Грамадства66

У Беларусі, здаецца, забаранілі гарбаты «Прынцэса Кандзі» і «Прынцэса Нуры», «Tess» і каву «Жакей»

Кампаніі «Арымі», вядомай сваімі папулярнымі гарбатамі і кавай, забаранілі ўвозіць, прадаваць і нават захоўваць сваю прадукцыю ў Беларусі.

Фота: tea-terra.ru

Як гаворыцца ў дакуменце, гэта звязана з цвіллю, выяўленай у пакеціках гарбаты, якая пастаўляецца ў нашу краіну, піша Onliner.

У лісце пастаўшчыкам і гандлі загадана выключыць з продажу прадукцыю «Арымі» і забяспечыць яе вяртанне вытворцу або ўтылізацыю на працягу 15 дзён з моманту забароны (пастанова падпісана 1 красавіка).

Падставай для забароны стала цвіль, якую выявілі ва ўзорах чорнай гарбаты «Прынцэса Кандзі» і «Гіта».

«Арымі» вядомая прадукцыяй на любы густ і кашалёк. Акрамя бюджэтных гарбатаў, такіх як «Прынцэса Нуры», «Прынцэса Ява», «Прынцэса Кандзі» і іншых, яна выпускае і больш дарагія. Напрыклад, гарбату Greenfield і Tess, а таксама папулярную каву «Жакей».

У лютым забаранілі продаж гарбаты ў пакеціках «Прынцэса Гіта».

@nashanivanews Ніякіх прынцэс у Беларусі! Забаранілі папулярны чай і кофе #принцесса #чай #запреты #беларусь #жокей #беларускаямова #беларусьновости #гринфилд #кофе #магазин #беларусьсейчас ♬ Crime Scene - Avery Alexander

Каментары6

  • бабруйчанін
    08.04.2024
    Нарэшце Эта смецце " пыл індійскіх дарог"
  • Мыла Махарані
    08.04.2024
    Цешцеся песні пра бацьку, спявaйце яе за сняданкам, абедам, вячэрай.
  • Дзіўная забарона
    08.04.2024
    "Гіту" забаранілі ў лютым?) Літаральна ўчора бачыў яе ў некалькіх крамах)).

Цяпер чытаюць

Адданага ябацьку, які абражаў Святлану Ціханоўскую ў Threads, кінулі за краты21

Адданага ябацьку, які абражаў Святлану Ціханоўскую ў Threads, кінулі за краты

Усе навіны →
Усе навіны

На Гродзеншчыну прыедзе шмат працоўных мігрантаў з Таджыкістана4

Для Белтэлерадыёкампаніі ўзвядуць новы будынак5

Расіі ўпершыню пасля пачатку поўнамаштабнай вайны ва Украіне даручылі правесці чэмпіянат свету4

Уладальнікі электрамабіляў пачнуць плаціць транспартныя падаткі нароўні з усімі2

Футбаліст зборнай Беларусі быў у цягніку, які трапіў пад удар беспілотніка пад Варонежам4

Мінскі планетарый пераехаў у Нацыянальную бібліятэку

Італія выслала ў Мінск двух беларусаў адразу пасля іх вызвалення з турмы1

Беларускія навукоўцы вывелі сліву — кажуць, у свеце аналагаў няма1

Пуцін на перамовах па Украіне можа патрабаваць вяртання НАТА да межаў 1997 года13

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Адданага ябацьку, які абражаў Святлану Ціханоўскую ў Threads, кінулі за краты21

Адданага ябацьку, які абражаў Святлану Ціханоўскую ў Threads, кінулі за краты

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць