Грамадства99

«Прыехала, каб шэсць гадзін паглядзець тэлевізар». Беларуску са статусам уцекача не пусцілі ва Украіну без візы

Беларуская актывістка спрабавала трапіць ва Украіну, маючы на руках трэвэл-дакумент і пастаянны дазвол на жыхарства ў Чэхіі, але яе развярнулі.

Львоўскі чыгуначны вакзал. Фота: Львоўская абласная вайсковая адміністрацыя / loda.gov.ua

Месяц дзяўчына планавала паездку ў Львоў, куды яе запрасілі на гарадское мерапрыемства. Актывістка павінна была прадстаўляць на ім беларускую моладзь.

Каб пераканацца, што яе прапусцяць на мяжы, беларуска пісала ва ўкраінскую амбасаду ў Чэхіі: там ёй сказалі, што візы не выдаюць і што дастаткова будзе трэвэл-дакумента і дазволу на пастаяннае пражыванне. Яе пратэрмінаваны беларускі пашпарт знаходзіўся ў чэшскіх чыноўнікаў.

3 красавіка дзяўчына перайшла мяжу Польшчы і села ў цягнік, які накіроўваўся да Украіны. Правадніца, якая павінна была праверыць дакументы, зблытала чэшскі трэвэл-дакумент з рэальным пашпартам і прапусціла беларуску без дадатковых пытанняў.

Ужо ў цягніку, падчас праверкі ад памежнай службы Украіны, высветлілася, што актывістцы патрэбна віза. Яе перавялі ў іншы вагон, дзе «быў цэлы натоўп памежнікаў». Яны спыталі, чаму дзяўчына думае, што ёй не патрэбна віза.

«Я пачала прыводзіць аргумент, што я пісала ў амбасаду, дзе мне адказалі, што праблем з уездам не будзе. Аднак толькі ў вагоне цягніка на тэрыторыі Украіны мне патлумачылі, што павінен быць не чэшскі, а ўкраінскі дазвол на пастаяннае пражыванне, каб не было праблем з уездам», — расказала яна «Нашай Ніве».

Дакумент аб забароне прайсці ўкраінскую мяжу без візы. Фота: асабісты архіў гераіні

Памежнікі таксама звязалі гэта з тым, што ў трэвэл-дакуменце ў полі для грамадзянства ў дзяўчыны было напісана «бежанка» і толькі ў нацыянальнасці — «беларуска». Пры гэтым у адмове ва ўездзе пазначылі яе грамадзянства — «Беларусь».

«Яны сказалі, што калі б у мяне быў беларускі пашпарт, то без праблем бы пусцілі», — узгадвае дзяўчына.

Калі цягнік спыніўся ў Львове, беларуску адвялі ў закрытае памяшканне на вакзале — там яна шэсць гадзін чакала, пакуль можна будзе з'ехаць назад. Правадніца цягніка, якая пераблытала пашпарты, будзе павінна заплаціць штраф.

Памяшканне, у якім беларуска чакала на Львоўскім вакзале. Фота: архіў гераіні

Усе шэсць гадзін чакання ўкраінскія памежнікі ветліва размаўлялі з беларускай і пыталі, ці не трэба ёй папіць ці паесці. 

«Мы настолькі душэўна размаўлялі пра тое, што адбываецца ва Украіне, у Беларусі. Мы зразумелі адно аднаго. І настолькі засталося станоўчае ўражанне ад паездкі, нягледзячы на гэты канфуз, які выйшаў, што я б з'ездзіла яшчэ раз без візы. Проста таму што мы класна правялі час разам», — кажа яна.

У пакоі, дзе сядзела актывістка, тэлевізар пастаянна паказваў навіны. Па каналах круцілі агітацыю ісці ў войска, а рэпарцёры расказвалі аб тым, куды патрапілі ракеты. Некалькі разоў прагучала паветраная трывога — людзі не рэагавалі на яе ні ў памяшканні, ні на вуліцы. 

«Але калі так ацаніць сітуацыю, то я проста прыехала ў Львоў, каб шэсць гадзін паглядзець тэлевізар у закрытай прасторы і з'ехаць дадому».

Каментары9

  • А
    07.04.2025
    Такія правілы яшчэ да 24.02.2022 былі. І не толькі з Украінай так. З трэвэл дакументам віза трэба шмат у якія краіны дзе звычайна беларусам бязвіз. Сябар так у Турэччыне ў міграцыйнай кутузцы пасядзеў. Казаў, кармілі ежай з Макдональдса )
  • Лёлік з-пад Лімасола
    07.04.2025
    здаецца, гэтае скуголянее без пяці хвілін "а што здарылася"
  • Сяргей
    07.04.2025
    Усё правільна яе не пусьцілі. Ёй трэба было афармляць візу. Законы трэба чытаць. Пытаньне, каб у гэты трэвэл-дакумент візу паставілі. Але думаю, што паставілі б. Бяда наагул з гэтымі трэвэл-дакументамі. Ня могуць людзі нармальна выязджаць.

Цяпер чытаюць

Муж Сямашкі быў не адзіным, хто атрымаў пашпарт прыкрыцця 13 лютага 2018 года46

Муж Сямашкі быў не адзіным, хто атрымаў пашпарт прыкрыцця 13 лютага 2018 года

Усе навіны →
Усе навіны

Улады назвалі сабекошт паездкі ў грамадскім транспарце Мінска28

«Прабачце, беларусы!» Жыхарка Слуцка ўзяла на сябе адказнасць за красавіцкія снегапады3

«Наступілі на руку і зламалі тры пальцы, білі электрошокерам у пах» — экс-палітвязень з суполкі «Саюз беларускага нацыянальнага шчыта»2

У Беларусі выкрылі схему незаконнай легалізацыі замежнікаў1

У Мінску прадаюць кватэру ў стылі палаца3

Дэфіцыт жалеза: як яго распазнаць?1

«Польшча для хлопца — квіток у адзін канец на 10+ гадоў». Куды паступаюць дзеці айцішнікаў10

Кадэбэшнік адпраўляў прастытутак у Фінляндыю, а цяпер арыстакрат. Як сям'я расійскіх шпіёнаў ператварылася ў еўрапейскіх магнатаў7

Еўрасаюз запусціў праграму падтрымкі адукацыі беларусаў, якія пацярпелі ад палітычных рэпрэсій6

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Муж Сямашкі быў не адзіным, хто атрымаў пашпарт прыкрыцця 13 лютага 2018 года46

Муж Сямашкі быў не адзіным, хто атрымаў пашпарт прыкрыцця 13 лютага 2018 года

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць