Культура77

Памёр Міхаіл Пірагоў

18 кастрычніка 2023 года на 91-м годзе жыцця памёр вядомы беларускі архітэктар Міхаіл Пірагоў, аўтар Палаца Рэспублікі, шэрагу станцый мінскага метрапалітэна і самай вядомай беларускай занядбанкі. 

Пра гэта на сваім сайце паведаміў Беларускі саюз архітэктараў. 

Міхаіл Міхеевіч Пірагоў нарадзіўся 25 студзеня 1933 года ў горадзе Арцёмаўску Краснаярскага края. Пасля заканчэння ў 1957 годзе Новасібірскага інжынерна-будаўнічага інстытута імя В. У. Куйбышава працаваў у Новасібірску да 1975 года. 

Станцыя метро «Акадэмія навук». Фота: Wikimedia Commons

У 1975 годзе быў запрошаны ў Мінск, дзе працаваў да пачатку 2001 года ў «Белдзяржпраекце».

Першым буйным творам Пірагова ў Беларусі быў тэатр драмы і камедыі імя Дуніна-Марцінкевіча ў Бабруйску, які высоўваўся на суісканне Дзяржаўнай прэміі БССР.

Эскізы палаца на Кастрычніцкай плошчы. Фота: БСА
Эскізы палаца на Кастрычніцкай плошчы. Фота: БСА
Эскізы палаца на Кастрычніцкай плошчы. Фота: БСА
Макет палаца на Кастрычніцкай плошчы. Фота: БСА
Макет палаца на Кастрычніцкай плошчы. Фота: БСА

Але найперш ягоная творчасць была звязаная з беларускай сталіцай. Тут ён стварыў праекты яхт-клуба на Заслаўскім вадасховішчы, станцыі мінскага метрапалітэна «Акадэмія навук» і «Плошча Якуба Коласа», за якія атрымаў прэмію Савета Міністраў СССР, у 1990-я займаўся рэстаўрацыяй і рэканструкцыяй опернага тэатра, а таксама быў кіраўніком аўтарскага калектыву, які спраектаваў ці не галоўны будынак краіны — Палац Рэспублікі. Праект Палаца Рэспублікі ў 2004 годзе быў удастоены Дзяржаўнай прэміі Беларусі. 

Начное падсвятленне Палаца Рэспублікі. Фота: БСА
Інтэр'еры Палаца Рэспублікі. Фота: БСА
Інтэр'еры Палаца Рэспублікі. Фота: БСА

Як прыгадваў калега Пірагова, архітэктар Леанід Зданевіч, аўтарскі калектыў, каб не дапусціць узвядзення перад Палацам ідэалагічнага савецкага манумента «Барацьбітам за савецкую ўладу», архітэктурны конкурс па якім ужо быў праведзены ў 1988 годзе, пайшоў на хітрасць. Так, сярод іншага на плошчы, дзе планавалі размясціць манумент, з'явіўся амфітэатр. Амфітэатр так і застаўся ў планах, але і манумент не быў рэалізаваны праз хуткі развал Саюза. Сёння на гэтым месцы ідэалагічны манумент плануе паставіць ужо рэжым Лукашэнкі. 

Прафілакторый «Лясное» ў Валожынскім раёне, закрыты праз моцнае радыяцыйнае забруджванне

Таксама Пірагоў быў суаўтарам прафілакторыя «Лясное» ў Валожынскім раёне, які ў 1989 годзе атрымаў архітэктурную прэмію прафсаюзаў БССР. Але праз моцнае радыяцыйнае забруджванне тэрыторыі ў выніку Чарнобыльскай катастрофы прафілакторый у 1996 годзе быў закрыты, ператварыўшыся ў адзін з найвялікшых і найбольш папулярных аб'ектаў сярод аматараў закінутых будынкаў.

Ужо як кіраўнік уласнай творчай майстэрні ў 2003 годзе запраектаваў комплекс пасольства Украіны.

У 2018 годзе, калі на месцы знесенага будынка Беларускага дзяржаўнага музея гісторыі Вялікай Айчыннай вайны збіраліся пабудаваць бізнэс-цэнтр «БК Капітал Палас», больш вядомы як «палац Карычаў», прапанаваў сваю канцэпцыю забудовы пляцоўкі. Побач з Палацам Рэспублікі ён прапаноўваў пабудаваць чатырохпавярховы забаўляльны цэнтр з эксплуатаваным «зялёным» дахам і вялікай гадзіннікавай вежай з назіральнай пляцоўкай.

Эскізная прапанова па забудове пляца каля Палаца Рэспублікі. Пірагоў быў да ўсяго іншага выдатным акварэлістам.

Меркаванне архітэктара, як і меркаванне прафесійнай супольнасці і грамадскасці, якая выступала супраць чужароднага твора братоў Карычаў на цэнтральнай плошчы сталіцы, да ўвагі ўладамі прынята не было.

«Наша Нiва» — бастыён беларушчыны

ПАДТРЫМАЦЬ

Каментары7

  • Помер Максим, ну .... с ним
    29.10.2023
    Кто это такой?
  • Sid
    29.10.2023
    Паказальна, што саўкі пабудавалі прафілакторый ужо на забруджанай тэрыторыі, відавочна, ведаючы пра гэта...
  • А дзе нашы архітэктары?
    29.10.2023
    Мякка скажу, ніякі быў архітэктар

Цяпер чытаюць

Што азначае з’яўленне выхадцаў з Беларусі ў расійскім спецпадраздзяленні для асабліва важных аперацый і тайных забойстваў?11

Што азначае з’яўленне выхадцаў з Беларусі ў расійскім спецпадраздзяленні для асабліва важных аперацый і тайных забойстваў?

Усе навіны →
Усе навіны

Выхадцы з «Альфа» КДБ Беларусі займаюць кіраўнічыя пасады ў новым расійскім суперсакрэтным спецпадраздзяленні, прызначаным для забойстваў за мяжою32

У Рагачове дагэтуль не прыбралі навагоднюю ялінку ВІДЭА1

Нараджальнасць у Беларусі зменшылася за год яшчэ на 10,7%. Новая закрытая статыстыка Мінздароўя7

У Мак.бай ужо выбіраюць новую назву для амерыкана21

Канапацкая перастане быць Канапацкай12

Пентагон: ЗША і Ізраіль нанеслі ў Іране ўдары па 15 тысячах цэляў

Палітык, які не браў удзелу ў выбарах, шматразова судзімы. Што вядома пра літоўца з прапагандысцкіх перадач БТ1

Караль Наўроцкі наклаў вета на атрыманне крэдыту для мадэрнізацыі польскай арміі. Ва ўрадзе незадаволеныя13

У раёне Нацыянальнай бібліятэкі мужчына выйшаў з дому на тры гадзіны і не вяртаецца ўжо трэці дзень2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Што азначае з’яўленне выхадцаў з Беларусі ў расійскім спецпадраздзяленні для асабліва важных аперацый і тайных забойстваў?11

Што азначае з’яўленне выхадцаў з Беларусі ў расійскім спецпадраздзяленні для асабліва важных аперацый і тайных забойстваў?

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць