Грамадства1010

Завочна будуць судзіць Ганса Зіглінга

Генеральны пракурор Андрэй Швед накіраваў у Вярхоўны Суд крымінальную справу па абвінавачанні ў генацыдзе беларускага народа Ганса Зіглінга, які ўваходзіў у склад СС і ахоўнай паліцыі, паведамляе тэлеграм-канал Генпракуратуры.

Згодна з матэрыяламі справы, Зіглінг непасрэдна арганізаваў карныя аперацыі і акцыі, у ходзе якіх здзейсніў забойствы, уключаючы масавыя, знішчэнне цалкам альбо часткова 11 сельскіх населеных пунктаў.

У прыватнасці, ён пазбавіў жыцця праз расстрэлы з агнястрэльнай баявой зброі і павешанне не менш як 1706 чалавек, уключаючы не менш як 238 загадзя малалетніх дзяцей, а таксама асоб, якія знаходзіліся ў бездапаможным стане, і загадзя састарэлых. Ён жа замахваўся на забойства яшчэ не менш як 30 чалавек, прычыніў асобным цялесныя пашкоджанні рознай ступені цяжкасці, аднак не здолеў давесці злачынныя дзеянні да канца па незалежных ад яго абставінах, паведамляе Генпракуратура.

Зіглінг улетку і ўвосень 1941 года быў у Грэцыі, з лістапада 1941 года быў у Беларусі, арганізоўваў антыпартызанскія аперацыі «Бліц», «Котбус», «Херман», «Ота», падчас якіх вынішчалася мірнае насельніцтва.

У другой палове — камандзір 30‑й грэнадзёрскай дывізіі СС, затым (з 10 лютага па красавік 1945) камандаваў 30‑й дывізіяй СС «Беларусь» або 1‑й Беларускай.

Пасля вайны жыў у Баварыі, памёр у 1975 годзе.

Каментары10

  • Serge
    02.12.2025
    А калі ў РБ будуць судзіць Івана Жахлівага?
  • ?
    02.12.2025
    А калі будуць судзіць лясных бандытау́? Напрыклад камандзіра партызан зайцава і ка, якія расстралялі усю сям'ю Васіля Струпау́ца з вёскі Якімавічы ( дакументальная стужка: "Партызаны" 1997, YouTube, Таццяны Сапач)
  • Вакар
    02.12.2025
    Калі будуць судзіць партызан якія забілі і спалілі жыхароу́ Дражні, Налібакі, Камень і іншых вёсак

Цяпер чытаюць

Уіткаф і Кушнер ацанілі сустрэчу ў Кіеве. Зяленскі падарыў ім футболкі з надпісам «Київський режим»5

Уіткаф і Кушнер ацанілі сустрэчу ў Кіеве. Зяленскі падарыў ім футболкі з надпісам «Київський режим»

Усе навіны →
Усе навіны

Мінскія ўлады расказалі, як будуць змагацца з «акіянам аўтамабіляў» у дварах13

Ва Уздзенскім раёне на гіганцкай патэльні за раз прыгатавалі 150 кілаграмаў смажанай бульбы ФОТЫ7

У Мядзеле мужчына паставіў на паркоўку замест машыны табурэтку4

Прэзідэнт Сербіі Вучыч замест поўнай адстаўкі збіраецца перасесці ў крэсла прэм'ера2

Канцэрн Volkswagen скароціць 50 тысяч працоўных месцаў6

У Гродне сёлета набралі два беларускамоўныя класы для 16‑ці дзяцей17

У Касцюковічах адкрылі скульптуру «Алесь і Алеся» ФОТАФАКТ9

З'езд Саюза палякаў у Беларусі адклалі. Але Пачобут усё адно паедзе ў Гродна19

У Грэцыі падчас авіяшоу разбіўся і загарэўся самалёт-знішчальнік

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Уіткаф і Кушнер ацанілі сустрэчу ў Кіеве. Зяленскі падарыў ім футболкі з надпісам «Київський режим»5

Уіткаф і Кушнер ацанілі сустрэчу ў Кіеве. Зяленскі падарыў ім футболкі з надпісам «Київський режим»

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць