Свет2727

«Спадар прэзідэнт, не Украіна пачала гэтую вайну». Заявы Трампа аб Украіне і яго канфлікт з Зяленскім шакавалі многіх рэспубліканцаў

Прэзідэнт ЗША Дональд Трамп зрабіў рэзкі паварот у адносінах з Украінай, абрынуўшыся з цяжкімі абвінавачваннямі на Уладзіміра Зяленскага, пры гэтым не сказаўшы ніводнага дрэннага слова пра Пуціна, піша Bild.

Фота: Chip Somodevilla / Getty Images

Гэты раптоўны разварот у амерыканскай палітыцы выклікае супраціў нават унутры яго партыі.

Што кажуць рэспубліканцы?

Кен Адельман, былы пасол ЗША ў ААН, які ўдзельнічаў у трох сустрэчах Рэйгана з Гарбачовым: «Мяне ванітуе ад таго, што адбываецца. Замест «Знішчыце гэтую сцяну, спадар Гарбачоў» пры Трампе мы бачым «Вы можаце рабіць усё, што хочаце, спадар Пуцін».

Ліз Чэйні, экс-кангрэсвумен і крытык Трампа: «Трамп — са сваёй прыхільнасцю Пуціну, разваротам ад Украіны і хлуснёй пра гісторыю — гэта антытэза ўсяму, за што выступаў Рональд Рэйган!»

Біл Крыстал, былы чыноўнік адміністрацыі Рэйгана і Буша: «НАТА і ўдзел ЗША ў Еўропе захоўваюць мір ужо 80 гадоў. Дурное і безразважнае рашэнне ставіць гэта пад пагрозу. І дзеля чаго? Каб спадабацца Пуціну?»

Майк Пенс, былы віцэ-прэзідэнт Трампа, у X (Twitter): «Спадар прэзідэнт, не Украіна пачала гэтую вайну. Расія распачала несправакаванае і жорсткае ўварванне, якое забрала сотні тысяч жыццяў. Дарога да міру павінна грунтавацца на праўдзе».

Джон Болтан, былы дарадца Трампа: «Трамп ужо капітуляваў перад Пуціным падчас мірных перамоваў…»

Рэспубліканцы, якія памятаюць палітыку Рэйгана і канец Халоднай вайны, асуджаюць курс Трампа, які можа падарваць трансатлантычны альянс, што існуе ўжо 75 гадоў.

Каментары27

  • Ёсік
    20.02.2025
    А дзе той руды сталы амерыканец, які на ўсялякіх сходах шкадаваў Украіну, лаяўся ў бок пуціна і пагражаў яму, казаў, што вайну спыне, як толькі сонца абыйде зямлю адзін раз. Пуцін сьвяткуе - да лукашэнкі, асада дадаўся шчэ адзін аматар казак аб рурыках.
  • Плоды интернет - охлократии
    20.02.2025
    Войну надо заканчивать. Но краснобайство вредит делу мира. Вносит ненужную нервозность и может привести в к эскалации.
  • бабруйчанін
    20.02.2025
    Джон Макейн кандыдат ад рэспубліканцаў уплывовы палітык дасведчаны па Беларусі нават у сваім апошнім жаданні забараніл прысутнічаць на Сваім пахаванні Трампу на той час прэзідэнту ЗША. Родныя выканалі апошнюю волю ..

Цяпер чытаюць

Арыштавалі прадстаўнікоў кампаніі Bayer у Беларусі15

Арыштавалі прадстаўнікоў кампаніі Bayer у Беларусі

Усе навіны →
Усе навіны

Мінчанка знайшла абгарэлыя купюры. Ці можна іх абмяняць?

Яму далі 15 гадоў па паказаннях Пратасевіча. Ён пасівеў за адну ноч40

29‑гадовага беларуса забілі ў Маскве. Падазраюць іншага беларуса4

У Лёзне ў гаражы знайшлі бітоны з чалавечымі парэшткамі1

Жанчына ў Бабруйскім раёне памерла ад укусу змяі

На «Мінск-Арэне» шайба трапіла заўзятарцы ў галаву. Хакеісты наведалі яе ў бальніцы1

МНС назвала нечаканыя крыніцы радыяцыі ў паўсядзённым жыцці3

«Прапанавалі каву, бутэрброд — а потым адвезлі ў СІЗА». Уладальнік «Новага зроку» расказаў, як яго затрымалі па ноце Інтэрпала1

У Яраслаўлі пасля атакі дронаў гарыць буйны НПЗ1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Арыштавалі прадстаўнікоў кампаніі Bayer у Беларусі15

Арыштавалі прадстаўнікоў кампаніі Bayer у Беларусі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць