Свет33

Расія спрабуе аддзяліць Рунет фільтрамі на ўваходах і выхадах. Але абсталяванне для фільтраў даводзіцца закупляць на Захадзе

З дакументаў KremlinLeaks вынікае, што кантроль над кіберпрасторай застаецца ахілесавай пятой расійскіх уладаў.

26 лютага кансорцыум некалькіх цэнтральнаеўрапейскіх СМІ пачаў публікацыю вынікаў аналізу KremlinLeaks — уцечкі даных, якія тычацца найвышэйшых расійскіх чыноўнікаў. Вельмі рэдка падобныя ўцечкі датычацца Крамля і дазваляюць азнаёміцца з перапіскай самых высокапастаўленых чыноўнікаў краіны.

У калонцы ў Le Monde спецыяліст па кіберпрасторы выкладчык Французскага інстытута геапалітыкі Кевін Ліманье (Kevin Limonier) звяртае ўвагу, што перапіска дадае новых элементаў у разуменне таго, як кантроль над інфармацыяй цяпер залежыць ад лічбавай інфраструктуры, якая гэтак жа спецыфічная, як і крытычная.

У шырэйшым сэнсе, лічыць аўтар, дакументы дазваляюць разглядаць гэтыя сістэмы як «ахілесаву пяту» расійскага аўтарытарызму.

Вытворчасць фільмаў, стварэнне шуміхі ў сацыяльных сетках, фэйкавых навінавых сайтаў… Увесь арсенал «гібрыднай вайны» раптам паўстае перад намі ў аголеным выглядзе.

«Лічбавыя памежныя пасты»

Кансорцыум KremlinLeaks згадвае Аўтаматызаваную сістэму забеспячэння бяспекі расійскага сегмента сеткі «Інтэрнэт» (АСБІ), якая з'яўляецца адным з галоўных мазгавых цэнтраў расійскай лічбавай цэнзуры.

Адна з галоўных задач АСБІ — кіраванне шырокай сеткай тэхнічных сродкаў супрацьдзеяння пагрозам (ТССП), так званымі «скрынямі», якія дазваляюць расійскім уладам блакаваць або запавольваць кантэнт, які лічыцца непажаданым.

Маючы выгляд стандартных камп'ютарных шафаў, усталяваных амаль ва ўсіх буйных расійскіх аператараў, ТССП зʼяўляюцца прадуктам так званага закона «Аб суверэнным Рунэце». Гэты закон, прыняты ў 2019 годзе, закліканы даць расійскім уладам тэхнічныя і адміністрацыйныя сродкі для фільтрацыі, а таксама для адключэння расійскай сеткі ад астатняга свету ў выпадку замежнай пагрозы.

ТССП былі спраектаваныя як «лічбавыя памежныя пасты», якія кантралююць, што ўваходзіць і выходзіць з расійскага сегмента кіберпрасторы.

Дзякуючы найноўшым тэхналагічным распрацоўкам ТССП здольныя блакаваць таксама сотні розных VPN-сэрвісаў, уяўляючы сабой беспрэцэдэнтную пагрозу лічбавым свабодам у Расіі, дзе гэтыя шыфравальныя рашэнні масава выкарыстоўваюцца для абыходу цэнзуры.

KremlinLeaks пацвярджае, што Масква лічыць ТССП ключавой часткай сваёй стратэгіі кантролю над інфармацыяй і тэрыторыяй.

Па-першае, таму, што ў дакументах адкрыта згадваюцца сродкі, якія дазваляюць АСБІ «супрацьстаяць распаўсюджванню хлуслівай інфармацыі» з «падрыўных рэсурсаў».

Па-другое, АСБІ і ТССП выкарыстоўваюцца ў тым ліку для фільтрацыі інфармацыі ў занятых Расіяй рэгіёнах Украіны, тым самым распаўсюджваючы акупацыю тэрыторыі на кіберпрастору і інфармацыйную сферу.

Такім чынам, адзначае аўтар, цяпер Крэмль мае цэласнае бачанне лічбавага поля як працягу сваёй фізічнай тэрыторыі.

Акрамя таго, сістэмы кантролю інфармацыі, якімі ў цяперашні час кіруе АСБІ, зʼяўляецца прадметам экспарту на Глабальны Поўдзень, напрыклад, у франкамоўныя краіны Афрыкі.

Імпартны складнік

Уцечка KremlinLeaks, сцвярджае Кевін Ліманье, дазваляе зразумець, наколькі залежны расійскі аўтарытарызм ад лічбавых інструментаў кантролю, неабходных яму, каб захаваць сябе і здушыць галасы іншадумцаў. Іншымі словамі, тэхналагічныя прылады кантролю над інфармацыяй становяцца ўсё важнейшымі для выжывання расійскага рэжыму.

Можна таксама меркаваць, што чым даўжэй будзе цягнуцца канфлікт ва Украіне — і чым больш будзе распаўсюджвацца стомленасць сярод насельніцтва — тым большую ролю будуць адыгрываць гэтыя сродкі.

І ўсё ж у гэтай змрочнай карціне ёсць пробліск надзеі, паколькі такія неабходныя тэхнічныя сродкі процідзеяння пагрозам працуюць збольшага дзякуючы замежным тэхналогіям і абсталяванню, частка з якіх знаходзіцца пад санкцыямі. Такім чынам, фенаменальна складаная канструкцыя кантролю над інтэрнэтам і інфармацыяй грунтуецца на нетрывалым падмурку. Існуюць рычагі ўздзеяння. І задача цяпер у тым, каб імі скарыстацца.

Чытайце яшчэ:

Фабрыка накрутак. Як УКантакце ператварае рунэт у тэлевізар з дапамогай комікаў, троляў і блогераў 

У Расіі адбыўся масавы збой інтэрнэту

Высветлілася, колькі б грошай згубіла Беларусь за адзін дзень без інтэрнэту

Каментары3

  • давно так живём
    05.03.2024
    Все, кто пользуются впн и тором, должны, в обчзательном порядке, проверять не только айпи адрес анонимайзера, но и географическое положение и желательно через несколько ресурсов, особенно в России.
  • Чел
    05.03.2024
    Орда мне напоминает курятник. Найдёт одна курица червячок и носится с ним по курятнику, а все остальные куры бегают за счастливицей с целью отобрать. И за пределы сетки-рабицы не выпрыгнешь. Вот и вся скрепная психология.
  • Галачка
    05.03.2024
    давно так живём, лепшая праверка ВПН - адкрывае ён сайт Нашай нНвы ці не)

Цяпер чытаюць

Даляр на мінімалках. Чаму насуперак прагнозам эканамістаў рубель не падае, а ўмацоўваецца?10

Даляр на мінімалках. Чаму насуперак прагнозам эканамістаў рубель не падае, а ўмацоўваецца?

Усе навіны →
Усе навіны

Трамп заявіў, што «Праект Свабода» у Армузскім праліве будзе прыпынены2

Сталіца Мексікі апускаецца пад зямлю так хутка, што гэта бачна з космасу1

Першым фіналістам Лігі чэмпіёнаў стаў лонданскі «Арсенал»1

Пачаўся абвешчаны Уладзімірам Зяленскім «рэжым цішыні»2

Студэнт з Конга, які абурыўся цэнамі на Coca-Cola, пакінуў Беларусь і паабяцаў раскрыць праўду9

Хутка кіроўцы грамадскага транспарту ў Мінску перастануць прадаваць талоны на праезд7

У Гомелі ў дзяўчыны задымілася машына, а яна прыехала на ёй проста да бензакалонкі ВІДЭА9

Трамп: Ірану пара было б ужо і капітуляваць8

ЗША выдзеляць 100 мільёнаў даляраў на аднаўленне бяспекі саркафагу на Чарнобыльскай АЭС3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Даляр на мінімалках. Чаму насуперак прагнозам эканамістаў рубель не падае, а ўмацоўваецца?10

Даляр на мінімалках. Чаму насуперак прагнозам эканамістаў рубель не падае, а ўмацоўваецца?

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць