У Мінску група школьнікаў зрабіла пагром у пустым электрацягніку Stadler на тэрыторыі маторвагоннага дэпо. Паводле даных міліцыі, падлеткі пашкодзілі кабіну цягніка, а агульны памер нанесеных страт ацанілі ў 54 тысячы беларускіх рублёў.

У сацсетках сталічнай міліцыі апублікавалі відэа, якое здымалі самі школьнікі. Яны залезлі ў пусты электрапоезд, пашкодзілі тры інфармацыйныя маніторы ў галоўным вагоне і з дапамогай вогнетушыцеля разнеслі прыборную панэль кабіны.
Сілавікам даволі хутка ўдалося высветліць асобы хуліганаў — імі аказаліся 14– і 15-гадовыя школьнікі, а таксама яшчэ адзін хлопчык 11 гадоў, які непасрэднага ўдзелу ў пранікненні ў цягнік, праўда, не прымаў.
Паводле слоў начальніка ўпраўлення па арганізацыі аховы грамадскага парадку і прафілактыцы міліцыі грамадскай бяспекі ГУУС Мінгарвыканкама Сяргея Гарохава, падлеткі «прагулку» па дэпо загадзя спланавалі, а відэа здымалі, каб паказаць сябрам свае «подзвігі».
За такія дзеянні супраць падлеткаў распачалі крымінальную справу, а матэрыялы перададзеныя ў камісію па справах непаўналетніх. Адзін з фігурантаў ужо раней трапляў у поле зроку міліцыі, таму разглядаецца пытанне пра накіраванне яго ў спецыяльную ўстанову закрытага тыпу.
Акрамя гэтага, міліцыя наведала школы, дзе вучацца фігуранты, і правяла прафілактычныя лекцыі, а таксама сустрэчы з бацькамі.
У Мінску мужчына ў аўтобусе ўдарыў падлеткаў, яны адказалі электрашокерам
У мінскай СДЮШАР 29-гадовы трэнер ударыў вучня — а калі атрымаў вымову, то неўзабаве памёр
У Мінску ДАІ ганялася за падлеткамі на электрасамакатах
У Мінску асудзілі 17-гадовага падлетка, які працаваў кур'ерам тэлефонных махляроў. У адной жанчыны ён забраў $760 тысяч
Каментары