У Арлоўскай вобласці Расіі рухнуў вайсковы верталёт, які паляваў на ўкраінскія дроны
Два члены экіпажа загінулі.

Верталёт Мі-8 пацярпеў крушэнне на тэрыторыі закінутага хімічнага прадпрыемства на ўскрайку пасёлка Нарышкіна.
Паводле папярэдніх звестак, загінулі два чалавекі: пілот і бортмеханік, піша Mash.
Як паведамляецца, пілот да апошняга манеўраваў, спрабуючы адцягнуць верталёт як мага далей ад прыватных жылых дамоў, што знаходзіліся менш чым за кіламетр ад месца здарэння.
У выніку крушэння верталёт быў разбураны.
Каментары