Грамадства55

МЗС Беларусі пракаментавала закрыццё Латвіяй пункта пропуску на мяжы

Рашэнне латвійскага боку аб закрыцці пункта пропуску «Сілене» (сумежны — «Урбаны») — «чарговы адкрыта недружалюбны палітызаваны крок», гаворыцца ў каментары прэс-службы Міністэрства замежных спраў Рэспублікі Беларусь.

МЗС Беларусі ставіць пад сумнеў тлумачэнні латвійскага боку наконт закрыцця памежнага пункта.

«Нязграбныя спробы афіцыйнай Рыгі абгрунтаваць яго інтарэсамі ўмацавання аховы мяжы не вытрымліваюць ніякай крытыкі. Відавочна, што нелегальныя мігранты не карыстаюцца афіцыйнымі пунктамі пропуску. А некалькі дзясяткаў вызваленых пры гэтым афіцэраў латвійскай памежнай службы наўрад ці здольныя кардынальна ўзмацніць ахову мяжы. Падобна да таго, што дадзенае рашэнне было ўзгоднена яшчэ ў ходзе нарады міністраў унутраных спраў краін Балтыі і Польшчы ў канцы жніўня 2023 г. у Варшаве», — гаворыцца ў прэс-рэлізе.

МЗС Беларусі заклікае Латвію праявіць клопат пра сваіх грамадзян.

«Мы не пачулі ад латвійскіх палітыкаў ані слова аб уліку інтарэсаў уласных грамадзян, прадказальным росце чэргаў аўтатранспарту на мяжы, адчувальных стратах для бізнэсу. Хіба гэта мае нейкае значэнне, калі ўжо пра ўсё дамовіліся ў Варшаве?» — наракае беларускае МЗС.

МЗС абяцае, што «Беларусь адрэагуе на нематываваную блакаду грузавых і пасажырскіх патокаў, у тым ліку канкрэтнымі эканамічнымі мерамі».

«Разам з тым беларускі бок па-ранейшаму адкрыты для нармальнага ўзаемадзеяння па лініі кампетэнтных ведамстваў <…> Заклікаем улады сумежнай дзяржавы адмовіцца ад дэструктыўнай практыкі неабгрунтаваных абвінавачванняў і вярнуцца да раўнапраўнага ўзаемапаважлівага дыялогу з мэтай сумеснага вырашэння глабальнай праблемы міграцыі», — гаворыцца ў паведамленні.

З мэтаў бяспекі Латвія вырашыла закрыць адзін з двух памежных кантрольна-прапускных пунктаў — «Сілене» (з беларускага боку «Урбаны») 19 верасня. Цяпер легальна перасекчы мяжу з Беларуссю можна толькі праз КПП «Патэрніекі» («Грыгароўшчына»). 

Каментары5

  • Ёсік
    22.09.2023
    А як МЗС Беларусі растлумачыць латвійцам, літоўцам і палякам знаходжаньне ў памежнай зоне на нашым баку, што забаронена, грамадзянаў хрэнведае якіх дзяржаў. Чаму яны там тырчаць, хто даў ім дазвол на знаходжаньне там, і чаму ім дапамагаюць не проста парушыць межы, але і пашкодзіць маёмасьць, і нанесьці траўмы памежнікам гэтых краін.
  • Кола
    22.09.2023
    Цинизм беларуских властей давно потерял края. :)
  • Усіхда Coca-Cola®
    22.09.2023
    Кола, беларускія края 8⁠-⁠)

Цяпер чытаюць

Віцебскі вядучы пажартаваў на закрытым мерапрыемстве. Праз дзве гадзіны да яго прыехала міліцыя праз данос12

Віцебскі вядучы пажартаваў на закрытым мерапрыемстве. Праз дзве гадзіны да яго прыехала міліцыя праз данос

Усе навіны →
Усе навіны

На выбарах у ЗША прайграла кангрэсвумен-украінка, якая галасавала супраць падтрымкі Украіны11

Падчас адпачынку ў В'етнаме памерла 69‑гадовая беларуска5

НАТА рыхтуе стратэгію ўдараў у глыбіню Расіі на выпадак атакі Пуціна4

Венгрыя праз 36 гадоў адкрыла архівы інфарматараў камуністычнай эпохі15

«Ён можа актывізаваць свае кантакты з Пуціным». Эксперты ацанілі наступствы паразы Трампа для Украіны і Еўропы4

Памёр Цінта Брас8

У Падмаскоўі беларус з чатырма расіянамі пад выглядам рамонтнікаў скраў медны кабель «Растэлекама»5

На таргі за даўгі заснавальніка «Новага зроку» выставілі дамы, якімі афіцыйна валодаюць іншыя людзі2

Пакуль беларуска чакала студэнцкі ДНЖ у Польшчы, паспела скончыць універсітэт. Чыноўнікі пайшлі насустрач1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Віцебскі вядучы пажартаваў на закрытым мерапрыемстве. Праз дзве гадзіны да яго прыехала міліцыя праз данос12

Віцебскі вядучы пажартаваў на закрытым мерапрыемстве. Праз дзве гадзіны да яго прыехала міліцыя праз данос

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць