15 ліпеня ўступіла ў сілу забарона на здзелкі з нерухомасцю для грамадзян Расіі і Беларусі, піша Yle.fi.

Фота: Thomas O'Neill/NurPhoto via Getty Images
У далейшым дазвол на набыццё нерухомасці не будзе выдавацца асобам, чыя краіна парушае тэрытарыяльную цэласнасць іншай дзяржавы і нясе пагрозу нацыянальнай бяспецы Фінляндыі.
Міністр абароны Анці Хякянен напісаў у X, што гэты закон накіраваны на ўмацаванне бяспекі Фінляндыі і падрыхтоўку да любых спроб уздзеяння.
«На маю думку, неабходнасць у гэтай рэформе існавала ўжо даўно, яшчэ да нападу Расіі на Украіну. Я вельмі задаволены, што гэты закон нарэшце прыняты і сёння ўступае ў сілу. Гаворка ідзе пра ўмацаванне бяспекі Фінляндыі і гатоўнасць да розных спосабаў уздзеяння», — напісаў міністр абароны ў сваім акаўнце.
Каментары