Свет55

Лідарка літоўскіх сацыял-дэмакратаў адмовілася ўзначаліць урад. Прычына нечаканая

Сёння Літоўская сацыял-дэмакратычная партыя сабралася на пасяджэнне прэзідыума, каб абмеркаваць фарміраванне кіроўнай кааліцыі пасля перамогі на выбарах у Сейм. Усе думалі, што новай прэм'еркай будзе лідарка гэтай партыі Вілія Блінкявічуце, але яна на пасяджэнні паведаміла калегам, што не хоча гэтага. Адмову ад прэтэнзій на пасаду яна матывавала ўзростам (ёй 64 гады) і станам здароўя, піша LRT.

Вілія Блінкявічуце адразу пасля перамогі сацыл-дэмакратаў на выбарах. Фота: AP Photo/Mindaugas Kulbis

На месца прэм'ера Блінкявічуце прапанавала ранейшага кіраўніка ЛСДП (у 2017-2021 гадах) 45-гадовага Гінтаўтаса Палуцкаса, падкрэсліўшы, што ў яго больш якасцяў, неабходных для кіраўніка ўрада, такіх як маладосць і энергія. 

Блінкявічуце адзначыла, што прэзідыум адзінадушна пагадзіўся, што найлепшым кандыдатам на пасаду з’яўляецца Палуцкас, якому давяраюць амаль 60 тысяч літоўскіх выбаршчыкаў. Пасля пасяджэння прэзідыума яна дадала:

«Я перакананая, што для чалавека майго ўзросту, які ўжо на пенсіі, было б складана эфектыўна выконваць абавязкі прэм’ера».

На пытанне, чаму ж яна перад тым два месяцы заяўляла, што будзе ўзначальваць урад, Блінкявічуце канкрэтнага адказу не дала. Перад выбарамі і падчас іх рыторыка на тэму ролі ў новым урадзе змянялася некалькі разоў. Спачатку палітык заяўляла, што ўзначаліць сацыял-дэмакратаў на выбарах і возьме на сябе адказнасць. У працэсе кампаніі яна ўсё часцей абмяркоўвала сваю ролю ва ўрадзе, а таксама фармаванне ўрада сумесна з прэзідэнтам, а перад выбарамі сцвярджала, што будзе прэм'ер-міністрам.

Цяпер жа замест прэм'ерства Вілія Блінкявічуце працягне працу ў Еўрапарламенце.

Прэзідэнт Літвы Гітанас Наўседа, выступаючы на тэлебачанні, пацвердзіў, што Блінкявічуце была з ім адкрытай, паведамляючы пра прычыны, якія перашкаджаюць ёй заняць пасаду. Ён адзначыў, што шэраг фактараў, якія маглі б ускладніць працу на гэтай пасадзе, лепш не агучваць публічна, паколькі гэта было б неэтычна.

Каментары5

  • Зыч
    30.10.2024
    Жанчынам я НЕ давяраю,
    Яны падступныя і хітрыя:
    Яны на кіпці клеюць кіпці,
    Малююць бровы на бывах🙂
  • Klint
    31.10.2024
    в Европарламенте кормят лучше. И пенсия там огромная.
  • Ода против воровства
    31.10.2024
    Klint , Кормят ещё лучше в ваших кремлевско-дроздовских корытах. Европарламент просто паперть по сравнению с вашими ворами.

Цяпер чытаюць

Камандуючы Сіламі беспілотных сістэм Украіны выступіў з беспрэцэдэнтнымі пагрозамі на адрас Лукашэнкі, якога назваў «гаўляйтарам»69

Камандуючы Сіламі беспілотных сістэм Украіны выступіў з беспрэцэдэнтнымі пагрозамі на адрас Лукашэнкі, якога назваў «гаўляйтарам»

Усе навіны →
Усе навіны

Апошняй перарэгістрацыі не прайшлі каля 80 пратэстанцкіх суполак і адна місія1

У Мінску з’явілася новая гарадская скульптура — з рыбаком, паляўнічым, катом і сабакам9

У Быдгашчы паляка судзяць за шпіянаж. Ён ездзіў са знаёмым у Беларусь і падвяргаўся допыту на мяжы3

У крамы Мінска завезлі беларускія клубніцы — але цэны шалёныя

Расійскія вайскоўцы свядома атакуюць аўтамабілі гуманітарнай місіі ААН і яшчэ гэтым хваляцца1

На наваполацкім «Паліміры» папярэдзілі, што заўтра з яго будзе валіць чорны дым3

Рыбак у Лельчыцкім раёне злавіў гіганцкага сома ВІДЭА3

Даўгабуд МАЗа ў Мінску ператвараюць у архіў з перадавымі тэхналогіямі

Памятаеце беларуса-небараку, якога армяне прадалі на фронт? Украінцы выменялі яго9

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Камандуючы Сіламі беспілотных сістэм Украіны выступіў з беспрэцэдэнтнымі пагрозамі на адрас Лукашэнкі, якога назваў «гаўляйтарам»69

Камандуючы Сіламі беспілотных сістэм Украіны выступіў з беспрэцэдэнтнымі пагрозамі на адрас Лукашэнкі, якога назваў «гаўляйтарам»

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць