Здарэнні

У Клімавіцкім карэкцыйным цэнтры адбыўся пажар

У Клімавічах 24 верасня адбыўся пажар у раённым цэнтры карэкцыйна-развіваючага навучання і рэабілітацыі, што знаходзіцца на вуліцы 20 гадоў Кастрычніка, паведаміла прэс-служба Міністэрства надзвычайных сітуацый.

Скрыншот з відэа

Паведамленне пра задымленне ў кухні на першым паверсе будынка паступіла ў МНС у 11:34. Прычынай стала ўключэнне электрычнай духоўкі, у якой адбылося загаранне.

На месца адразу выехалі сем адзінак пажарна-выратавальнай тэхнікі. Калі ратавальнікі прыбылі, адкрытага агню ўжо не было. Супрацоўнікі цэнтра хутка зрэагавалі на сітуацыю: яны адключылі электразабеспячэнне і тым самым не далі агню распаўсюдзіцца, пасля чаго ён патух самастойна.

Да прыезду МНС з будынка эвакуяваліся ўсе — 23 чалавекі, у тым ліку шэсць дзяцей. На шчасце, абышлося без пацярпелых.

Каментары

Цяпер чытаюць

Над шэрым кардыналам Нацбанка згусціліся хмары? Затрымалі яго сябра, былога выканаўчага дырэктара Банка развіцця7

Над шэрым кардыналам Нацбанка згусціліся хмары? Затрымалі яго сябра, былога выканаўчага дырэктара Банка развіцця

Усе навіны →
Усе навіны

У Расіі забаранілі слова жопа26

Мінчук атрымаў жыроўку на 1600 рублёў, уся праблема ў вадзе2

Бабруйчанін паставіў сонечную батарэю ў сябе дома — «улетку за святло плаціў 10 рублёў»17

Мінсувязі: У дрэннай мабільнай сувязі вінаваты вашы вокны2

Z-ваенкары паведамляюць пра штурм Гуляйполя14

Расіяне едуць у Беларусь на святы: браніраванне гатэляў падскочыла10

Першая краіна свету забараняе сацсеткі для дзяцей ва ўзросце да 16 гадоў. Як гэта будзе працаваць6

Вызвалілі палітзняволеную маці чатырох дзяцей. Яе мужу прысудзілі 24 гады калоніі3

Шары з кантрабандай з Беларусі даляцелі да Латвіі7

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Над шэрым кардыналам Нацбанка згусціліся хмары? Затрымалі яго сябра, былога выканаўчага дырэктара Банка развіцця7

Над шэрым кардыналам Нацбанка згусціліся хмары? Затрымалі яго сябра, былога выканаўчага дырэктара Банка развіцця

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць