Здароўе11

Як праверыць кавун на нітраты ў хатніх умовах і ці шкодзяць яны арганізму

У Беларусі ў самым разгары сезон кавуноў. Але асалода ад смачнага кавуна можа быць сапсаваная непрыемнымі нечаканасцямі — напрыклад, атрутаю. Гэтым летам у Беларусі ўжо было некалькі такіх выпадкаў. А як жа выбраць добры і смачны кавун, каб не патрапіць у шпіталь? Што такое нітраты і пестыцыды? Можна як-небудзь праверыць наяўнасць таксінаў ці іншых шкодных рэчываў у кавуне ў хатніх умовах? На гэтыя і іншыя пытанні «Еўрарадыё» адказвае вучоны-хімік Сяргей Бесараб.

Фота: vecteezy.com

Што трэба ўлічваць пры выбары кавуна?

Хімік адзначае, што ў самую першую чаргу неабходна звяртаць увагу на мікрабіялагічную гігіену.

— Напрыклад, калі ў чалавека выявілі кішэчную інфекцыю — гэта значыць, што кавун быў не вельмі добра памыты ці нешта трапіла ўнутр. Трэба заўсёды ўважліва глядзець, каб не было ніякіх парэзаў і трэшчын. А самы горшы варыянт — гэта калі кавун быў куплены ў разрэзаным стане. 

Плод павінен быць абсалютна цэласным, а дома яго трэба вельмі добра памыць і можна нават працерці перакісам вадароду ці слабым растворам гіпахларыта натрыю («Белізна»), яна працуе як акісляльнік і знішчае ўсе бактэрыі.

Як у хатніх умовах праверыць кавун на нітраты?

Бесараб адзначае, што ў хатніх умовах можна вызначыць прысутнасць у кавуне нітратаў. Гэтыя неарганічныя рэчывы прысутнічаюць у жывых арганізмах. У іх захоўваецца азот, а без яго немагчыма ўтварэнне нуклеінавых кіслот, бялкоў і іншых важных злучэнняў. 

Убачыць наяўнасць нітратаў можна, напрыклад, калі кавун разрэзаць, кажа хімік.

— Калі яго ўнутранасці выглядаюць ярка-чырвонымі і нават з фіялетаватым адценнем — гэта індыкатар наяўнасці нітратаў. Калі валокны, якія сустракаюцца ўнутры кавуноў жоўтага, а не белага колеру — гэта індыкатар наяўнасці нітратаў.

І калі пры разрэзе паверхня кавуна падобная на гладзі, як шкло — гэта таксама індыкатар таго, што кавун гадаваўся з дапамогай нітратаў, таму што пры нармальных умовах яна павінна іскрыцца, нібы рассыпаны цукар.

А яшчэ наяўнасць нітратаў можна адзначыць з дапамогай рэактыва Грыса, які ў прысутнасці нітратаў дае вельмі заўважную чырвоную афарбоўку. 

Ён выкарыстоўваецца ў звычайных тэст-палосках, якія можна набыць у буйных вытворцаў хімічнай прадукцыі, ці нават крамах акварыумістыкі.

— Многія кажуць, маўляў, нітраты — гэта заўсёды дрэнна, але ж у медыцыне складаныя эфіры нітратаў выкарыстоўваюцца вельмі шырока — адзін з найбольш вядомых — гэта нітрагліцэрын, які ядуць усе. 

І атрымліваецца такое непаразуменне: з адного боку, баяцца нітратаў у кавунах, а з другога — п’юць іх добраахвотна. 

Але часам іх прысутнасць можа прыводзіць нават да анказахворванняў, а таксама выклікаць такое захворванне, як цыяноз. І гэта адна з самых вялікіх небяспек, асабліва для малых дзяцей. 

А што такое пестыцыды? Яны бяспечныя?

Па словах нашага суразмоўцы, нітраты і пестыцыды — прынцыпова розныя рэчы, і мяшаць іх у адну кучу няправільна.

— Напрыклад, пестыцыды — гэта штучныя рэчы, т.з. ксенабіётыкі, у звычайным стане ў жывых арганізмах яны адсутнічаюць, і часцей за ўсё іх выкарыстоўваюць, каб дапамагчы хворым раслінам. Нядаўна быў выпадак, калі ў Расіі людзі нібыта атруціліся кавунамі, якія апрацоўваліся пестыцыдам пад назвай цыгалатрын. 

Я адразу ж сказаў, што атруціцца цыгалатрынам проста немагчыма — трэба з’есці мінімум грамаў пяць гэтага рэчыва, і то не факт, што яшчэ атруцішся. Таму часта гэта бываюць звычайныя правакацыі з боку медыя, калі нават няшкодныя пестыцыды выстаўляюцца за шкодныя. 

Агулам гэта велізарная група рэчываў, якая налічвае тысячы ўзораў, як вельмі небяспечных, так і абсалютна бясшкодных. 

Але высветліць, што менавіта можа ўтрымлівацца ў канкрэтнай садавіне і гародніне — гэта велізарная частка працы, прасцей арыентавацца на рэпутацыю крамы ці пастаўшчыка.

Каментары1

  • Чытач
    27.08.2024
    Дзякуй Бесарабу ды НН за навуку!

Цяпер чытаюць

Украінскія дроны дашчэнту спалілі яшчэ два склады Wildberries у Расіі: чацвёрты і шосты па велічыні37

Украінскія дроны дашчэнту спалілі яшчэ два склады Wildberries у Расіі: чацвёрты і шосты па велічыні

Усе навіны →
Усе навіны

Навукоўцы прымацавалі відэакамеры да найбуйнейшых рыб у свеце і даведаліся пра іх шмат цікавага1

Са схемы дастаўкі дызелю для аграрыяў выключылі чыгунку2

Лукашэнка правёў новыя прызначэнні сярод генералаў7

Сталі вядомыя падрабязнасці крушэння мотадэльтаплана пад Мінскам7

Фірма Modum захоўвала на складах Wildberries у Электрасталі і Катоўску траціну сваёй касметыкі17

Паглядзелі тую самую «Адысею» — якім выйшла самае спрэчнае кіно года45

У Мінску заўважылі ядомы грыб, занесены ў Чырвоную кнігу

У Мінску адкрылі першы дыяганальны пешаходны пераход4

Ільхам Аліеў расказаў пра патаемную расійска-нямецкую сустрэчу ў Баку6

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Украінскія дроны дашчэнту спалілі яшчэ два склады Wildberries у Расіі: чацвёрты і шосты па велічыні37

Украінскія дроны дашчэнту спалілі яшчэ два склады Wildberries у Расіі: чацвёрты і шосты па велічыні

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць