Здарэнні99

У пенсіянеркі з Баранавічаў канфіскавалі 4 кг марыхуаны

У міліцыю паступіла інфармацыя, што жыхарка Баранавічаў, пенсійнага ўзросту, вырошчвае забароненыя расліны на сваім прысядзібным участку, піша СК.

Фота: vecteezy.com

Аператыўная група знайшла і канфіскавала сем кустоў канопляў. Акрамя таго, у доме была знойдзена высушаная расліна. Агульная маса канфіскаваных з агарода канопляў склала амаль тры кілаграмы, а высушаных раслін — 800 грамаў.

Падчас следства 68‑гадовая жанчына распавяла, што дадавала расліну ў гарбату як лекавы сродак, усведамляючы крымінальную адказнасць. Рэцэпт лекавай гарбаты яна знайшла ў інтэрнэце.

Баранавіцкі міжраённы аддзел Следчага камітэта выставіў жанчыне абвінавачванне па ч. 1 арт. 328 Крымінальнага кодэкса Беларусі (незаконныя без мэты збыту выраб, перапрацоўка, набыццё, захоўванне, перавозка або перасылка наркатычных сродкаў) — караецца арыштам, або абмежаваннем волі на тэрмін да пяці гадоў, або пазбаўленнем волі на тэрмін ад двух да пяці гадоў.

Каментары9

  • Ну-ну
    01.12.2025
    -, не, гэта беларуская вэрсія «Оставь! Оставь дозреть, оставь!» (YouTube) :D :D хоць насамрэч шкада бабулю. Патрэбен легалайз, асабліва вось у такіх выпадках, калі відавочна для сябе і відавочна без усякае шкоды іншым. Лукашысцкі ідыятызм: мусар атрымае сабе «палку» сапсаваўшы жыцьцё нявіннаму чалавеку.
  • Вася
    01.12.2025
    Самые интересные слова в этой заметке - "В милицию поступила информация...". Белорус белорусу .... ?

    [Зрэдагавана]
  • Семён Пробующий
    01.12.2025
    Отлично бабуля торчала на досуге. Кузьмича варила,сиречь «молочко» ? - тема не раскрыта.

Цяпер чытаюць

Адцісканні з татам, урокі з мамай. Як жыве і вучыцца сям’я Севярынцаў у Вільні4

Адцісканні з татам, урокі з мамай. Як жыве і вучыцца сям’я Севярынцаў у Вільні

Усе навіны →
Усе навіны

У Беларусі вычарпалі гадавую квоту на электрамабілі

Ігар Карней: Што немагчыма дараваць крыважэрнай сістэме26

Беларускі футбаліст выратаваў чалавека, што тануў1

Пасажыра самалёта ў ЗША прыматалі скотчам да крэсла пасля бойкі на борце1

Пуцін даў указанне трое сутак не біць па Кіеве12

У Гомелі за палітыку асудзілі кіраўніка аб'яднання, якое шукае парэшткі ахвяраў вайны і сталінскіх рэпрэсій, і яго жонку-медсястру9

Кухараў: Будаўніцтва трэцяй лініі метро не пераносіцца1

Новая мадэль Claude за 44 хвіліны ўзламала шыфр, які не маглі разгадаць 373 гады4

«У сезон можна зарабляць на рыбе больш за 10 000 на месяц». Беларуска пра жыццё на Камчатцы11

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Адцісканні з татам, урокі з мамай. Як жыве і вучыцца сям’я Севярынцаў у Вільні4

Адцісканні з татам, урокі з мамай. Як жыве і вучыцца сям’я Севярынцаў у Вільні

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць