Кіроўца мікрааўтобуса не справіўся з кіраваннем падчас абгону.

Сёння каля 15:10 у Іванаўскім раёне Брэсцкай вобласці адбылося дарожна-транспартнае здарэнне з удзелам маршрутнага таксі, паведамляе афіцыйны канал МУС Беларусі.
Паводле папярэдняй інфармацыі, 47-гадовы кіроўца мікрааўтобуса Mercedes, які выконваў рэйс Іванава — Гродна, не справіўся з кіраваннем падчас абгону на 465-м кіламетры аўтадарогі М-10 «Мяжа РФ — Гомель — Кобрын».
Маршрутка з’ехала ў левы кювет па ходзе руху і перакулілася.
У выніку здарэння сем пасажыраў былі дастаўленыя ў медыцынскую ўстанову для праверкі стану здароўя. Пра ступень цяжкасці іх траўмаў пакуль не паведамляецца.
На месцы працуюць супрацоўнікі ДАІ і следча-аператыўная група. Прычыны і абставіны аварыі высвятляюцца.


«Людзі, будзьце пільныя! У такой сітуацыі можа апынуцца кожны жыхар ЕС!» Грамадзянін Літвы, асуджаны ў Беларусі да 13 гадоў за «шпіянаж», перадаў ліст з калоніі

Каментары