Грамадства77

Латушка: У мяне ёсць асцярогі за жыццё Анжалікі Мельнікавай

Нацыянальная пракуратура Польшчы захоўвае кваліфікацыю расследавання ў дачыненні да Анжалікі Мельнікавай як незаконнае пазбаўленне волі, паведаміў «Белсату» кіраўнік Народнага антыкрызіснага ўпраўлення Павел Латушка.

«Зараз актыўна ідуць апытванні сведкаў па дадзенай крымінальнай справе — як сябраў Каардынацыйнай Рады з розных фракцый, так і чальцоў каманды Народнага антыкрызіснага кіравання. На жаль, я абмежаваны абавязальніцтвамі аб невыдаванні ходу аператыўных следчых дзеянняў. Але, разам з тым, я магу сказаць сваё ўласнае меркаванне: у мяне ёсць асцярогі за жыццё Анжалікі Мельнікавай», — сказаў ён.

Нагадаем, некалькі дзён таму стала вядома, што зніклая напрыканцы сакавіка спікерка Каардынацыйнай рады Анжаліка Мельнікава магла мець рамантычныя адносіны з мужчынам, які з'яўляецца агентам спецслужбаў Беларусі.

Анжаліка Мельнікава пакінула тэрыторыю Польшчы і Еўрасаюза 26 лютага 2025 года. Паводле расследавальнікаў, за дзень да вылету яна забраніравала пражыванне ў пяцізоркавым гатэлі на Шры-Ланцы, дзе ўжо бывала раней. З 28 лютага па 7 сакавіка Мельнікава жыла ў тым гатэлі з дзецьмі. 7 сакавіка Мельнікава з дзецьмі паляцела ў Дубай, там ейны след губляецца.

Паводле «Кіберпартызанаў», у сакавіку з рахунку фонду Мельнікавай былі выведзеныя вялікія сумы грошай, што прызначаліся для «Кіберпартызанаў» і Каардынацыйнай рады — агулам з рахунку вывелі 150 тысяч даляраў.

Пасля гэтага кантактавала з паплечнікамі з Каардынацыйнай рады праз відэасувязь, але не праз асабістыя сустрэчы: казала, што хварэе. 25 сакавіка перастала выходзіць на сувязь. 13 сакавіка ейны тэлефон выкарыстоўвалі для доступу да файлаў Каардынацыйнай рады з беларускага IP-адрасу — імаверна, тэлефон быў на тэрыторыі Беларусі.

Дзе яна знаходзіцца зараз — невядома.

Каментары7

  • І лукашня маўчыць...
    28.05.2025
    І лукашня маўчыць...
    Такая б казалася "аперацыя" імі праведзена, калі б верыць плёткам і чуткам, што зараз на хайпе распаўсюджваюць.
    Але ніякай інфы з боку лукашні. Ні фота, ні відэа...
    Яны гэтак жа адмоўчваліся наконт знікнення Завадскага, Ганчара, Красоўскага, Захаранкі, пасля забойства журналістаў Бебеніна і Веранікі Чаркасавай.
    Мельнікава ж была па факце трэццім чалавекам у дэмруху - кіраўніца протапарламенту, які пра ёй вызналі на міжнародным узроўні прадстаўнічым органам беларусаў, чальцы КР сталі прымаць удзел у паседжаннях Парламенцкай Асамблеі Рады Еўропы. Апасля дакладу Мельнікавай з сабранымі доказамі аб неабходнасці прыцягнення лукі з падзельнікамі да адказнасці ў ПАРЭ ў тым ліку ў статут аб Спецтрыбунале аб агрэсіі супраць Украіны па ініцыятыве беларусаў была ўнесена праўка аб распаўсюдзе яго дзейнасці і на луку з саўдзельнікамі.
    Яна арганізавала публічную дзейнасць КР, была стратэгічным дарадцай у НАУ, больш за два гады кіравала фондам кібераў. І ўсе характарызавалі яе, як вельмі прафесійага і мэтанакіраванага спецыяліста. Канешне пагражала луке
  • Недаверлівая
    28.05.2025
    А ў мамы Аксаны асцярогаў няма. Каму верыць?
  • 1
    28.05.2025
    Можа, гэбнюк сапраўды закахаўся, кінуў сваё ГБ і яны добра жывуць недзе на Балі за грамадскія грошы.

Цяпер чытаюць

Арыштавалі прадстаўнікоў кампаніі Bayer у Беларусі15

Арыштавалі прадстаўнікоў кампаніі Bayer у Беларусі

Усе навіны →
Усе навіны

Мінчанка знайшла абгарэлыя купюры. Ці можна іх абмяняць?

Яму далі 15 гадоў па паказаннях Пратасевіча. Ён пасівеў за адну ноч40

29‑гадовага беларуса забілі ў Маскве. Падазраюць іншага беларуса4

У Лёзне ў гаражы знайшлі бітоны з чалавечымі парэшткамі1

Жанчына ў Бабруйскім раёне памерла ад укусу змяі

На «Мінск-Арэне» шайба трапіла заўзятарцы ў галаву. Хакеісты наведалі яе ў бальніцы1

МНС назвала нечаканыя крыніцы радыяцыі ў паўсядзённым жыцці3

«Прапанавалі каву, бутэрброд — а потым адвезлі ў СІЗА». Уладальнік «Новага зроку» расказаў, як яго затрымалі па ноце Інтэрпала1

У Яраслаўлі пасля атакі дронаў гарыць буйны НПЗ1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Арыштавалі прадстаўнікоў кампаніі Bayer у Беларусі15

Арыштавалі прадстаўнікоў кампаніі Bayer у Беларусі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць