Свет11

Выбары ў Румыніі: у першым туры лідзіруе кандыдат, які крытыкаваў NATO і дапамогу Украіне

На другім месцы знаходзіцца дзейны прэм'ер-міністр, лідар Сацыялістычнай партыі (PSD) Марчэл Чалаку, які лічыўся фаварытам выбарчай гонкі.

Кэлын Джэарджэску. Фота: Alexandru Dobre / AP

Па выніках першага тура прэзідэнцкіх выбараў у Румыніі нечакана лідзіруе незалежны кандыдат Кэлын Джэарджэску, які раней уваходзіў ва ўльтраправы «Альянс за аб'яднанне румынаў» (AUR) і выказваўся з крытыкай ЕС і NATO. На другім месцы знаходзіцца дзейны прэм'ер-міністр, лідар Сацыялістычнай партыі (PSD) Марчэл Чалаку, які лічыўся фаварытам выбарчай гонкі, піша Бі-бі-сі.

Пасля падліку больш за 99% галасоў Джэарджэску набірае 22,8%, Чалаку — 19,3%. Абодва кандыдаты пройдуць у другі тур, які адбудзецца 8 снежня.

Першапачаткова галоўным канкурэнтам Чалаку лічыўся лідар AUR Джорджэ Сіміон, які, паводле папярэдніх даных, заняў чацвёртае месца.

Афіцыйныя вынікі не супадаюць з данымі экзітполаў, паводле якіх на другое месца выходзіла прадстаўніца Ліберальна-кансерватыўнай партыі Элена Ласконі. Урэшце яна заняла трэцяе месца.

Джэарджэску апытанні прадказвалі 16-17% і максімум трэцяе месца.

Канчатковыя вынікі будуць абвешчаны ў панядзелак пасля падліку галасоў у Бухарэсце і на ўчастках за мяжой.

У выбарах удзельнічала 13 кандыдатаў. Для перамогі ў першым туры неабходна было набраць больш за 50% галасоў.

Чалаку заяўляў, што ў яго ёсць «пэўны план па стварэнні больш развітай Румыніі, якая не пакіне нікога без увагі, унутраны план, заснаваны на эканамічным росце і інвестыцыях, і план па ўмацаванні ўплыву і аўтарытэту Румыніі за мяжой».

Ён таксама назваў «палітычнымі экстрэмістамі» палітыкаў, якія выступаюць супраць членства краіны ў ЕС і НАТО, і заявіў, што яны павінны быць «палітычна ізаляваныя».

Кэлын Джэарджэску быў аб'ектам крытыкі за прарасійскія выказванні, а таксама за сваю пазіцыю адносна адносін Румыніі з НАТО і ЕС.

У 2021 годзе ён заяўляў, што Паўночнаатлантычны альянс не будзе абараняць ніводнага са сваіх членаў у выпадку нападу Расіі, нагадвае Reuters.

Джэарджэску таксама крытыкаваў ваенную дапамогу Украіне з боку ЗША.

Сваю выбарную кампанію 62-гадовы палітык пераважна вёў у тыктоку, дзе атрымаў папулярнасць.

«Пасля 34 гадоў блукання румынскі народ упершыню пераможа на гэтых выбарах. Мая партыя — румынскі народ», — заявіў Джэарджэску.

Лідар «Альянса за аб'яднанне румынаў» Джорджэ Сіміон, які лічыўся асноўным канкурэнтам Чалаку, падчас выбарчай кампаніі не раз згадваў вайну ва Украіне, з якой мяжуе Румынія.

У 2022 годзе і пазней ён неаднаразова называў Уладзіміра Пуціна ваенным злачынцам, але пры гэтым выступаў супраць паставак зброі Украіне. Яго таксама абвінавачвалі ў сувязях з расійскімі спецслужбамі, на што Сіміон адказваў, што ён узначальвае «самую русафобскую партыю Румыніі».

Прэзідэнт Румыніі — кіраўнік дзяржавы і галоўнакамандуючы ўзброенымі сіламі краіны. Ён абіраецца на 5 гадоў і валодае значнымі паўнамоцтвамі ў пытаннях нацыянальнай бяспекі і знешняй палітыкі.

Каментары1

  • .
    25.11.2024
    На Рэддзіце румыны пытаюцца, а хто гэта такі... Гэтыя выбары - добры прыклад, як у сучасным сьвеце лёгка маніпуліраваць людзьмі прац сацсеткі: літаральна месяц таму румынам у Цік-току пастаянна сталі пападацца відэа з тым чуваком, ён пачаў "вірусіцца", і вуаля: кітайска-расейская марыянетка лідзіруе ў выбарах.

Цяпер чытаюць

Бедны, расчараваны — асабліва ў родных — і нікому непатрэбны. Злы дзённік Барадуліна дазваляе зазірнуць унутр генія14

Бедны, расчараваны — асабліва ў родных — і нікому непатрэбны. Злы дзённік Барадуліна дазваляе зазірнуць унутр генія

Усе навіны →
Усе навіны

Звальняюць дарадцу адміністрацыі Трампа па нацыянальнай бяспецы Майка Уолца8

Якія карысныя выкапні ёсць ва Украіне?2

Эйсманты на «Майбаху», Баскаў на «Бэнтлі». Хакейны сезон у Мінску закрылі з шыкам-бляскам43

Кампанія А1 запусціла сваё таксі. Дзе цяпер танней?2

Літва і Польшча здагналі Ізраіль па ВУП на душу насельніцтва12

У Даніі аўтамабіль урэзаўся ў натоўп людзей — пацярпелі мінімум 11 чалавек1

Напалі і паранілі ўкраінскага блогера Сяргея Сцярненку34

Азараў: Думаю, Мельнікава паехала адпачываць на Кубу37

Рэаніматолаг Мартаў расказаў, як выратаваў жанчыну з чатырма скразнымі раненнямі сэрца5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Бедны, расчараваны — асабліва ў родных — і нікому непатрэбны. Злы дзённік Барадуліна дазваляе зазірнуць унутр генія14

Бедны, расчараваны — асабліва ў родных — і нікому непатрэбны. Злы дзённік Барадуліна дазваляе зазірнуць унутр генія

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць