Свет44

Лаўроў прыляцеў на саміт АБСЕ ў Скоп'е праз Грэцыю, а не праз Балгарыю

Грэцыя і Балгарыя як чальцы ЕС у лютым 2022-га закрылі сваю паветраную прастору для расійскіх лайнераў. Балгарыя адкрыла неба для самалёта Лаўрова, але дазвол не распаўсюджваўся на Марыю Захараву. Лайнер прыбыў у Скоп'е, піша РБК.

Сяргей Лаўроў прыбыў у Скоп'е. Фота: МЗС Расіі

Кіраўнік МЗС Расіі Сяргей Лаўроў прыляцеў у сталіцу Паўночнай Македоніі Скоп'е на сустрэчу са сваімі калегамі з краін Арганізацыі па бяспецы і супрацоўніцтве ў Еўропе (АБСЕ).

Па даных сэрвісаў адсочвання палётаў Flightradar24 і FlightAware, самалёт Лаўрова (RSD308) ляцеў з Расіі над Чорным морам, а затым над тэрыторыяй Турцыі і Грэцыі, пасля чаго ўвайшоў у паветраную прастору Паўночнай Македоніі, піша РБК.

27 лістапада міністр, кажучы пра магчымасць узяць удзел у пасяджэнні Рады міністраў замежных спраў АБСЕ, казаў, што гэта залежыць ад таго, ці адкрые для расійскага самалёта сваю паветраную прастору Балгарыя, яна «быццам бы абяцала» гэта Паўночнай Македоніі. З канца лютага 2022-га неба краін Еўрасаюза закрыта для пралёту лайнераў авіякампаній з Расіі. І Балгарыя, і Грэцыя — члены ЕС.

Паўночная Македонія не мае такога статусу, але яна таксама далучылася да забароны ЕС. Як паведамляла Associated Press, краіна вырашыла на час правядзення пасяджэння адкрыць паветраную прастору, каб Лаўроў мог прыбыць на мерапрыемства.

Прадстаўніца МЗС Расіі Марыя Захарава ў тэлеграм-канале паведаміла, што палёт праз Балгарыю быў немагчымы, бо дазвол краіны не распаўсюджваўся на яе асабіста. «Самалёту праляцець над Балгарыяй можна, а Марыі Захаравай у самалёце ляцець нельга», — патлумачыла дыпламат.

Саміт пройдзе 30 лістапада — 1 снежня. МЗС Расіі назвала яго ключавой тэмай крызіс, які склаўся ў АБСЕ. У ведамстве паведамілі, што ў расійскай дэлегацыі запланаваны кантакты «з прадстаўнікамі дзяржаў-удзельніц і кіраўніцтвам арганізацыі».

Каментары4

  • Jacuś
    30.11.2023
    Загнанных лошадей пристреливают..
  • Гаврила
    30.11.2023
    Jacuś , Тем более что Балканы славятся своими Принципами) 
  • Суповой пакетик
    30.11.2023
    Гаврила, браво.

Цяпер чытаюць

Галоўная рэдактарка гомельскай раёнкі пакаялася за тое, што абвінаваціла гурт «Дразды»13

Галоўная рэдактарка гомельскай раёнкі пакаялася за тое, што абвінаваціла гурт «Дразды»

Усе навіны →
Усе навіны

Кальцавая лінія мінскага метро: калі пачнуць будаваць і дзе пройдзе траса5

Пажар у бары ў Бангкоку: загінулі 27 чалавек

Штучны інтэлект не ваш супернік, а ваш памочнік. Давярайце інавацыям, вам проста давядзецца ўвесь час падвучвацца2

Італьянец Янік Сінер перамог нямецкага тэнісіста Аляксандра Зверава ў фінале Уімблдона1

Падняць або прайсці міма: што рабіць, калі знайшлі гаманец4

У Вене за 776 тысяч еўра нахілілі помнік мэру. Яго антысемітызм натхняў Гітлера22

Мужчына купіў правы ў інтэрнэце і праз 10 гадоў прыйшоў мяняць іх у ДАІ

Рускамірац Агафонаў, які выехаў з Беларусі, абмяняўся з Азаронкам з’едлівымі шпількамі12

На Гомельшчыне праблемы з мабільнай сувяззю і інтэрнэтам А12

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Галоўная рэдактарка гомельскай раёнкі пакаялася за тое, што абвінаваціла гурт «Дразды»13

Галоўная рэдактарка гомельскай раёнкі пакаялася за тое, што абвінаваціла гурт «Дразды»

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць