Свет22

У Нью-Ёрку вырашылі забараніць адну з візітных картак горада — конныя экіпажы Цэнтральнага парку

Цяпер ліцэнзіі на працу ў Цэнтральным парку маюць 68 конных экіпажаў — іх колькасць абмежаваная яшчэ з часоў Другой сусветнай вайны. А коні зняліся фонам у дзясятках фільмаў.

Фота: Stephanie Keith / NurPhoto via Getty Image 

Гарадская рада Нью-Ёрка вырашыла забараніць адзін з сімвалаў і турыстычных славутасцяў горада — конныя экіпажы, якія катаюць па Цэнтральным парку і вакол яго. Такім чынам, перамогу ў шматгадовай спрэчцы пра лёс карэт атрымалі абаронцы жывёл, але людзі — фурманы і ўладальнікі коней — абяцаюць падаць у суд, піша Бі-бі-сі.

Забараніць карэты плануецца не адразу, а толькі з 1 чэрвеня 2028 года. За гэтае рашэнне ў чацвер прагаласавала пераважная большасць членаў гарадской рады: 40 супраць 7. Закон яшчэ павінен падпісаць мэр Захран Мамдані.

Дбаючы пра дабрабыт коней, аўтары закона ўпісалі ў яго палажэнне, згодна з якім пасля завяршэння працы на вуліцах Нью-Ёрка ўладальнікам будзе забаронена аддаваць іх на бойню або прадаваць такім жа фірмам турыстычных экіпажаў у іншых гарадах.

Цяпер ліцэнзіі на працу ў Цэнтральным парку маюць 68 конных экіпажаў — іх колькасць абмежаваная яшчэ з часоў Другой сусветнай вайны.

Як піша агенцтва Reuters са спасылкай на кіраўніцу прафсаюза фурманаў Цэнтральнага парку Крысціну Хансен, у абслугоўванні турыстаў занятыя больш за 180 коней і каля 150 фурманаў.

У новы закон уключана абяцанне да наступнага красавіка скласці план дапамогі тым, хто страціць працу, але фурманы і ўладальнікі коней і стайняў кажуць, што закон не забяспечвае належным чынам іх будучыню.

«Ён не прапануе нічога канкрэтнага ні працоўным-фурманам, ні ўладальнікам экіпажаў, якія будуць раздушаны ў фінансавым плане, пазбаўленыя працы, ліцэнзій, дарагіх гарадскіх медальёнаў [знак ліцэнзіі на працу — Бі-бі-сі], іх малога бізнэсу, іх ладу жыцця», — цытуе Reuters заяву кіраўніка прафсаюза работнікаў транспарту Джона Сэмюэлсана.

«Убачымся з імі ў судзе, — дадаў да гэтага віцэ-прэзідэнт нью-ёркскага аддзялення прафсаюза Александр Кемп. — Гэтая бітва яшчэ не скончаная».

Спрэчкі вакол конных экіпажаў Цэнтральнага парку працягваюцца ўжо шмат гадоў. Прыхільнікі іх захавання кажуць, што гэта — адзін з рамантычных сімвалаў Нью-Ёрка. Гэтыя павозкі, напрыклад, з'яўляліся ў мностве кінафільмаў.

У абарону карэт перад галасаваннем выступіў і прэзідэнт ЗША, ураджэнец Нью-Ёрка Дональд Трамп.

«Конныя павозкі ў Нью-Ёрку — гэта квінтэсенцыя Нью-Ёрка. Гэта так сумна, што яны знікнуць — па палітычных прычынах», — напісаў Трамп у сваёй сацсетцы.

Прыхільнікі забароны, абаронцы правоў жывёл, кажуць, што гэта анахранізм і што прымушаць коней цяжка працаваць ва ўмовах шчыльнага вулічнага руху і забруджанага гарадскога паветра — гэта бесчалавечна і небяспечна для конскага здароўя.

Кіраўніца арганізацыі «Народ за этычныя адносіны з жывёламі» Эшлі Бёрн заявіла наконт галасавання ў гарсавеце Нью-Ёрка, што яно азнаменавала сабой канец «агіднага прадпрыемства, якое прымушала коней цягаць цяжкія экіпажы па забітых транспартам вуліцах, у суровых умовах надвор'я, пакуль яны не падалі мёртвымі».

У 2013 годзе Біл дэ Блаза перад абраннем мэрам Нью-Ёрка абяцаў, што забароніць конныя экіпажы ў першы ж дзень на гэтай пасадзе. Стаўшы мэрам, ён сапраўды некалькі разоў спрабаваў увесці забарону, але ў выніку пацярпеў няўдачу.

За апошні год з гэтымі карэтамі адбылося некалькі інцыдэнтаў, якія зноў выклікалі спрэчкі пра іх лёс. З мая 2025 года былі траўмаваныя як мінімум сем турыстаў і фурманаў.

У чэрвені ж адбыўся і смяротны выпадак: конь чагосьці спалохаўся і пабег, экіпаж перакуліўся, у выніку чаго загінуў 18‑гадовы індыйскі турыст, які сядзеў у ім.

Каментары2

  • Гары і хата
    23.10.2026
    Потым сабачак забароняць гуляць па вуліцах. Іслама-камунякі гэткія, ужо імкнуцца гэта зрабіць у Англіі.
  • Атлант
    23.10.2026
    Жесть до чего левачество дошло, всех под одну гребенку, хотят заставить всех ходить в парке!

Цяпер чытаюць

Беларускім гінеколагам раздалі новую метадычку, як размаўляць з цяжарнымі, якія думаюць пра аборт32

Беларускім гінеколагам раздалі новую метадычку, як размаўляць з цяжарнымі, якія думаюць пра аборт

Усе навіны →
Усе навіны

Рубіа пра вайну ва Украіне: Насамрэч яна датычыцца Данбаса14

Наступнай ноччу Еўропа пераходзіць на зімовы час

Ігар Лосік расказаў, што не дало яму паехаць дахам у турме6

Зяленскі: Мы гатовы спыніць гэту вайну як найхутчэй

Трамп прыгразіў Украіне і Расіі пошлінамі 200 працэнтаў5

Шэкспір пісаў п'есы разам са сваім найвядомейшым канкурэнтам. Навукоўцы знайшлі новыя доказы2

Кіраўнік Пентагона загарэўся паставіць у сябе ў кабінеце глобус Эйзенхаўэра. Але па дарозе рэліквію растаўклі11

Праз больш чым 30 гадоў адсутнасці ў Беларусі зноў заўважылі прыкметы жыцця хахулі2

Украіна і Расія абвясцілі рэжым спынення агню ў раёне Алешак з 27 кастрычніка3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Беларускім гінеколагам раздалі новую метадычку, як размаўляць з цяжарнымі, якія думаюць пра аборт32

Беларускім гінеколагам раздалі новую метадычку, як размаўляць з цяжарнымі, якія думаюць пра аборт

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць