У ЗША судзяць афіцэра, які выдаваў вайсковыя таямніцы «ўкраінцы» з сайта знаёмстваў
У ЗША судзяць былога вайсковага афіцэра, 64-гадовага Дэвіда Слейтара, які перадаваў сакрэтную інфармацыю нібыта жанчыне з сайта знаёмстваў, якая прадстаўлялася ўкраінкай, піша AP.

Дэвід Слейтар працаваў у Вайскова-паветраных сілах ЗША як цывільны спецыяліст і меў доступ да інфармацыі пад грыфам «цалкам сакрэтна» пра вайну Расіі супраць Украіны.
Паводле матэрыялаў следства, Слейтар дзяліўся з гэтай «жанчынай» звесткамі пра расійскія ваенныя планы і магчымасці. Яна называла яго «мой сакрэтны каханак-інфарматар» і выпытвала, ці рыхтуе НАТА нейкі сюрпрыз для Пуціна. Імя жанчыны і сайт не называюцца, таму невядома, на чыю карысць яна дзейнічала — Украіны, Расіі ці іншай краіны.
Дэвід Слейтар прызнаў віну і пайшоў на здзелку з пракуратурай, каб яму змякчылі абвінавачанне. Яго могуць асудзіць на тэрмін ад 5 гадоў 8 месяцаў да 7 гадоў 3 месяцаў турмы, хоць максімальнае пакаранне — 10 гадоў. Пракуроры лічаць, што ён свядома дзяліўся інфармацыяй, якая магла нашкодзіць ЗША.
Выніковае рашэнне па справе будзе прынята судом у кастрычніку. Пакуль Слейтар знаходзіцца на волі.
«Вагнер» завербаваў людзей у Лондане, каб тыя выкралі расійскага бізнэсмена Чычваркіна. Адзін з іх перапісваўся з «Minsk KGB»
Літоўскі сябар Ксеніі Лебедзевай, які сеў за шпіянаж, просіць абмяняць яго на беларускіх палітвязняў
Кітай узломвае кампаніі Расіі ў пошуках ваенных сакрэтаў
СБУ ўкараніла свайго агента ў маскоўскі офіс паплечніка Януковіча, які займаўся шпіянажам для ФСБ
Каментары