Свет1111

З жыцця здраднікаў: маёнтак Азарава пад Масквой

Пакуль Украіна аплаквае герояў Нябеснай сотні і патанае ў крыві на ўсходзе, былыя лідары дзяржавы ўладкоўваюць свой расійскі побыт у статусе vip-бежанцаў.

Нядаўна мне ўдалося высветліць, што сям'я збеглага экс-прэм'ер-міністра Украіны і лідара Партыі рэгіёнаў Мікалая Азарава валодае асабняком у элітным Падмаскоўі.

У адрозненне ад усіх папярэдніх паведамленняў пра той ці іншы аб'ект, які нібыта купілі ўцекачы-карупцыянеры, гэты выпадак пацверджаны дакументальна.

Такім чынам, уладанне Азарава размешчана ў клубным пасёлку «Маналіт» — гэта Маскоўская вобласць, Істрынскі раён, вёска Вароніна, 26 кіламетр Наварыжскай шашы.

Вось карта, размешчаная на кантрольна-прапускным пункце элітнай рэзервацыі, якую сфатаграфавалі для мяне неабыякавыя людзі. Надзел нумар 35 адзначаны як уласнасць Аляксея Азарава — сына Мікалая Азарава і ўсё яшчэ дзейнага дэпутата вярхоўнай рады ад горада Славянска.

Разам з журналістамі РБК нам удалося знайсці выпiску з расійскага Адзінага дзяржрэестра правоў на нерухомую маёмасць.

Згодна з дакументамі, гэты ўчастак атрымаў новага ўладальніка 21 сакавіка 2014 года — праз месяц пасля падзення рэжыму Януковіча і ўцёкаў усёй яго банды ў Расію.

Уладальнікам нерухомасці з'яўляецца Эдуард Шайхулісламавіч Фатхулін — бацька жонкі Аляксея Азарава і сват былога прэм'ера Мікалая Азарава.

Дачка Эдуарда Фатхуліна Лілія — жонка Аляксея Азарава, уладальніца пакінутай на волю лёсу карціннай галерэі ў Вене, а таксама аўстрыйскага выдавецкага дома Publishing Deluxe Holding GmbH, пра якія я пісаў у студзені гэтага года.

Сёння дом у гарадку «Маналіт» з участкам плошчай 40 сотак, то бок такі ж, як у Азарава, можна купіць за 8,5 мільёнаў даляраў.

Нішто сабе для клана, які знаходзіўся ў кіраўніцтве Украіны апошнія 15 гадоў.

(Дарэчы, для разумення коштаў у Маскве: дом Лазаранкі на 10 спальняў у запаведнай зоне ў Каліфорніі быў набыты ў жніўні гэтага года за 5 мільёнаў.)

Умовы, у якіх жыве сям'я Азарава, мала адрозніваюцца ад ладу жыцця ва Украіне — яны ізаляваныя ад рэальнага жыцця высокім плотам элітарнасці. «На тэрыторыі пасёлка свая школа, дзіцячыя пляцоўкі, прагулачныя зоны, сажалка, храм, малапавярховы дом з кватэрамі для персаналу», — апісваюць гарадок «Маналіт» прадаўцы нерухомасці.

«Пасёлак быў спраектаваны вядомым архітэктарам Чыставым у неакласічным стылі. Упрыгажэннем пасёлка стала шыкоўная сажалка з праточнай вадой. Уязная група з трыумфальнай аркай — яшчэ адна асаблівасць архітэктурнага ансамбля. Яшчэ адным элементамі вытанчанага ландшафтнага дызайну стаў цэнтральны бульвар, гадзіннікавая вежа, ратонда, асветлены пад'езд да пасёлкаў».

Набожны Азараў з камфортам зможа замольваць грахі: «На тэрыторыі ўжо адкрыты дзейны праваслаўны храм».

Акрамя таго, дзеці Азарава-малодшага змогуць ходзіць у школу, нават не пакідаючы тэрыторыю гета:

«Маскоўская Ламаносаўская школа абрала менавіта гэты элітны жылы комплекс для адкрыцця там свайго філіяла. Акрамя таго, у пасёлку ёсць дзіцячыя пляцоўкі, тэнісныя корты, дзіцячыя і дарослыя басейны, футбольнае поле, трэнажорная зала, саўна, руская лазня, дзіцячая студыя. Для поўнай бяспекі жыхароў пасёлка выкарыстаны ахоўныя сістэмы высокай якасці».

Ну і куды без дадатковай элітарнасці для і без таго элітных Азаравых:

«Жыхары клубнага катэджнага пасёлка «Маналіт» становяцца членамі Ангельскага клуба, а таксама закрытага Маскоўскага клуба «Маналіт», перад імі разгортваюцца велізарныя перспектывы і мноства пераваг», — абяцае рэкламная аб'ява.

Якія перспектывы чакаюць Аляксея Азарава, проста нецікава. А вось пра перспектывы былога прэм'ера Мікалая Азарава выказаць здагадку нескладана: сытая пенсія, праклёны суграмадзян і не вельмі пышнае пахаванне ў роднай Расіі.

Застаецца верыць, што калі-небудзь, пасля змены ўлады ў Крамлі, Украіна зможа канфіскаваць і гэту маёмасць Азаравых. Няхай гэтая думка «сагравае» ўкраінскіх палітычных «бежанцаў» доўгімі падмаскоўнымі вечарамі.

Каментары11

Цяпер чытаюць

На праспекце Незалежнасці неадэкват на BMW пратараніў восем аўтамабіляў4

На праспекце Незалежнасці неадэкват на BMW пратараніў восем аўтамабіляў

Усе навіны →
Усе навіны

Работніцы «Мінск-Арэны» далі калонію за «садзейнічанне экстрэмізму»5

У Бярэзінскім раёне знойдзеныя новыя сляды зніклага хлопчыка2

У Беларусі забароняць прадаваць у крамах дробную бульбу2

Падчас візіту ў Аўстралію Святлана Ціханоўская перамяшчалася па Сіднэі на Uber17

Выйшаў трэйлер фільма «Крамлёўскі чараўнік» пра Уладзіміра Пуціна3

Былы адвакат Трампа і галівудскі прадзюсар бяруць пад кантроль ізраільскага вытворцу шпіёнскай праграмы Pegasus

Праца Віленскага аэрапорта зноў была парушана з-за кантрабандных шароў

ФСБ заявіла, што сарвала аперацыю Украіны па ўгоне МіГ-31 для нібыта правакацыі на авіябазе NATO2

Вядомая фітнэс-блогерка зрабіла вяселле ў беларускіх паганскіх традыцыях ФОТЫ14

больш чытаных навін
больш лайканых навін

На праспекце Незалежнасці неадэкват на BMW пратараніў восем аўтамабіляў4

На праспекце Незалежнасці неадэкват на BMW пратараніў восем аўтамабіляў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць