Здароўе33

У 16‑гадовага хлопца знайшлі зуб каля вока. Як ён там апынуўся?

У Індыі лекары выдалілі 16‑гадоваму падлетку зуб, які вырас у незвычайным месцы — паміж верхнім павекам і брывом левага вока. Як такое магло здарыцца, тлумачыць The Сonversation.

Фота: American Academy of Ophthalmology 

Усё пачалося з невялікай прыпухласці каля левага вока, якая не выклікала ў падлетка ніякага болю. Каля месяца ён не звяртаўся па медыцынскую дапамогу. Але калі паміж верхнім павекам і брывом пачалі выступаць два цвёрдыя белаватыя кончыкі, хлопца адвезлі ў бальніцу.

Пасля абследавання высветлілася, што ў вобласці вачніцы знаходзіцца цалкам сфарміраваны ікол — зуб, які ў норме размяшчаецца трэцім ад сярэдзіны зубнога рада. Дактары выдалілі яго.

Такія выпадкі ў медыцыне называюць эктапіяй зубоў. Гэта рэдкая анамалія, пры якой зуб фарміруецца або праразаецца не ў тым месцы, дзе павінен. Часцей за ўсё такія зубы знаходзяць у верхнясківічнай пазусе — поласці за скулай. Але медыкі таксама выяўлялі іх у носе, паднябенні, падбародку, сківічным суставе і нават у вобласці вачніцы.

Гэта могуць быць як звычайныя малочныя або пастаянныя зубы, так і дадатковыя, якіх у чалавека ў норме быць не павінна.

Агляд 61 апісанага ў медыцынскай літаратуры выпадку паказаў, што эктапічныя зубы могуць заставацца незаўважанымі гадамі. У асобных выпадках яны выклікаюць боль, ацёкі, галаўны боль або цяжкасці з адкрываннем рота. Так, зуб, які вырас у насавой поласці, можа выклікаць закладзенасць носа, выдзяленні з яго і насавыя крывацёкі.

Як зуб можа апынуцца каля вока

Але як зуб увогуле можа апынуцца ў такім незвычайным месцы як вачніца? Адказ трэба шукаць яшчэ на этапе ўнутрычэраўнага развіцця чалавека.

Твар чалавека фарміруецца з некалькіх груп клетак і тканак, якія паступова перамяшчаюцца і злучаюцца паміж сабой. Ад іх правільнага ўзаемадзеяння залежыць і развіццё зубоў. Калі на гэтым этапе адбываецца збой, зуб можа пачаць фарміравацца ў неналежным месцы, часам нават далёка ад ротавай поласці.

Аднак прыроджаныя асаблівасці развіцця — не адзіная магчымая прычына. Да з'яўлення эктапічных зубоў могуць прыводзіць таксама траўмы, стаматалагічныя ўмяшанні, кісты і пухліны.

Фота: American Academy of Ophthalmology 

У некаторых выпадках наяўнасць некалькіх лішніх зубоў можа сведчыць пра спадчыннае захворванне. Напрыклад, пры такой рэдкай генетычнай хваробе як ключычна-чарапной дысплазіі парушаецца развіццё костак і зубоў.

Але ў выпадку індыйскага падлетка дактары не выявілі ніякіх траўмаў у мінулым і так і не змаглі вызначыць, чаму зуб вырас каля вока.

Ці заўсёды такі зуб трэба выдаляць

Не ўсе эктапічныя зубы патрабуюць выдалення. Калі зуб не выклікае праблем, дактары могуць проста назіраць за яго станам. Аднак калі ён становіцца прычынай запалення, перашкаджае дыханню, пашкоджвае суседнія тканкі або звязаны з утварэннем кісты, можа спатрэбіцца аперацыя. Рашэнне залежыць і ад таго, дзе менавіта знаходзіцца зуб.

Перад выдаленнем медыкі выкарыстоўваюць камп'ютарную тамаграфію, каб дакладна вызначыць размяшчэнне зуба і высветліць, наколькі блізка да яго знаходзяцца нервы, крывяносныя сасуды і іншыя важныя структуры.

Складанасць аперацыі залежыць ад месца, дзе вырас зуб. Часам дастаткова звычайнага выдалення, а ў іншых выпадках патрабуецца больш складанае хірургічнае ўмяшанне.

Напрыклад, зубы, якія апынуліся ў носе або насавых пазухах, часта можна выдаліць з дапамогай эндаскопа — тонкай трубкі з камерай і хірургічнымі інструментамі. Яе ўводзяць праз ноздры, што дазваляе абысціся без вялікіх разрэзаў. У адным з навуковых аглядаў апісана 27 выпадкаў такіх аперацый.

Пасля выдалення эктапічнага зуба на яго месцы не вырастае новы. Аднак калі ў чалавека ёсць адзін лішні зуб, могуць быць і іншыя, таму дактары часам праводзяць дадатковыя абследаванні, каб іх знайсці. У медыцынскай літаратуры апісаны адзінкавыя выпадкі, калі пасля выдалення зуба ў той самай вобласці фарміраваўся яшчэ адзін лішні зуб. Аднак такое здараецца надзвычай рэдка.

У індыйскага падлетка іншых зубоў у незвычайных месцах не знайшлі. Выпадак застаўся рэдкай анамаліяй, дакладную прычыну якой медыкі не змаглі зразумець.

Каментары3

  • цыкада
    15.10.2026
    [Рэд. выдалена]
  • IL
    15.10.2026
    Часу няма. Вярнуся перачытаю.

    Але скажу адразу, - шкада што раней не ведаў пра гэтыя выпадкі.

    Не бачу у гэтай з'яве вялікай загадкі з п.г. індывідуяльнага развіцця арганізма -
    онтагенэза:

    https://be-tarask.wikipedia.org/wiki/%D0%9E%D0%BD%D1%82%D0%B0%D0%B3%D0%B5%D0%BD%D1%8D%D0%B7

    Думаю, што аднаму з тых, хто працуе над рэгенерацыяй зубоў, - такійскаму сківічна-твараваму хірургу Катсу Такахашы - не трэба будзе нагадваць пра каштоўнасць секвеніравання генома такіх індывідаў.

    Усё карпатліва складуць у базы дадзеных, купяць мінскія лазеры, прыкладам,...і атрымаюць за нас свае нобелеўкі, і нам потым прададуць свае методыкі.

    Любая клетка існуе у т.з. нішы - сукупнасці акружаючых яе клетак - і на нейкія там долі секунды апярэджвае сваіх суседак у маніфістацыі жадання стаць нервовай клеткай, прыкладам. Лідарка потым дыктуе свайму атачэнню, якое стане клеткамі нейраглеі, прыкладам, кім менавіта гэтае атачэнне павінна цяпер, з моманту яе, лідаркі, маніфістацыі, быць.

    Атрымоўваецца, што ікал з'яўляецца спарадычна у паласцях чэрапа, а не толькі на сківіцах.

    Значыць не проста так Катсу Такахашы гаворыць пра нейкія "почкі" трэцяга пакалення зубоў у сківіцах.
  • IL
    16.10.2026
    Што тычыцца Катсу Такахашы, то ён адпачатку гаворыць аб уключэнні гена, які у чалавека, як віда, выключаны.

    Яго экперыменты год-два таму траплялі на старонкі ненавуковых сайтаў. Існуе і сайт яго асабістага праекта, скіраванага на барацьбу з генетычна абумоўленай адсутнасцю аднаго альбо некалькіх зубоў у чалавека - адантыяй і олігаадантыяй.
    Сайт на японскай.

    Мяне дзівіць не толькі месца эктапічнага зуба, выдаленага 16-ці гадоваму падлетку у Індыі, але і арыентацыя гэтага зуба - карэнчыкамі вонку.

    Цікава было б глянуць будзь-якую анімацыю фармавання костак і паласцей чэрапа пры онтагенэзе.

    Выдалена ікл быў цалкам сфарміраваны, добра бачныя адтуліны каналаў у карэнчыках.

Цяпер чытаюць

Масквічка распавяла, як разам з жаніхом ледзь не загінула ў аварыі па дарозе на сваё вяселле ў сядзібе пад Лагойскам1

Масквічка распавяла, як разам з жаніхом ледзь не загінула ў аварыі па дарозе на сваё вяселле ў сядзібе пад Лагойскам

Усе навіны →
Усе навіны

Трамп заклікаў Францыю закрыць межы на фоне беспарадкаў1

Бразілец прадаў усю маёмасць і праехаў 2000 кіламетраў дзеля жанчыны. Але яго чакала жорсткае расчараванне7

Былая актрыса Купалаўскага згадала, як камісіі не спадабаліся белы і чырвоны колеры хустак у жанчын на сцэне

Больш за ўсё за апошнія гады выраслі жанчыны ў Паўднёвай Карэі — на 20 см. Чаму?1

У цэнтры Мінска матацыкліст жорстка ўрэзаўся ў аўто — ажно пераляцеў машыну ВІДЭА11

Павел Дураў пракаментаваў удары ўкраінскіх беспілотнікаў па дата-цэнтры «Укантакце»1

Навуковец адсудзіў 6 мільёнаў даляраў у жанчыны, якая ілжыва звінаваціла яго ў сэксуальных дамаганнях10

Рубіа: Украіна не мае доступу да ваеннай спадарожнікавай сістэмы Starshield8

«Чакаю, пакуль паўсюль будзе Расія». Таксіст з такой нашыўкай ездзіць па Брэсце25

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Масквічка распавяла, як разам з жаніхом ледзь не загінула ў аварыі па дарозе на сваё вяселле ў сядзібе пад Лагойскам1

Масквічка распавяла, як разам з жаніхом ледзь не загінула ў аварыі па дарозе на сваё вяселле ў сядзібе пад Лагойскам

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць