Грамадства22

Брэсцкі выпускнік выклаў у сеціва фота свайго тэсту па матэматыцы. Гэта было лішнім

Сёлета ўжо дзевяць чалавек выдаленыя за розныя парушэнні з уступных выпрабаванняў, паведаміла прэс-служба Камітэта дзяржкантролю. Трое з іх парушылі правілы, пранёсшы тэлефоны, яшчэ трое — шпаргалкі. Астатнія тры выпускнікі былі выдаленыя з тэставання з «іншых прычын», адзначылі ва ўстанове. Але ёсць і такія юнакі, у якіх праблемы з'яўляюцца пастфактум.

Фота ілюстрацыйнае

Рэч у тым, што кантрольныя органы і пасля завяршэння выпрабаванняў манітораць інтэрнэт «на прадмет размяшчэння на тых ці іншых рэсурсах фатаграфій, зробленых у аўдыторыі падчас выпрабавання». І часам гэта прыносіць ім вынікі.

Як выявілася, у цяперашняй кампаніі фатаграфію тэсту цэнтралізаванага экзамену па матэматыцы размясціў у інтэрнэце выпускнік з Брэста.

Асоба юнака ўстаноўленая, яму пагражае ануляванне ягонага выніку на ЦЭ па гэтым прадмеце. Прынамсі, так пакаралі абітурыента з Гродна летась за аналагічнае парушэнне.

Каментары2

  • Anatol Starkou
    06.06.2024
    Паступаў я у БПІ. Матыматыка. Я рашыў свой варыянт і пачаў рашаць тры астатнія за сталом тым хлопцам, хто сядзеў побач са мной. Рашыў і іх варыянты. Дарэчы адзін з хлопцаў быў з Брэсту. Я быў упэўнены ў выніку сваёй працы на 100500%, што мне будзе ПЯЦЁРКА. Але апынулася ЧАЦВЁРКА. Я растапырыў пальцы веерам і пайшоў да Камісіі, маўляў, что за дела, товарищи Комиссия. Яны паказалі мне маю работу: ў самым апошнім прымеры было написана мной Корень квадратны из 4 = 2. А тое што перад Корням стаялі + і - Я на радасцях заыўся і не паставіў перад Двойкай. Правільны адказ +-2. А мне ЧАТЫРЫ, а не пяць.
    Усе чацвёра з таго майго патоку паступілі ў БПІ. На вячэрняе і завочнае.

    Варыянт з гэтым хлопцам - дзяцінства. Праўда мне было гадоў дваццаць, але таксама дзяцінства. Ну захоча Камісія нагадзіць хлопцу ў яго лёсе - нагадзіць. А можна і памілаваць. З-за чынніка дзіцінства.
  • Алеша
    06.06.2024
    За что и был задержан...

Цяпер чытаюць

Музыка, маляванне і танцы ў школах і гімназіях — усё? Што вядома пра скарачэнні настаўнікаў-эстэтыстаў8

Музыка, маляванне і танцы ў школах і гімназіях — усё? Што вядома пра скарачэнні настаўнікаў-эстэтыстаў

Усе навіны →
Усе навіны

Маладая настаўніца звольнілася са школы і з’ехала ў Батумі. Але завуч усё роўна напісала на яе заяву ў міліцыю за эфіры ў тыктоку15

У расіяніна скралі навушнікі ў цягніку Мінск-Масква — цяпер яны ўсплылі ў Баранавічах5

Кнігавыдавец Зміцер Колас расказаў, як атрымаў французскія ордэны за літарутуру і як лёс звёў яго з Дубаўцом3

Што цяпер адбываецца ў Іркуцкай вобласці, дзе лабарантка навуковага інстытута памерла ад чумы?5

У калоніі ў Наваполацку памёр віцебскі псіхіятр Ігар Пасноў13

Хуткасны цягнік паміж вакзалам і аэрапортам у Мінску запусцяць праз 2‑3 гады6

На Нямізе прадаюць гістарычны будынак 19 стагоддзя1

У Тульскай вобласці ўзарвалі машыну расійскага вайскоўца, якога Украіна абвінавачвала ў катаваннях ваеннапалонных12

Кіраўнік Пентагона дапусціў перакідку часткі войскаў ЗША з Еўропы ў Заходняе паўшар'е

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Музыка, маляванне і танцы ў школах і гімназіях — усё? Што вядома пра скарачэнні настаўнікаў-эстэтыстаў8

Музыка, маляванне і танцы ў школах і гімназіях — усё? Што вядома пра скарачэнні настаўнікаў-эстэтыстаў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць