Свет99

Шольц расказаў, што было ў яго таямнічай валізцы

Актыўна абмяркоўваюць незвычайны вобраз канцлера Германіі Олафа Шольца, які прыехаў ва Украіну з таямнічай валізкай і сам без дапамогі ахоўнікаў нёс яе ў руках. Што там было ўнутры?

Канцлер Германіі Олаф Шольц прыехаў у Кіеў з таямнічай валізкай і сам нёс яе ў руках. Фота: Kay Nietfeld / picture alliance via Getty Images

Многія звярнулі ўвагу на тое, што канцлер Германіі Олаф Шольц прыехаў у Кіеў з вялікай алюмініевай валізкай, якую ў нязвыклай для першых асоб манеры нёс у руках самастойна, што выклікала шматлікія пытанні і жарты ў нямецкіх і ўкраінскіх сацсетках, піша выданне Der Spiegel.

На супольнай прэс-канферэнцыі з прэзідэнтам Украіны Уладзімірам Зяленскім журналісты вырашылі падняць тэму таямнічай валізкі і пацікавіліся ў канцлера Германіі, што там унутры.

«Што ў валізцы? Грошы, зброя ці можа міні-Taurus?» — спыталі ўкраінскія журналісты.

Шольц, звычайна стрыманы, у адказ пажартаваў: «Гэта проста рэчы для падарожжа: бялізна і ўсё, што трэба ў дарозе».

Зяленскі адрэагаваў на дыялог смехам, але гэтая сцэнка толькі падкрэсліла, што чаканні Украіны ў адносінах да Германіі застаюцца вельмі высокімі, асабліва цяпер, калі вайна з Расіяй працягваецца ўжо трэці год, адзначае Der Spiegel.

У сваю чаргу, Шольц заявіў, што ўжо ў снежні Германія перадасць Украіне шостую сістэму IRIS-T — вельмі эфектыўны комплекс супрацьпаветранай абароны кароткага радыуса дзеяння, а таксама пускавыя ўстаноўкі для Patriot — амерыканскай СПА з вялікім радыусам дзеяння. Акрамя таго, Украіна атрымае самаходныя зенітныя ўстаноўкі Gepard, якімі збіваюць дроны, і верталёты Sea King.

Пры гэтым нямецкі канцлер падкрэсліў, што Германія не аслабіць дапамогу, назваўшы «недапушчальнымі» абстрэлы расіянамі ўкраінскай энергетычнай інфраструктуры.

Нагадаем, Олаф Шольц прыбыў у сталіцу Украіны ў панядзелак без папярэдніх анонсаў. Гэта ўжо другі візіт Шольца ва Украіну пасля пачатку поўнамаштабнага ўварвання Расіі ў 2022 годзе. Раней канцлер наведваў Кіеў у чэрвені 2022 года, калі стала ясна, што Украіна выстаяла, вытрымала страшны ўдар насуперак усім чаканням. Цяперашні візіт адбыўся пасля нядаўняй размовы Шольца з Пуціным.

Каментары9

  • Ленін на Суботніку
    03.12.2024
    [Рэд. выдалена]
  • импортзамещение
    03.12.2024
    Дойчхэ альтэрнатыва чамаданчыку
  • Беня
    03.12.2024
    Тревожный чемоданчик с встроенным мини-туалетом на случай удара Орешника.

Цяпер чытаюць

Дэпутатка, якая рыхтуе прыгажунь для Лукашэнкі, выйшла замуж21

Дэпутатка, якая рыхтуе прыгажунь для Лукашэнкі, выйшла замуж

Усе навіны →
Усе навіны

Netflix анансаваў новы серыял з сусвету «Брыджэртонаў»

Беларус закрыў свой бізнэс і цяпер аднаўляе свіран у былым маёнтку Незабытоўскіх5

У Кіеве ўчора з-за расійскіх атак спынялася праца метро, былі праблемы з вадой і электрычнасцю

Расстрэл стралка з Форт-Худа ў ЗША будуць трансляваць у жывым эфіры15

Калі насамрэч людзі адкрылі Амерыку? Адказ знайшлі ў старажытнай ДНК3

Вынеслі прысуд вінаватым у смерці ў М'янме беларускі Веры Краўцовай

Пасля 14‑ці гадоў працы ў цэнтры Мінска закрываецца бар «Бяссонніца»

Беларусь на 27‑м месцы ў Еўропе па кошце найдаражэйшай кампаніі ў краіне2

Трамп: ЗША не будуць атакаваць Іран да выбараў

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Дэпутатка, якая рыхтуе прыгажунь для Лукашэнкі, выйшла замуж21

Дэпутатка, якая рыхтуе прыгажунь для Лукашэнкі, выйшла замуж

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць