Эканоміка1111

«Яндэкс» рыхтуецца перанесці масавую вытворчасць разумных тэлевізараў з Кітая ў Беларусь

Беларускія спецыялісты ўжо вучацца ў Кітаі.

«Яндэкс» пачаў выпуск «разумных» тэлевізараў серыі «ТВ Станцыя» з галасавым памочнікам «Аліса» на заводзе H-tv у Мінску. Як паведамляе Forbes, расіяне інвеставалі 2 мільёны долараў у новыя рабатызаваныя вытворчыя лініі.

Завод H-tv уваходзіць у склад беларускага H-holding, вядомага таксама пад брэндам «Гарызонт». На заводах холдынга, у тым ліку H-tv, збіраюцца тэлевізары пад рознымі брэндамі, сярод якіх Dexp, Harper, Hartens, а цяпер і «Яндэкс».

У чэрвені на прадпрыемстве была выпушчана тэставая партыя з 230 тэлевізараў, якія ўжо паступілі ў продаж, піша выданне. З жніўня вытворчасць будзе перанесена на новыя канвееры.

Паводле намесніка дырэктара H-tv Мікалая Мана, прадпрыемства стане толькі пляцоўкай для зборкі, а ўсім іншым (у тым ліку прасоўваннем і продажамі) будзе займацца «Яндэкс». 

Прэс-служба «Яндэкса» кажа пра супрацоўніцтва з рознымі вытворцамі, пляцоўкі для зборкі могуць вар'іравацца.

На заводзе H-tv у Мінску рыхтуюць новую вытворчую пляцоўку з дзвюма рабатызаванымі канвеернымі лініямі па зборцы тэлевізараў. Паводле намесніка дырэктара H-tv Мікалая Мана, кожная лінія патрабуе ўсяго 12 супрацоўнікаў у змену замест звычайных 38.

Беларускія спецыялісты прайшлі навучанне ў Кітаі, каб пасля не толькі працаваць, але і навучаць іншых. Выпуск тэлевізараў «Яндэкса» на новай пляцоўцы ацэньваецца ў сотні тысяч штук на год. H-tv гатовы павялічыць свой агульны выпуск з 3 млн да 7 млн тэлевізараў на год. Прырост магутнасці хочуць забяспечаць не толькі дзякуючы тэлевізарам «Яндэкса», але і іншых брэндаў, кажа Ман.

Перанос вытворчасці з Кітая ў Беларусь, акрамя лагістычных пераваг, дасць «Яндэксу» магчымасць сэканоміць на мытных зборах, піша выданне.

Каментары11

  • Жвір
    16.07.2025
    Тэлевізары - гэта ўжо адміраючая тэхніка, якой мала хто карыстаецца, кшталту, як калёсы на сяле, ня шмат дзе імі яшчэ карыстаюцца. Дык якія перспектывы ? Ці не таму насамрэч Яндэкс пераносіць зборку ў Беларусь, бо Кітай проста не жадае больш пераймацца такой справай ?
  • фгдс
    16.07.2025
    Жвір , ну прыемна ж на вялікім экране глядзець што-небудзь усёй сям'ёй
  • Кідай параз 2 гады забярэ Вонкаваю Маньчжурыю
    16.07.2025
    НЕ дапаможа, Кідай параз 2 гады забярэ Вонкаваю Маньчжурыю, ў маскоўскіх імперыялістаў

Цяпер чытаюць

Затрымалі чарговага чалавека года Віцебшчыны, дэпутата Віцебскага аблсавета Дзмітрыя Калягу7

Затрымалі чарговага чалавека года Віцебшчыны, дэпутата Віцебскага аблсавета Дзмітрыя Калягу

Усе навіны →
Усе навіны

Пад Мінскам працуе аптовая крама, дзе крупы каштуюць 1—3 рублі, а алей — ад 3,51

У Расіі паставіліся да амерыканскага папярэджання пра магчымы тэракт у Маскве сур'ёзна3

УСУ ўдарылі па вытворцы ракетнага паліва ў Растоўскай вобласці1

«Да лейтэнанта прыехала маладая жонка, пабачыла, што адбываецца ў зоне, і застрэлілася». Выйшла заключная частка ўспамінаў Рыгора Бярозкіна пра ГУЛАГ і савецкі Мінск18

Шмат гадоў футбольную «Іслач» на матчах падтрымліваў «люты баяніст». Куды ён дзеўся цяпер?2

«Мы вярнуліся з пекла». Людзі з Алешак прыбылі ва Украіну і дзеляцца эмоцыямі3

У Мінску пара ў прымерачных кабінках мяняла старыя адзенне і абутак на новыя

«Вы васал Масквы». Беларусь перастаюць бачыць асобна ад Расіі58

Пасольства ЗША ў Маскве папярэдзіла пра пагрозу тэракта ў адным з расійскіх музеяў. Так было і перад «Крокусам»3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Затрымалі чарговага чалавека года Віцебшчыны, дэпутата Віцебскага аблсавета Дзмітрыя Калягу7

Затрымалі чарговага чалавека года Віцебшчыны, дэпутата Віцебскага аблсавета Дзмітрыя Калягу

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць