Нерухомасць11

Калі аб'яднаць лоджыю з пакоем у кватэры, чым гэта пагражае

Некаторыя ўладальнікі кватэр, жадаючы павялічыць жылую плошчу, аб’ядноўваюць у адну прастору лоджыю і суседні пакой з пераносам радыятара з падаконнай сцяны ў іншае месца. Якімі наступствамі можа абярнуцца такая перапланіроўка, даведаліся «Мінск-Навіны» ў ЖЭУ № 3 Першамайскага раёна.

Фота: сацсеткі

Паслугі па пашырэнні пакоя за кошт лоджыі або балкона прапануюць некаторыя сталічныя кампаніі, якія спецыялізуюцца на рамонтных працах. Так, адна з арганізацый запэўнівае патэнцыяльных заказчыкаў, што зробіць перапланіроўку «прафесійна», абяцаючы «строга па дзяржстандартах» зрабіць «дэмантаж балконнага блока, шкленне лоджыі цёплым шклопакетам, уцяпленне і аздабленне ўнутры».

— Такі від перапланіроўкі забаронены: павелічэнне плошчы памяшкання, якую ацяпляюць, за кошт далучэння нават ідэальна ўцепленых балкона або лоджыі прыводзіць да цепластрат — сістэма цеплазабеспячэння жылога дома не разлічана на абаграванне дадатковых квадратных метраў, — папярэджвае начальнік юрыдычнага аддзела ЖЭУ № 3 Першамайскага раёна Аляксей Скалдзін. — Парушальніку пагражаюць значныя фінансавыя выдаткі — яму давядзецца не толькі заплаціць штраф, але і вярнуць усё ў першапачатковае становішча.

Тым не менш, некаторыя лоджыі можна зрабіць «бліжэйшымі». Напрыклад, калі лоджыя цягнецца ўздоўж двух памяшканняў — пакоя і кухні, а дзверы размешчаны ў пакоі, дапускаецца ўладкаванне дадатковага выхаду і з кухні пры наяўнасці дастатковай адлегласці паміж сцяной і акном, адзначыў спецыяліст.

Даведка

З 1 студзеня самавольнае пераабсталяванне або перапланіроўка, згодна з ч. 4 і ч. 5 арт. 22.12 Кодэкса аб адміністрацыйных правапарушэннях, караюцца штрафам у памеры:

— да 20 базавых велічынь, або 840 рублёў, калі самавольнае пераабсталяванне або перапланіроўка жылых і нежылых памяшканняў, у тым ліку інжынерных сістэм (ацяплення, гарачага і халоднага водазабеспячэння, каналізацыі, газазабеспячэння, электразабеспячэння, вентыляцыі), выканана без змянення апорнай здольнасці канструкцый;

— ад 10 да 30 базавых велічынь, або ад 420 да 1 260 рублёў, калі самавольнае пераабсталяванне або перапланіроўка прывяла да зніжэння апорнай здольнасці канструктыўных элементаў будынка, а таксама калі выканана пераабсталяванне вентыляцыйных шахт і каналаў.

Каментары1

  • маленькая архітэктарка цемры
    26.05.2025
    дарэчы, лоджыя, згодна Жыллёвага кодэкса не ўваходзіць у агульную плошчу кватэры

Іна Кулей: Мілінкевіч перамог смерць, але шлях да поўнага адужання няблізкі4

Іна Кулей: Мілінкевіч перамог смерць, але шлях да поўнага адужання няблізкі

Усе навіны →
Усе навіны

У Расіі пачалі прадаваць беларускія планшэты, падазрона падобныя да кітайскіх2

Найгоршая ў Еўропе. Беларусь сярод аўтсайдараў у сусветным рэйтынгу ШІ11

У Мінску чалавек памёр на аўтобусным прыпынку1

Хто тая Аліна, з якой Лукашэнка танцаваў гэтым разам на навагоднім балі27

Марыя Калеснікава запісала калядны зварот на пяці мовах ВІДЭА30

Сям'я Ціханоўскіх павіншавала беларусаў з Калядамі ФОТА9

Развітанне з Мікітам Мелказёравым пройдзе 30 снежня ў Варшаве2

У Вялікім Егіпецкім музеі на вачах наведвальнікаў збіраюць карабель фараона Хеопса

Цапкала адказаў Коўлу. І зрабіў выгляд, што яго не злавілі на хлусні17

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Іна Кулей: Мілінкевіч перамог смерць, але шлях да поўнага адужання няблізкі4

Іна Кулей: Мілінкевіч перамог смерць, але шлях да поўнага адужання няблізкі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць