55-гадоваму бізнэсмену Ягору Волкаву прысудзілі тры гады калоніі за данаты і ўдзел у пратэстах
Прысуд вынеслі тры месяцы таму, але вядома пра яго стала толькі цяпер.

Ягору Волкаву 55 гадоў. Ён мінчук, вучыўся ў 50-й школе. Пасля скончыў Мінскі радыётэхнічны інстытут (цяпер — Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт інфарматыкі і радыёэлектронікі).
З 1990-х Волкаў пачаў займацца бізнэсам. Вядома, што яго сфера — гэта грузаперавозкі, у тым ліку вадкіх грузаў. Бізнэс мужчыны даволі буйны, аўтапарк яго фірмы — да сотні грузавых аўто.
Дата затрымання Волкава невядомая. Суд над ім пачаўся напрыканцы красавіка, а скончыўся напрыканцы мая 2024 года. Яго абвінавачвалі па артыкуле 361-2 КК, «фінансаванне экстрэмісцкага фарміравання» і 342 КК, «удзел у пратэстах». Судзіла яго Тамара Унукевіч у Мінскім гарадскім судзе, якая засвяцілася ў асноўным у адхіленні скаргаў па розных палітычных прысудах.
Стала вядома, што Волкаву прысудзілі 3 гады калоніі за адно ахвяраванне і фота з пратэстаў. Іншыя акалічнасці справы невядомыя. Прысуд уступіў у сілу 23 ліпеня.
«Наша Нiва» — бастыён беларушчыны
ПАДТРЫМАЦЬ«Дзіма, мой мікраскоп за паўмільёна еўра стаіць у тваёй клініцы. Абсталяванне скраў ты». Заснавальнік «Новага зроку» расказаў пра адносіны з сям'ёй Абельскіх
«Дзіма, мой мікраскоп за паўмільёна еўра стаіць у тваёй клініцы. Абсталяванне скраў ты». Заснавальнік «Новага зроку» расказаў пра адносіны з сям'ёй Абельскіх
«Да лейтэнанта прыехала маладая жонка, пабачыла, што адбываецца ў зоне, і застрэлілася». Выйшла заключная частка ўспамінаў Рыгора Бярозкіна пра ГУЛАГ і савецкі Мінск
Каментары