Грамадства

ІТ-холдынг, які прывозіў Тыля Швайгера і сышоў у прастой, абяцае заплаціць камандзе — знайшоўся «буйны інвестар»

ІТ-група Blockchain Sports Ecosystem, якая на мінулым тыдні сышла ў вымушаны прастой з-за фінансавых праблем, здаецца, знайшла сродкі, каб выйсці з крызісу. Пра гэта кампанія паведаміла ў лісце супрацоўнікам, піша Devby.io.

«У выніку працяглых перамоў з ключавымі партнёрамі мы дасягнулі дамоўленасцяў з буйным інвестарам, што забяспечыць нам доўгатэрміновае фінансаванне. Першы этап пачнецца ўжо ў панядзелак. Гэта важны крок да стабілізацыі нашага бізнесу і стварэння асновы для далейшага развіцця», — гаворыцца ў лісце.

Кампанія не раскрыла іншых падрабязнасцяў перамоў, у тым ліку не назвала імёны інвестараў. Але паабяцала ўжо з 1 красавіка пачаць пагашэнне запазычанасці «перад супрацоўнікамі і контрагентамі ва ўсіх аддзелах і падраздзяленнях».

Blockchain Sports Ecosystem не выплачвае зарплаты супрацоўнікам ужо 2—3 месяцы. З 25 сакавіка ІТ-група перайшла ў вымушаны прастой.

«Мы вымушаныя прыпыніць працу ў сувязі з неабходнасцю стабілізацыі сітуацыі з арэндай памяшканняў і фінансавымі пытаннямі, у тым ліку хуткай выплатай запазычанасці па заработнай плаце», — паведаміла кампанія супрацоўнікам.

Ці скасуе кампанія сваё рашэнне аб месячным прастоі пасля знаходжання доўгатэрміновага фінансавання? Невядома. «Пакуль чакаем навін, ніякіх падрабязнасцяў няма», — пракаментаваў сітуацыю адзін з супрацоўнікаў кампаніі. Паводле іншага, каманда «вельмі разлічвае» на пагашэнне запазычанасці па зарплаце.

ІТ-група Blockchain Sports Ecosystem аб’ядноўвае некалькі каманд/кампаній/юрыдычных асоб, у тым ліку рэзідэнта ПВТ X-Labs inc. У Беларусі яна вядомая каля паўтара года.

Штат налічвае як мінімум некалькі соцень чалавек. Супрацоўнікі называлі лічбы ад 800 да 1000 чалавек, а з улікам расійскага офіса — нават больш; на старонцы Blockchain Sports у LinkedIn пазначаны дыяпазон ад 1 тысячы да 5 тысяч чалавек.

Судзячы па сайце, ІТ-група мае штаб-кватэру ў Дубаі і тры асноўныя дамены — мотаспорт, дрыфт, футбол. У лістападзе 2024 года яна прывозіла ў Беларусь акцёра Тыля Швайгера.

З пачатку гэтага года ў Blockchain Sports Ecosystem узніклі праблемыз выплатай зарплат. Па словах супрацоўнікаў, гэта звязана з сыходам асноўнага інвестара. З-за адсутнасці грошай людзей нават не могуць звольніць: іх няма чым разлічыць.

Каментары

Цяпер чытаюць

Новы мастацкі кіраўнік Купалаўскага — расіянін з правінцыйных тэатраў14

Новы мастацкі кіраўнік Купалаўскага — расіянін з правінцыйных тэатраў

Усе навіны →
Усе навіны

Трамп: Вайна ў Іране «практычна скончаная»20

Трамп пазваніў Пуціну, каб абмеркаваць Іран і Украіну2

«Гарызонт» выпусціў аранжавы ноўтбук як сімвал беларускай жанчыны4

Гурт «Іванушкі International» стане проста «Іванушкамі», бо «англіцызмы задзяўблі»16

Пуцін прапанаваў Еўропе зноў купляць у яго нафту і газ6

26‑гадовая цяжарная ў Дзяржынску памерла праз беларускі антыбіётык, які раней ужо забаранялі — бо ад яго загінула некалькі жанчын22

Калі вайна ў Іране найбліжэйшым часам не скончыцца, свет можа ўступіць у наймацнейшы энергакрызіс з 1970‑х гадоў2

«Мне казалі: ты гаворыш як канадскі эмігрант». Сяргей Шупа расказаў пра Вільню 90-х, параўнанне літоўскай літаратуры з беларускай і адрозненні паміж народамі8

У Мінску на праспекце Пераможцаў памёр мужчына

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Новы мастацкі кіраўнік Купалаўскага — расіянін з правінцыйных тэатраў14

Новы мастацкі кіраўнік Купалаўскага — расіянін з правінцыйных тэатраў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць