Свет11

«Сірыя паказвае, што Расія не непераможная». Галоўная дыпламатка ЕС выказалася супраць перамоў на ўмовах Масквы

Вярхоўная прадстаўніца Еўрасаюза па замежных справах і палітыцы бяспекі Кая Калас папярэдзіла, што падштурхоўванне Украіны да як мага хутчэйшых перамоў з Расіяй аб спыненні амаль трохгадовай вайны можа прывесці да «кепскага пагаднення» для Кіева. Гэтыя словы прагучалі на фоне заклікаў да хуткага ўрэгулявання канфлікту, якія гучаць у Еўропе і свеце, паведамляе Euronews.

Кая Калас. Фота: AP Photo/Virginia Mayo

Галоўная дыпламатка ЕС выступіла з каментарамі ў чацвер раніцай, перад тым як адправіцца на саміт лідараў Еўрапейскага саюза. Яго ключавая тэма — падтрымка Украіны, якая супрацьстаіць расійскай агрэсіі.

«Любое падштурхоўванне да заўчасных перамоў будзе кепскім пагадненнем для Украіны, — сказала Калас журналістам у Бруселі. — Усе астатнія гульцы ў свеце ўважліва сочаць за тым, як мы дзейнічаем у гэтым выпадку, і таму нам сапраўды трэба быць моцнымі».

«Сірыя паказвае нам, што Расія не з'яўляецца непераможнай, і мы не павінны недаацэньваць сваю ўласную сілу», — дадала Калас, маючы на ўвазе нядаўні крах рэжыму Башара Асада, галоўнай апорай якога быў Крэмль.

Кая Калас узначаліла дыпламатыю Еўрасаюза зусім нядаўна, 1 снежня 2024 года, змяніўшы на пасадзе Жазэпа Барэля. Перад тым са студзеня 2021 года па ліпень 2024-га яна была прэм'ер-міністаркай Эстоніі.

Падобную да Калас думку выказаў і прэзідэнт Літвы Гітанас Наўседа, заявіўшы, што Расія не праяўляе гатоўнасці да перамоваў, а таму любыя спробы абмеркавання іх контрпрадуктыўныя.

«Я ў курсе пэўных чутак пра перамовы, але маё меркаванне такое, што, верагодна, гэта яшчэ занадта рана, таму што цяпер Расія знаходзіцца ў наступальнай пазіцыі, — сказаў Наўседа. — Калі мы паспрабуем нешта зрабіць у гэтай сітуацыі, гэта не прывядзе да справядлівага і трываламу міру. Гэта будзе несправядлівы і няўстойлівы мір».

На думку Наўседы, ЕС павінен выйсці за рамкі «рытарычных» абяцанняў і замест гэтага засяродзіцца на ўзмацненні вайсковай і фінансавай падтрымкі Украіны, каб паставіць краіну ў максімальна моцнае становішча перад пачаткам любых перамоў.

«На жаль, мы не выконваем абяцанняў, — наракае ён. — Шмат абяцанняў, але не так шмат абяцанняў, якія мы маглі б выканаць».

«Сітуацыя сапраўды складаная, і мы павінны быць сумленнымі з самімі сабой, — працягвае ён. — Мы павінны стаць сапраўды глабальным стратэгічным гульцом. І мы зможам стаць такім гульцом толькі ў тым выпадку, калі будзем прымаць рашэнні, а не толькі гаварыць, гаварыць і гаварыць».

Каментары1

  • А место раши возле параши
    20.12.2024
    Вам тоже самое показывает Украина уже почти как три года, а в ЕС до сих пор многие все еще мочатся в штоники от каждого высера из кремля. Пора бы уже давно поставить россию на место.

Цяпер чытаюць

У Магілёве ў парку атракцыёнам забіла 18‑гадовага работніка. Трапіла па галаве4

У Магілёве ў парку атракцыёнам забіла 18‑гадовага работніка. Трапіла па галаве

Усе навіны →
Усе навіны

Трамп параіў Мерцу заняцца Украінай і Германіяй, а Стармеру — браць прыклад з Карла ІІІ11

У цэнтры Бабруйска выратавалі зайца, які трапіў у пастку ВІДЭА1

У Беларусі стварылі сэрвіс для самотных людзей ды іх блізкіх4

Калумбійскіх «какаінавых бегемотаў» гатовыя прыняць у Індыі1

У цэнтры Мінска кіроўца «Ламбаргіні» на расійскіх нумарах спрабаваў падрэзаць трамвай. Той аказаўся мацнейшым15

У Аб'яднаным пераходным кабінеце рупяцца пра «візу маладога беларуса». Што гэта такое?13

У «Мінск-Свеце» вароны звілі гняздо проста на вежавым кране і цяпер патрабуюць ад кранаўшчыка «хабар»3

У прэстыжным раёне Лондана з'явілася новая скульптура Бэнксі1

Мама Ксюшы Маісеенкі, якой збіралі грошы на лячэнне ад СМА, запісала відэазварот з просьбай дапамагчы ёй вярнуць дзяцей3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Магілёве ў парку атракцыёнам забіла 18‑гадовага работніка. Трапіла па галаве4

У Магілёве ў парку атракцыёнам забіла 18‑гадовага работніка. Трапіла па галаве

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць