Купалавец Дзмітрый Есяневіч адказаў, ці пагадзіўся б цяпер зняцца ў расійскім серыяле
«Я даў сабе слова больш не граць мянтоў, я не хачу іх больш граць. Але як той казаў, ніколі не заракайся».

Былы акцёр Купалаўскага тэатра, шматдзетны бацька Дзмітрый Есяневіч раней здымаўся і ў расійскіх серыялах. Ён расказаў у перадачы «Шчыра кажучы» на «Белсаце», што больш не пагадзіўся б граць сілавікоў.
«Я даў сабе слова больш не граць мянтоў, я не хачу іх больш граць (…) Але як той казаў, ніколі не заракайся. На наступны дзень літаральна мне прапанавалі сыграць мянта, але савецкага. Там па праўдзівай гісторыі было, пару дзён і я сыграў», — згадаў акцёр здымкі ў 2023 годзе.
Цяпер, кажа ён, зрабіў бы выключэнне толькі для гісторыі маральнага выбару.
Незадоўга да таго, як Дзмітрый з'ехаў з Беларусі (гэта было ў 2024-м), ён прайшоў на ролю ў камедыйны серыял ТНТ. На пытанне, ці пагадзіўся б цяпер зняцца ў расійскім серыяле, кажа, што калі гэта серыял «харошых рускіх», то мог бы разглядзець прапанову.
Цяпер чытаюць
«З расіян-наведнікаў працэнтаў 70 аказваліся ватнікамі». Экс-гід з музея ВАВ, якога затрымлівалі яго ж экскурсанты, цяпер папулярны ў Варшаве — пагутарылі з ім
«З расіян-наведнікаў працэнтаў 70 аказваліся ватнікамі». Экс-гід з музея ВАВ, якога затрымлівалі яго ж экскурсанты, цяпер папулярны ў Варшаве — пагутарылі з ім
Расійскі рэпер Ягор Крыд зняўся ў майцы з выявай героя фільма «Ідзі і глядзі», якому дамалявалі пірсінг і татуіроўкі. Цішотку выпусцілі крама беларускі
Каментары