Грамадства44

Мінчук прапрацаваў толькі адзін дзень і звольніўся. З яго спагналі 12 800 рублёў

У пракуратуру Партызанскага раёна Мінска паступіла хадайніцтва ўстановы адукацыі, у якой раней навучаўся хлопец. Яны падалі пазоў у суд з прычыны адмовы маладога чалавека добраахвотна пакрыць сродкі, затрачаныя на яго навучанне.

У 2023 годзе пасля сканчэння навучальнай установы яго размеркавалі на адно з прадпрыемстваў сталіцы. Прапрацаваўшы ўсяго адзін дзень, малады спецыяліст вырашыў, што праца не адпавядае яго жаданням. Ад пераразмеркавання ён таксама адмовіўся.

Як вынік — звальненне і ліст з прапановай аплаціць дзяржаве звыш 12,8 тыс.рублёў.

На судзе адказчык патрабаванні прызнаў, шкадуючы пра ўчынак.

Але рашэннем суда пазоўныя патрабаванні пракуратуры задаволены ў поўным аб'ёме. Рашэнне ўступіла ў законную сілу, паведамляе Генпракуратура.

Каментары4

  • Імя
    21.08.2024
    Во ента я панімаю праца, прыдурвайцеся ўжо расейскай, бо гэта спрэс рускамірныя наратывы
  • Апанас
    21.08.2024
    спадзяюся гэта не назаўсёды. Цар стары- памрэ, ўсё ляснецца
  • Лапы.й.хвост
    21.08.2024
    Імя, прыдуньвайся? ;) дзе ты січас Дуню знойдзеш? Тут Тэкля прапала, іё Маня пазвала па грыбы, раптам была ды хутка зьнікла... І ваапшчэ, тут цібе не Літэрштэйн каторы за дзень пяройдзеш, ента чывойта.там.з.зялёным агароджаная ад вашага ўзаемадзейсвія тэрыторыя для праізрастанія буракоў для Коліных таблетак. І ваапшчэ многа вапросаў задаеш, і ішчо - у цібя графік напражонны, ты не выплаціў іпацеку Белгазпрамбанка па праграме "А я вам січас пакажу..."

Цяпер чытаюць

Знойдзена цела супрацоўніцы віцебскай хіміі — яе шукалі два з паловай гады

Знойдзена цела супрацоўніцы віцебскай хіміі — яе шукалі два з паловай гады

Усе навіны →
Усе навіны

Івулін: У мяне было рэнамэ «гразы першакурсніц». Кожны год я, як Змей Гарыныч, прылятаў і забіраў самую прыгожую8

Грыбнікі запісваюць відэа, як проста ў лесе ядуць «чортавы яйкі»4

Дзяржаўныя сацыёлагі: Беларусы найперш звязваюць сваю дзяржаўнасць з Вялікім Княствам Літоўскім27

У Магілёве ўраган знёс з балкона норкавае футра, якое знайшлося за тры кіламетры ад дома3

Трамп адгаварыў рэспубліканцаў ад падтрымкі закона аб «пякельных санкцыях» супраць Расіі8

Нешта загарэлася на заводзе «Керамін» ВІДЭА1

У Мінску разглядаюць праект трэцяга транспартнага кальца

Найстарэйшы ў свеце марафонец загінуў у ДТЗ у 114 гадоў

Чыноўнікі расказалі, як змагаюцца з падтапленнямі ў Мінску

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Знойдзена цела супрацоўніцы віцебскай хіміі — яе шукалі два з паловай гады

Знойдзена цела супрацоўніцы віцебскай хіміі — яе шукалі два з паловай гады

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць