Нерухомасць55

У Вільні здаюць кватэру плошчай усяго 11 м². Вось як гэта выглядае

Гэта мікракватэра можа выклікаць прыступ клаўстрафобіі. 

Фота: aruodas.lt

На літоўскім сайце aruodas.lt здаецца ў арэнду мікражыллё ў Вільні. Кватэра плошчай 11 м² месціцца на трэцім паверсе 5-павярховага дома 1985 года пабудовы. Пры гэтым сам дом знаходзіцца даволі далёка ад цэнтра, у не самым прэстыжным раёне Вільні — Наўянінкай.

Прыхожая, душавая, туалет, спальная зона і зона для гатавання знаходзяцца ў адным памяшканні.

Фота: aruodas.lt

Туалетная зона ад астатняй часткі кватэры аддзяляецца толькі шторкай.

Тым не менш, у кватэры ёсць усё неабходнае для пражывання, у тым ліку пральная машына, шафа, выцяжка, мікрахвалёўка і пераносная электрапліта на адну канфорку. Памер ложка — 200х90 см.

Фота: aruodas.lt

Цана арэнды — 245 еўра ў месяц (каля 870 рублёў). Камунальныя паслугі трэба будзе аплачваць асобна. З улікам памеру памяшкання гэта мусіць быць некалькі дзясяткаў еўра нават у зімовы перыяд. Можна меркаваць, што месяц пражывання ў такім памяшканні будзе абыходзіцца ў сярэднім у суму да 300 еўра (каля 1000 рублёў).

Таксама трэба пакінуць дэпазіт у памеры 200 еўра (каля 700 рублёў).

Арэндадаўца адзначае, што арандатар будзе першым, хто засяліцца сюды пасля капітальнага рамонту.

Гэта, дарэчы, не першы выпадак, калі ў суседніх еўрапейскіх сталіцах здаюць падобныя мікракватэры. Напрыклад, у Варшаве здавалі ў арэнду яшчэ меншую кватэру (9м²).

Каментары5

  • Жвір
    09.10.2024
    Такіх кватэр хапае. Саветы будавалі малапакаёўкі ("падменкі"), у іх і цяпер людзі жывуць. У гэтым выпадку гаспадар перапланаваў жылплошчу, упёр шчэ кабіну душавую, а ў арыгінале гэтай раскошы няма, ванны пакой агульны, з уваходам з лесвічнай пляцоўкі.
  • Ядядька
    09.10.2024
    Для беглых-неверагодных самое то.
  • Цім
    10.10.2024
    Палюбоўнікі будуць спаць "валетам"?

Цяпер чытаюць

Мінскія ўлады расказалі, як будуць змагацца з «акіянам аўтамабіляў» у дварах2

Мінскія ўлады расказалі, як будуць змагацца з «акіянам аўтамабіляў» у дварах

Усе навіны →
Усе навіны

Навукоўцы вызначылі птушку з самым прыгожым спевам2

Украіна абвясціла на чацвёра сутак рэжым цішыні3

Навукоўцы разгадалі таямніцу нараджэння Месяца9

Пад Мінскам паказалі новыя сарты вінаграду, прыдатныя для беларускага клімату1

Трамп: Уіткаф і Кушнер вязуць у Маскву і Кіеў прапанову аб завяршэнні вайны1

У Смалявічах расіянін на дзіцячай пляцоўцы напаў на школьніка15

Нумар нямецкага часопіса выйшаў з рускім матам на вокладцы5

У некаторых месцах у Беларусі забароняць рабіць відэаназіранне5

Беларуску Ірыну Халіп уключылі ў рэестр расійскіх «іншаземных агентаў»4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Мінскія ўлады расказалі, як будуць змагацца з «акіянам аўтамабіляў» у дварах2

Мінскія ўлады расказалі, як будуць змагацца з «акіянам аўтамабіляў» у дварах

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць