Свет44

Прэзідэнт Літвы: Узровень пагроз у краіне расце па паскоранай траекторыі 

Праваахоўныя органы Літвы праводзяць дзясятак дасудовых расследаванняў магчымых выпадкаў дыверсій, і прэзідэнт Гітанас Наўседа прызнае, што ўзровень пагроз у краіне расце па паскоранай траекторыі, піша Delfi.lt.

Гітанас Наўседа. Фота: Наша Ніва

«Узровень пагроз відавочна расце і нават, я б сказаў, па паскоранай траекторыі. Мы бачым розныя тыпы інцыдэнтаў. Пакуль мы не можам пацвердзіць сувязь гэтых інцыдэнтаў з Расіяй — у прыватнасці, інцыдэнты ў Балтыйскім моры, нядаўні інцыдэнт з абрывам кабеля паміж Швецыяй і Фінляндыяй, авіякатастрофу ў Вільні», — у сераду тэлеканалу LRT сказаў кіраўнік краіны.

«Цалкам магчыма, што пасля завяршэння гэтых расследаванняў мы высветлім, што наўмыснага гібрыднага дзеяння Расіі тут не было», — дадаў ён.

Аднак, на думку Г. Наўседы, пазіцыя Расіі ў адносінах да суседніх краін застаецца небяспечнай.

«Тым не менш, уся рыторыка Расіі, яе дзеянні ў іншых рэгіёнах свету, абвастрэнне напружанасці, зацверджаны імі вайсковы бюджэт на 2025 год, я б сказаў, вельмі выклікае што да перамоваў з Украінай — усе гэтыя чыннікі паказваюць на тое, што палітыка Расіі не толькі не мяняецца, але яшчэ больш абвастраецца», — сказаў кіраўнік краіны.

«Гэтым разам, паўтаруся, Расія кідае выклік, кідаючы белую пальчатку не толькі народам суседніх дзяржаў, але і ўсяму дэмакратычнаму Захаду, NATO, і яны гэтага нават не хаваюць», — заявіў Г.Наўседа.

Каментары4

  • [Рэд. выдалена]
    05.12.2024
    [Рэд. выдалена]
  • [Рэд. устаўлена]
    05.12.2024
    [Рэд. устаўлена]
  • Віктась
    05.12.2024
    жэмайтам пашанцавала у гісторыі - заўседы хаваліся ад Масквы за беларускім шчытом. А зараз калі Беларусь трапіла пад Маскву заенчылі пра узровень пагроз. А мы ведаеце так усю гісторыю жывем, у нас палова Беларусі была знішчана як Бахмут зараз

Цяпер чытаюць

Ці пагражае Крыму блакада праз паралізаваны Крымскі мост?14

Ці пагражае Крыму блакада праз паралізаваны Крымскі мост?

Усе навіны →
Усе навіны

Самая танная кватэра — 222 тысячы рублёў. МАПІД прапанаваў кватэры ў «Сонечным» для ўсіх ахвотных5

46‑гадовага мінскага псіхолага і бізнэс-трэнера пасадзілі па палітычнай справе2

Прэзідэнт Манголіі, які тры тыдні таму сустракаўся з Лукашэнкам, падаў у адстаўку, абвінавачаны ў карупцыі1

У Германіі малады беларус ушчэнт раскалаціў фуру аб аўтадом пенсіянераў. Кіроўцаў ратавалі з дапамогай верталётаў

Расійскія і лукашэнкаўскія СМІ дагэтуль не паведамілі пра руйнаванне Крымскага моста7

Цэны на нерухомасць пайшлі ўніз. Прычым не толькі ў Мінску13

У крамах пачалі прадаваць новую экзатычную рэч

Амерыканскі судмедэксперт: Джэфры Эпштэйн, імаверна, быў забіты, а не пакончыў з сабой5

У Камышавасе завяршыўся пошук цел. У выніку расійскага ўдару там загінулі 72 чалавекі

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Ці пагражае Крыму блакада праз паралізаваны Крымскі мост?14

Ці пагражае Крыму блакада праз паралізаваны Крымскі мост?

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць