Здарэнні11

Мінчанка аддала 67 000 рублёў 81-гадовай пенсіянерцы, а тая адвезла наяўныя за мяжу

У Першамайскае РУУС сталіцы звярнулася 70-гадовая жанчына, якая паверыла махлярам, што пазванілі ёй ад імя «Белтэлекама», паведамляе «Міліцыя Мінска».

Жанчына згадзілася задэклараваць грошы, каб іх не канфіскавалі падчас ператрусу, пра што напісала адпаведную заяву, пасля чаго аддала кур’еру нібыта Нацыянальнага банка каля 67 000 рублёў у эквіваленце.

Следчыя ўстанавілі, што грошы заяўніцы забрала 81-гадовая пенсіянерка. Раней жанчына сама стала ахвярай махляроў, якія дзейнічалі па той жа схеме.

Ашуканцы запэўнілі, што ад яе імя праводзяцца незаконныя фінансавыя аперацыі і, каб не стаць фігурантам крымінальнай справы, трэба аказаць дапамогу праваахоўным органам. Па ўказанні махляроў пенсіянерка «дапамагла» заяўніцы задэклараваць грашовыя сродкі і адвезла яе зберажэнні ў суседнюю дзяржаву, дзе перадала невядомым.

Заведзена крымінальная справа за махлярства.

Каментары1

  • crud
    18.06.2025
    У якую суседнюю дзяржаву?

Цяпер чытаюць

Зяленскі ў Вільні: Пакуль шпіц Лукашэнкі мае больш правоў, чым народ Беларусі19

Зяленскі ў Вільні: Пакуль шпіц Лукашэнкі мае больш правоў, чым народ Беларусі

Усе навіны →
Усе навіны

У Рэчыцкім раёне будуюць буйны вайсковы палігон

Дачка Уладзіміра Усера назвала прычыну яго смерці17

Беларуска набыла сталінку ў дачкі Янкі Брыля і паказала, як яе перарабіла ФОТЫ7

Ціханоўская і Латушка ў Варшаве ўсклалі вянкі разам з Наўроцкім і Наўседам14

У Дзяржынску лавілі казулю, якая прыбегла на двор дзіцячага цэнтра ВІДЭА1

У гістарычнага будынка з Глыбокага нарэшце з'явіўся гаспадар1

У новай абароннай стратэгіі ЗША назвалі Расію «пастаяннай, але кантраляванай пагрозай»4

У Капылі з душой упрыгожылі дзіцячую бібліятэку. Выцінанкамі з Пушкіным, Лермантавым і Ясеніным ФОТАФАКТ17

Віталь Кутузаў расказаў, як легенда італьянскага футболу Паола Мальдзіні правалэндаўся тры гадзіны, каб настроіць беларусу інтэрнет

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Зяленскі ў Вільні: Пакуль шпіц Лукашэнкі мае больш правоў, чым народ Беларусі19

Зяленскі ў Вільні: Пакуль шпіц Лукашэнкі мае больш правоў, чым народ Беларусі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць