Беларускага палітыка і палітвязня Мікалая Статкевіча намінаваў на Нобелеўскую прэмію міру літоўскі палітык, дэпутат Еўрапейскага парламента Пятрас Аўштравічус.

«Дэпутат Еўрапейскага парламента Пятрас Аўштравічус зарэгістраваў лідара беларускай апазіцыі Мікалая Статкевіча кандыдатам на прысваенне Нобелеўскай прэміі міру. Шалёная праца ў аўральным парадку па зборы матэрыялаў была праведзена камандай «Народнай Грамады». І мы паспелі да заканчэння тэрміну прыёму заявак», — напісалі паплечнікі палітвязня.
Лідар «Народнай грамады» Мікалай Статкевіч асуджаны да 14 гадоў калоніі асаблівага рэжыму нібыта за «арганізацыю масавых беспарадкаў».
Ён адбывае пакаранне ў Глыбоцкай калоніі. Амаль два гады яго трымаюць у рэжыме інкамунікада — без сувязі з роднымі і знешнім светам.
У 2022 годзе лаўрэатам Нобелеўскай прэміі міру быў прызнаны беларускі праваабаронца і таксама палітвязень Алесь Бяляцкі. 3 сакавіка 2023 года суд прызначыў яму 10 гадоў калоніі ва ўмовах узмоцненага рэжыму.
-
Лукашэнка: Час вяртацца да практыкі, калі Беларусь адказвала за Калінінград, Піцер, Маскоўскую вобласць, часткова Маскву
-
«Еўрапейцы зусім не абавязаныя ісці за амерыканцамі». Прадстаўнік прэзідэнта Польшчы пракаментаваў зварот групы беларускіх палітвязняў да лідараў краін Еўропы
-
Лукашэнка расказаў, на каго з расіян падобныя беларусы
Каментары
Толькі дзе і ў якім стане сам Мікола Статкевіч? Ужо ж больш года, як Наталля Радзіна публічна патрабавала яго паказаць. Рэжым адказаў маўчаннем. Дарэчы, магчыма, што і саму схему, калі ўзнікла "інкуманікада", то прыдумалі, каб замаўчаць Статкевіча.