Свет

Рубіа: Вядзецца падрыхтоўка да асабістай сустрэчы Трампа і Пуціна

Дзяржаўны сакратар ЗША Марка Рубіа заявіў, што амерыканская адміністрацыя працягвае працаваць над арганізацыяй асабстай сустрэчы амерыканскага прэзідэнта Дональда Трампа і расійскага кіраўніка Уладзіміра Пуціна, піша Бі-бі-сі.

Дональд Трамп і Уладзімір Пуцін

15 мая Трамп заявіў, што да ягнайо асабістай сустрэчы з Пуціным рэальны прагрэс у пытанні ўстанаўлення міру ва Украіне немагчымы. У панядзелак Трамп абяцаў правесці з Пуціным тэлефонную размову, а затым стэлефанавацца з Уладзімірам Зяленскім і прадстаўнікамі краін НАТА.

«Урэшце, адна з рэчаў, якія дапамогуць выйсці з гэтага тупіка, верагодна, адзіная рэч — гэта прамая размова паміж прэзідэнтам Трампам і Уладзімірам Пуціным», — сказаў Рубіа ў эфіры тэлепраграмы CBS Face the Nation.

Рубіа таксама спыталі, ці ідзе ўжо падрыхтоўка да такой сустрэчы.

«Мы, зразумела, зрабілі такую прапанову, прэзідэнт яе ўжо зрабіў публічна, — адказаў кіраўнік Дзярждэпа ЗША. — Тэхнічныя дэталі такой сустрэчы запатрабуюць некаторай працы.

Магу сказаць, што проста цяпер усё гэта плануецца — з пункту гледжання выбару месца і даты. Але прэзідэнт хоча яе правесці, правесці так хутка, як будзе магчыма. Я думаю, што расійскі бок таксама выказаў жаданне зрабіць гэта. І цяпер пытанне толькі ў тым, каб усіх звесці разам, вырашыць, дзе і калі».

Каментары

Цяпер чытаюць

Усе навіны →
Усе навіны

Расійскі дэпутат Дзярждумы Віталь Мілонаў расказаў, што забіваў на вайне супраць Украіны5

Пуцін заявіў, што ніколі нічога не баяўся9

Суд у Сірыі завочна прысудзіў Башара Асада да смяротнага пакарання

Мы няправільна выбіраем час ежы

Лукашэнка задумаўся, як ажывіць нараджальнасць, каб мы не зніклі як нацыя38

Ціханоўская пра Мілінкевіча: Яго адданасць Беларусі натхняла4

«Следчы гэтаму лукашысту сказаў: галоўнае, прызнай віну ў здрадзе дзяржаве — і адпусцім цябе на хімію»1

Колькі будуць каштаваць школьныя падручнікі ў новым навучальным годзе

З сайтам Bypol нешта дзіўнае: спачатку паказвалася рэклама дзіцячага харчавання, а цяпер сайт недаступны3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Памёр Аляксандр Мілінкевіч32

Памёр Аляксандр Мілінкевіч

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць