляецца «паляваннем на ведзьмаў» і нагадвае ім пра нацысцкую Нямеччыну.

Сам Трамп за некалькі хвілін да таго, як было афіцыйна абвешчана аб новым абвінавачванні, напісаў ва ўласнай сацсетцы Truth: «Я чуў, прыдуманы Джэк Сміт, каб умяшацца ў прэзідэнцкія выбары 2024 года, вылучае чарговае фальшывае абвінавачванне ў адрас вашага любімага прэзідэнта, мяне».

Джэк Сміт у кароткім выступе перад журналістамі пасля перадачы абвінавачвання ў вялікае журы Вашынгтона сказаў, што штурм Капітолія прыхільнікамі Трампа 6 студзеня 2021 года быў справакаваны «хлуснёй абвінавачанага, мэта якога складалася ў падрыве асноў функцыянавання ўлады ў Злучаных Штатах».

Джэк Сміт паабяцаў, што будзе дамагацца, каб суд па гэтай справе прайшоў хутка, а завяршыў сваю заяву напамінам, што Дональд Трамп павінен лічыцца невінаватым, пакуль у судзе не даказана адваротнае.

Каментары5

  • Антитрампист
    02.08.2023
    Коля, чтобы испортить этому преступнику избирательную кампанию
  • Простая праўда
    02.08.2023
    Трамп, які імкнецца быць дыктатарам, з'яўляецца хлусам, інтрыганам і злачынцам, які лічыць сябе вышэйшым за закон.
  • Коля
    02.08.2023
    Простая праўда , яго праціўнікі не лепшыя. Трэба альбо было садзіць яго адразу, альбо дазволіць людзям на выбарах прыняць рашэнне. Усе гэтыя хітрыкі перад выбарамі - ганебная практыка маніпуляцыі.

Цяпер чытаюць

Ці пагражае Крыму блакада праз паралізаваны Крымскі мост?14

Ці пагражае Крыму блакада праз паралізаваны Крымскі мост?

Усе навіны →
Усе навіны

Свет на парозе фінансавага абвалу, яшчэ больш агрэсіўны Трамп і небяспека для Тайваня. The Economist даў прагноз на 2027 год13

Жанчыне, якая арганізавала ў Мінску незалежную культурную прастору, далі пяць гадоў калоніі18

Самая танная кватэра — 222 тысячы рублёў. МАПІД прапанаваў кватэры ў «Сонечным» для ўсіх ахвотных5

46‑гадовага мінскага псіхолага і бізнэс-трэнера пасадзілі па палітычнай справе2

Прэзідэнт Манголіі, які тры тыдні таму сустракаўся з Лукашэнкам, падаў у адстаўку, абвінавачаны ў карупцыі1

У Германіі малады беларус ушчэнт раскалаціў фуру аб аўтадом пенсіянераў. Кіроўцаў ратавалі з дапамогай верталётаў

Расійскія і лукашэнкаўскія СМІ дагэтуль не паведамілі пра руйнаванне Крымскага моста7

Цэны на нерухомасць пайшлі ўніз. Прычым не толькі ў Мінску13

У крамах пачалі прадаваць новую экзатычную рэч

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Ці пагражае Крыму блакада праз паралізаваны Крымскі мост?14

Ці пагражае Крыму блакада праз паралізаваны Крымскі мост?

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць