Здароўе11

У праграме з беларускімі каранямі для жанчын з'явіўся функцыянал для мужчын

Паведамляецца, што функцыянал для мужчын дапаможа ім лепш разумець сваіх партнёрак-жанчын.

У папулярнай праграме для жаночага здароўя Flo з'явілася мужчынская частка — Flo for Partners, на гэта звярнуў увагу Office Life.

Паведамляецца, што функцыянал для мужчын дапаможа ім лепш разумець сваіх партнёрак-жанчын, у тым ліку даведацца больш пра жаночае здароўе, змены ў жаночым арганізме ў перыяд цяжарнасці і іншую карысную інфармацыю.

Прадстаўнікі Flo правялі ў ЗША апытанне сярод 1,8 тыс. мужчын ва ўзросце ад 18 да 50 гадоў. Высветлілася, што мужчыны не маюць уяўлення аб шматлікіх працэсах, якія адбываюцца з жанчынамі, і непаразуменне паміж парамі негатыўна ўплывае на іх адносіны.

Адначасова апыталі 2,1 тыс. жанчын ва ўзросце 18-45 гадоў. Кожная другая з тых, хто хоча завесці дзіця, адзначала, што разуменне партнёрам нюансаў жаночага здароўя толькі ўмацуе іх эмацыйную сувязь. Гэта прывядзе да зніжэння стрэсу падчас цяжарнасці.

Распрацоўшчыкі Flo for Partners лічаць, што новы функцыянал дазволіць мужчынам павысіць узровень сваёй сэксуальнай адукацыі і палепшыць адносіны з партнёркамі.

Для атрымання доступу да Flo for Partners карыстальнік-мужчына павінен усталяваць на свой гаджэт праграму Flo і ўвесці ўнікальны код, дадзены яго партнёркай. У любы момант у карыстальнікаў ёсць магчымасць спыніць абмен данымі.

Flo Health, які за апошнія гады прыцягнуў некалькі дзясяткаў мільёнаў даляраў ад венчурных інвестараў, лічыцца адным з самых паспяховых стартапаў у гісторыі беларускай IT-галіны.

У канцы мінулага года стала вядома, што Flo ліквідуе беларускую юрыдычную асобу.

Каментары1

  • шыпшына
    21.10.2023
    🔥🔥🔥

Цяпер чытаюць

Выйшаў на свабоду выбітны хірург Андрэй Любецкі10

Выйшаў на свабоду выбітны хірург Андрэй Любецкі

Усе навіны →
Усе навіны

У гарах Кыргызстана зніклі двое беларусаў

Пасля працяглай хваробы памёр 31‑гадовы беларускі футбаліст1

Каранік пакаштаваў смажаных цвыркуноў і загадаў уключыць іх у меню сталовай Акадэміі навук16

Чаму на канферэнцыі «Новая Беларусь» не было Сяргея Ціханоўскага?9

Святлана Ціханоўская адказала, чаму не вызваляюць новых палітвязняў па амерыканскім трэку5

Пятрухін і яшчэ чалавек пяць прыйшлі пікетаваць канферэнцыю Ціханоўскай23

Ціханоўская ўсё ж змагла адкрыць банкаўскі рахунак у Польшчы6

Сёння на папцы Ціханоўскай — партрэт жыхара Брэста, якога пасадзілі на сем гадоў за тое, што ён хадзіў на суды над палітвязнямі1

Паранены беларус-добраахвотнік «Лахвіч» — той, якога нядаўна цкаваў Батулін4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Выйшаў на свабоду выбітны хірург Андрэй Любецкі10

Выйшаў на свабоду выбітны хірург Андрэй Любецкі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць