Эканоміка2626

Намесніца міністра эканомікі перакананая, што трэба вяртаць людзей з-за мяжы

Намесніца міністра эканомікі Таццяна Бранцэвіч, выступаючы на круглым стале «Чалавечы капітал як асноўны рэсурс доўгатэрміновага ўстойлівага развіцця», канстатавала, што гэтага чалавечага капіталу ў Беларусі акурат цяпер вялікі дэфіцыт, што з'яўляецца доўгачасовым і стратэгічным выклікам «як у колькасным, так і ў якасным аспектах».

Чыноўніца адзначыла, што некаторыя краіны кампенсуюць недахоп нацыянальных працоўных рэсурсаў за кошт міграцыі, але для прарыўнога развіцця неабходныя кваліфікаваныя кадры, а ў большасці краін, з якіх адбываецца масавая міграцыя, яны не такія. Да таго ж такіх мігрантаў цяжка адаптаваць і інтэграваць у грамадства.

Іншая рэч — беларусы:

«У нас унікальныя працоўныя рэсурсы. Нашыя людзі адукаваныя, працавітыя, талерантныя, законапаслухмяныя і выканаўчыя. І нашы еўрапейскія суседзі не асабліва хочуць бачыць у сябе гасцей з Афрыкі ці Блізкага Усходу, але шырока раскрываюць дзверы для беларусаў».

Адна толькі бяда — што гэтыя ўнікальныя кадры чамусьці ўсё часцей аддаюць перавагу працы не на радзіме, а за яе межамі. Як сцвярджае чыноўніца, гэта ўсё вынік «ціску на наш рынак працы рэгіянальнай канкурэнцыі», прытым

«калі раней лязо імпартнага head hunter было накіравана на нашых тэхнічных спецыялістаў і навукова-даследчыя кадры з боку багатых транснацыянальных карпарацый, то цяпер барацьба за работнікаў адбываецца па шырокім фронце і геаграфіі».

У выніку ўжо церпяць ад недахопу персаналу і такія сферы, як банкаўская ды гандлёвая. Прытым вымываюць кадры не толькі заходнікі, але і расійскі бізнэс, «прапаноўваючы больш высокія заробкі». Там беларусы «становяцца жаданымі кандыдатамі дзякуючы сваёй ментальнасці, адсутнасці моўнага бар'ера, вельмі блізкай культуры, а таксама ўніфікацыі заканадаўства ў рамках Саюзнай дзяржавы».

Таму Бранцэвіч перакананая, што

«на першым месцы па актуальнасці для Беларусі павінна з'яўляцца задача не прыцягнення новых працоўных рэсурсаў здалёк, а ўтрыманне сваіх кадраў. А яшчэ лепш вяртанне суграмадзян, якія эмігравалі».

 Яна, праўда, у сваім выступленні не згадала, што маштабнае вымыванне кваліфікаваных кадраў з беларускай эканомікі — вынік той сітуацыі, якая склалася з-за жадання Аляксандра Лукашэнкі ў 2020 годзе любой цаной застацца пры ўладзе, нягледзячы на рашучую нязгоду з гэтым насельніцтва. І для заставання людзей у Беларусі, а тым больш масавага вяртання іх з-за мяжы, патрэбнае прынамсі спыненне палітычна матываваных рэпрэсій, што не ў кампетэнцыі Міністэрства эканомікі і іншых «цывільных» ведамстваў. У кіраўніцтва ж сілавых структур і ў самога Лукашэнкі на гэты конт зусім іншая думка. 

Каментары26

  • Anatol Starkou
    29.05.2024
    Запішыце мяне на вяртанне першым!
  • Питон
    29.05.2024
    а вот у садиста карпенко и великого инквизитора шведа совсем другие цели.. раскол "элит"? :)
  • Если так дальше пойдет, будете пьяные и дурные
    29.05.2024
    Странно что учителя не бегут.
    У соседей некоторых в 20 раз большая зарплата.

Цяпер чытаюць

Прапаганда рыхтуе грамадства да загадкавай «працяглай камандзіроўкі» Лукашэнкі21

Прапаганда рыхтуе грамадства да загадкавай «працяглай камандзіроўкі» Лукашэнкі

Усе навіны →
Усе навіны

У Крыме здарылася маштабнае адключэнне святла6

Для рамонту моста каля плошчы Перамогі будзе перакрыты праспект Незалежнасці

Чаму ў Мінску не пабудуюць метро ў «Паўночны Бераг»?14

Пачаў хаміць: сямейная пара ў Беларусі адмовілася ад 16‑гадовага сына2

Ніводзін лукашэнкаўскі СМІ і канал не выкарыстаў слова «рэтранслятары». Што гэта можа азначаць?64

Прэзідэнтка Мексікі запрасіла знакамітую качку Мерлін да сябе ў палац, а тая дзеўбанула яе ў руку

Лепельская суддзя Кручыніна, якая рэпрэсавала медыкаў, пастара, ратавальнікаў, звольнілася па ўласным жаданні8

60‑гадовую суддзю з Оршы, датычную да палітычных рэпрэсій, выгналі за сур’ёзны залёт2

ЗША прыпынілі санкцыі супраць іранскай нафты2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Прапаганда рыхтуе грамадства да загадкавай «працяглай камандзіроўкі» Лукашэнкі21

Прапаганда рыхтуе грамадства да загадкавай «працяглай камандзіроўкі» Лукашэнкі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць