Свет11

Такаеў: Палажэнне аб аднаразовым прэзідэнцкім тэрміне ў Канстытуцыі нязменна

Прэзідэнт Казахстана даў вялікае інтэрв'ю. У ім ён закрануў пытанні аб магчымасці пераабрацца на чарговы прэзідэнцкі тэрмін і пракаментаваў перыяд двоеўладдзя пасля яго абрання прэзідэнтам.

Прэзідэнт Казахстана Касым-Жамарт Такаеў. Фота: tengrinews.kz

«У сацсетках «ходзіць» навіна, быццам вы плануеце правесці рэферэндум па Канстытуцыі і ў 2026 годзе маюць намер зноў узяць удзел у прэзідэнцкіх выбарах. Гэта праўда?» — задалі пытанне журналісты.

— Гэта дэзынфармацыя. Перакананы, адвольнае ўнясенне змяненняў у Канстытуцыю, тым больш у такім фундаментальным пытанні, ужо немагчыма. Канстытуцыйная рэформа была ажыццёўлена не для таго, каб уносіць адвольныя змены ў асноўны закон.

Палажэнне аб аднаразовым прэзідэнцкім тэрміне ў Канстытуцыі нязменна. Гэтая норма з'яўляецца такой жа непарушнай, як і нормы аб незалежнасці, унітарнасці, тэрытарыяльнай цэласнасці і форме праўлення нашай дзяржавы.

Раз мы закранулі гэтую тэму, скарыстаюся выпадкам і раскрыю некаторыя падрабязнасці. Ідэю аднаразовага сямігадовага тэрміну я выказваў у закрытых дыскусіях яшчэ 15 гадоў таму. Тады гэтую прапанову не падтрымалі. Пасля абрання прэзідэнтам узважваў усе «за» і «супраць», шмат разважаў, як можна ўвасобіць гэтую ідэю на практыцы.

У 2022 годзе было рэалізавана некалькі важных канстытуцыйных змяненняў, накіраваных на ліквідацыю суперпрэзідэнцкіх паўнамоцтваў. І тады ж мною была прапанаваная ідэя аднаразовага сямігадовага тэрміну. Гэтая ініцыятыва атрымала ўсенародную падтрымку. Гэтым усё сказана», — сказаў Касым-Жамарт Такаеў.

Такаева папрасілі пракаментаваць перыяд двоеўладдзя пасля яго абрання прэзідэнтам.

Ён адказаў, што спробы навязаць мадэль двоеўладдзя сапраўды былі.

«У палітычнай сітуацыі «транзіту ўлады», якая склалася, палітычныя маніпулятары сфарміравалі нейкі паралельны цэнтр улады. У нашай краіне дзейнічалі прэзідэнт і Вярхоўны галоўнакамандуючы, а таксама старшыня Рады Бяспекі ў асобе экс-прэзідэнта. Гэта, у канчатковым выніку, не магло не прывесці да ўладнай калізіі», — сказаў Такаеў.

Паводле яго, гэтая сітуацыя стала адной з перадумоў студзеньскага крызісу.

«Змоўшчыкі спрабавалі выкарыстоўваць у сваіх інтарэсах вынайдзеную мадэль двоеўладдзя ці «тандэму». Памятайце, напэўна, заявы шэрагу службовых асоб, у тым ліку былога міністра юстыцыі, што па сваім статусе Елбасы стаіць вышэй за прэзідэнта. Некаторыя чыноўнікі бегалі па чарзе па кабінетах. Яны гулялі на гэтым і ў рэшце рэшт загуляліся. Пазней я прама сказаў Нурсултану Абішэвічу Назарбаеву, што палітычныя ігрышчы, перш за ўсё, яго бліжэйшых паплечнікаў ледзь не разарвалі краіну.

Лічу, што ўвогуле не павінна быць «старэйшага і малодшага прэзідэнтаў». «Як ідзеш, то ідзі». Гэта сурʼёзны ўрок для будучага пакалення кіраўнікоў, якое павінна сцерагчыся такіх рэчаў і заўсёды думаць толькі аб інтарэсах дзяржавы і дабрабыце грамадства», — сказаў ён.

Такаеў займае пасаду прэзідэнта Казахстана з сакавіка 2019 года. Нурсултан Назарбаеў быў прэзідэнтам 27 гадоў: са снежня 1991 па сакавік 2019 года. 

Каментары1

  • Янка
    03.01.2024
    Калi б Такаеў сапраўды збіраўся рэфармаваць Казахстан, каб не прыйшоў іншы дыктатар, а пасля сыйсці - то ён бы зараз ўзмацняў дэмакратычныя інстытуты, займаўся палітычнай асветай насельніцтва і паступова дэлегавал частку ўлады іншым яе галінам. Але гэтага не адбываецца. А другога Лі Куан Ю з Такаева не адбудзецца бо ў адрозненні ад Казахстану ў Сінгапуры ўсё пачыналася амаль з нуля і гэта была выспа з уласным выхадам у акіян.

Цяпер чытаюць

18‑гадовы курсант Вайсковай акадэміі з Ляхавіч нікому нічога не сказаў, забраў дакументы і паехаў ваяваць за Расію. Цяпер па ім плачуць22

18‑гадовы курсант Вайсковай акадэміі з Ляхавіч нікому нічога не сказаў, забраў дакументы і паехаў ваяваць за Расію. Цяпер па ім плачуць

Усе навіны →
Усе навіны

Фрыдман: Вашынгтон дазволіў Ірану захаваць твар, Расія нічога не выйграла19

Беларусцы пагражае дэпартацыя з Польшчы. А пачалося з таго, што яна паскардзілася ў паліцыю на хатні гвалт1

Жанчыны ад прыроды непрыстасаваныя нараджаць на спіне, але гэты спосаб родаў стаў стандартным, каб было зручна мужчынам20

Севярынец расказаў, як адміністрацыя калоніі «віншавала» яго з днём народзін і думала падкалоць як верніка3

«Дачка тры месяцы ела пад коўдрай». Беларуская керамістка расказвае пра тое, як нанова пачала жыццё ў Літве6

Нафта апусцілася ніжэй за 100 даляраў на фоне навінаў пра перамір'е ЗША і Ірана

Іран і Аман будуць спаганяць плату за праход праз Армузскі праліў1

Трамп: Мы атрымалі ад Ірана прапанову з 10 пунктаў і лічым, што яна з’яўляецца прымальнай асновай для перамоў3

Узбекістан нечакана стаў адным з сусветных лідараў у шахматах1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

18‑гадовы курсант Вайсковай акадэміі з Ляхавіч нікому нічога не сказаў, забраў дакументы і паехаў ваяваць за Расію. Цяпер па ім плачуць22

18‑гадовы курсант Вайсковай акадэміі з Ляхавіч нікому нічога не сказаў, забраў дакументы і паехаў ваяваць за Расію. Цяпер па ім плачуць

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць